Нарадзіўся на памежжы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і Белавежскай ды Ружанскай пушчаў, ля рэчкі Зяльвянка. Германіст і перакладчык (Мінскі інстытут замежных моў, 1975).
Аўтар шматлікіх перакладаў і 5 аўтарскіх кніг паэзіі і кароткай прозы. З апошніх: «Подземелья Бреста. Крепости», «… Журналистское исследование с элементами литературы существования» (2014), «На пераломе», «Кніга 5 моў, 35 гадоў» (2015), «Шчупакабра. Рыбацкія гісторыі» (2016).
Самыя значныя пераклады: Зігмунд Фрэйд «Дыскамфорт ад культуры» (Sigmund Freud. «Unbehagen in der Kultur») (2001); Себасцьян Хафнер «Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914-1933» (Sebastian Haffner. Geschichte eines Deutschen. Erinnerungen 1914 – 1933); Чарльз Дыкенс «Олівер Твіст» (Сharles Dickens. Oliver Twist) (2010). З’яўляецца суаўтарам (з Л. Баршчэўскім) «Кароткай граматыкі нямецкай мовы» (2012).
Памёр 10 сакавіка 2022 года.
АЦАЛУНАК Я П’ю цябе, Ты П’еш мяне – Мы цалуемся, Мы ацаляемся, Мыстановімсяцэлым.
* * * ПАН? Панылых панэляў пан, Прыехаў з глыбінь ты Палесся, А ў вёсцы грамадзіш бур’ян. Ці хоць напалову пан?
ПАЭТ? Плыве па рацэ ацурбалак. Многа вады нацягнуў. Пагойдваецца ў хвалях, Часам хаваецца пад імі – Зусім як адзін Мясцовы аўтар Вершаў. Паэт-не-паэт, Паэт – непаэт... Паэт?
Цяжка Вось ты ходзіш па сваім Пакоі, Спакойны, рахманы, Шчасьлівы, А ў гэты самы час У шафе для вопраткі, Страшна напятая, Нясе трое штаноў Вешалка з драцяным Фіксатарам. Надоечы ты яшчэ навесіў На яе Важкія бранебойныя аўстрыйскія джынсы, Якія адны важаць як двое айчынных. І гэта ўсё вісіць Зацятае Тры дні ўжо Цяжка.
ФРАЗЫ * * * Штамп торговых точек и учреждений по оказанию услуг «К сведению посетителей» звучит как «к сведению счётов с посетителями». * * * Збольшага пішу на беларускай, дык тут некалькі, каб не так канфрантатыўна ёршык яршыўся: * * * Шлюб робатаў можа быць толькі з разліку. Каханне робатаў можа быць... ня можа быць. * * * Любяць за тое, што нехта робіць шчаслівым. Любяць таго, хто робіць шчаслівым. Кахаюць таго, хто робіць шчаслівым або нешчаслівым. Кахаюць не за... Кахаюць працяг. Калі кахаюць, хочуць мець дзяцей. * * * Калі табе ўдалося падмануць кагосці, гэта не значыць, што ён дурань, – гэта значыць толькі, што ён давяраў табе больш, чым ты на гэта заслугоўваеш. * * * У кожнага ёсць свая «планка», звыш якой ён падняцца ня можа. Але і ніжэй коўзацца навошта. * * * Усім вядомая фраза-суперлатыў-на-шкале «пабачыць Парыж і памерці». На беларускую яна перакладаецца «падняваць у лесе і на здароўе».
Литература:
- Бяласін, Я. А. На пераломе : вершы, карацелькі, пераклады / Яўген Бяласін. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 155 с.
- Беласин, Е.Подземные ходы Бреста, крепости и … : журналистское исследование с элементами литературы существования / [Е. Беласин]. – Брест : Полиграфика, 2014. – 63 с.
- Бяласін, Я. Расказкі дзядзькі Жам-жамяровіча У-носе-закалупай-дзірку / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 10. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 106–112 .
- Бяласін, Я. Карацелькі : [апавяданні; біяграфічныя звесткі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 10. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 87–90.
- Бяласін, Я. Расказкі дзядзькі Жам-жамяровіча У-носе-закалупай-дзірку / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 9. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 192–196.
- Бяласін, Я. Лазенная вайсковая : [апавяданні; кароткія біяграфічныя звесткі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 8. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – С. 49–56.
- Бяласін, Я. Пад пяском, над якім плыве рыба : [апавяданне, біяграфічныя звесткі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 6. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – С. 50–52.
- Бяласін, Я. Дзве былі : [апавяданні] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 4. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – С. 141–148.
- Бяласін, Я. Зорка: Монаверш; Здымак : [вершы] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 3. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 144–146.