Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Демидович Татьяна

dmitriy_s 0

Таццяна Анатольеўна Дземідовіч нарадзілася 13 лютага 1979 года ў Брэсце. У 2000 годзе закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Працавала ўласным карэспандэнтам інфмармацыйнага агенцтва “Ітэрфакс”, кіраўніком літаратурнага клуба “Літара” пры Брэсцкім гарадскім цэнтры культуры. Жыве ў Брэсце.
З 1 студзеня 2017 года — старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Арганізатар рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу «Папяровы бусел». Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Маладая Беларусь” і міжнароднага “Літаратурная Вена” (2012).

Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых піьсменнікаў “Слова.DOC» (2009), шматлікіх рэспубліканскіх творчых спаборніцтв: на прэмію газеты “Звязда”, конкурсу, прысвечаным 70-годдзю часопіса “Вожык”, “Мы рождены для вдохновения” (2011), “Экорассказ-2017”.

 Лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў “Семья – всему начало” (2014), “Смех без границ” (2015), “Экофэнтезі-2010”, пятага міжнароднага конкурсу празаічных мініяцюр “Колибри-2016”, “Кніга рацэптаў шчасця” (2018), “Корнейчуковская премия” (2019).

Узнагароджана дыпломам “За вклад в развитие современной литературы” (2013) ад еўрапейскага кангрэса літаратараў (Чэхія, г.Прага) па выніках конкурсу “Жывое слово – жывой прыродзе”.

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2021).

Аўтар зборнікаў апавяданняў “Мармеладное лето” (2023), “Абое рабое” (2023) “Соломенный дом” (2017), “Эх, Ромашкин” (2021). Друкавалася ў калектыўных зборніках:  “Созвучье слов живых”, “Брест — Барнаул”, “Лучнасць сэрцаў і дум”, “Літаратурная прастора Брэстчыны”, “Берасцейская скарбніца”, часопісах: “Першацвет”, “Вожык”, “Алеся”, “Гаспадыня”, “Маладосць”, “Неман”, “Незнайка”, “Мурзилка”, “Познайка”, “Сказочный мир”, “Пропеллер”, газетах : “Літартура і мастацтва”, “Заря” і інш.

***
Ты будзеш хадзіць па маім мармуровым палацы…
І мучыцца будзеш, і выхады з жалем шукаць,
І як ледзяшы па плячах твае чэпкія пальцы,
Нямы пацалунак у скронь – снегавая пячаць.

Прыкінешся Каем і з жалем у роспачы гнеўнай
Мне скажаш: ”Даруй, я ў вясну, але хутка назад”…
Ты вечны вандроўца, а я, на бяду, каралеўна,
І стане каменным навечна твой кветкавы сад.

І час для мяне па-ранейшаму будзе нязменным,
Трывалым і моцным убачыцца кволы палац.
Ды вымеце сум, унясе боль парывам імгненным
Вятрыска-гарэза, які ведаў праўду пра нас…
-----------------
Імя я змяніла, дарогі разбіла і лёс…
Імчышся праз вечнасць? Ды мост паміж намі замёрз.
                                                  ***
Кажуць, заўтра не будзе кніг,
		Усё трапнае змесціцца ў сэрцы.
			Без двукоссяў, кропак-інтрыг
			Лёгка ў думках пісаць... па інэрцыі.

Генры Міль, мой зрок аслабеў!
			Пахне восенню ліст друкаваны,
					Гук карэткі, доўгі прабел...
						Мне дзівачкай быць наканавана.

У чытальнях пах цішыні,
		Стосы кніг сумна дрэмлюць у крамах.
					З антрэсолі веру здымі,
							Варажы па чужых раманах!
---------------------------------------
Я памаўчу – ты адкажаш вершамі.
За шматкроп'ем мы зноў будзем першымі.

***
Праз сябе мы глядзім у вечнасць, 
Але позірк у часе цьмянее. 
Бачыш зорак і долаў млечнасць? 
З кожным рухам душа сірацее... 

Перажытае не ў здабытках – 
Перамелена думкамі, справай, 
На каменні ў бледных адбітках 
Застанемся забытыя славай. 

Шлях узлётаў і выгарання –
Блісне знічкай у  «Чорным квадраце» 
Багацеi –  пакуль на світанні 
Мы крылатыя смехам дзіцяці. 
***
На зялёным лузе  паліто
Лёгкая шчаслівая пасадка
Акрыляла радасць з матылём
І ляціць у лужыну пальчатка

Не, не варухнуся… не крану
Дзе  жыццё – падман, дзе сон – надзея.
Я чужы міраж не ўскалыхну
Мне самой цікава: хто я? дзе я?

Бо сапраўднай можа быць туга,
Ад яе нутро трасе пажарам
Іншае як мёртвая рака…
Толькі ўяўнае даецца дарам.

На падманным лузе паліто…
Пасядзі матыль, ды патрымайся,
Бо як радасць ёсць, дык ўсё ні што
Адпачы, даруй сабе, не кайся.
* * *
Калі сэрца замірае ў неспакоі
І душа мая старэе без цяпла,
Я прыпомню маміна святое:
Ўсё мінае. Ісціна сыйшла.

Каласяцца думамі трывогі,
І вядзе нябачная рука.
Між надзей – шырокія дарогі,
А мая як хуткая рака.

Ружавеюць пульхныя аблокі,
У валошках ззяе небакрай.
За плячыма адчуваю крокі,
Трапяткое, роднае: «Прымай».

Литература:

  1. Демидович, Т. А. Мармеладное лето : рассказы : [для младшего школьного возраста] / Татьяна Демидович ; [художник С. Стаховская]. – Минск : Звязда, 2023. – 69, [2] с.
  2. Дземідовіч, Т. А. Абое рабое : абразкі, гумарыстычныя дыялогі, карацелькі / Таццяна Дземідовіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2023. – 94, [1] с. – (Несур’ёзна пра сур’ёзнае).
  3. Демидович, Т. А. Эх, Ромашкин! : рассказы : [для среднего школьного возраста] / Татьяна Демидович ; [художник О. Берлина]. – Минск : Народная асвета, 2021. – 55 с. – (Библиотека Асветика).
  4. Демидович, Т. А. Соломенный дом : сборник рассказов / Татьяна Демидович. – Брест : Альтернатива, 2017. – 183 с.   
  5. Дземідовіч, Т. А. І дарога была адна : [апавяданне] / Таццяна Дземідовіч // Лучнасць сэрцаў і дум : паэзія, проза, публіцыстыка / [укладанне Віктара Шніпа]. – Мінск, 2022. – С. 118–124.
  6. Демидович, Т. А. “На зялёным лузе паліто…” ; “А нічога не здарыцца потым…”; “У дзяцінстве чаруюць ночы…”; “Я пярсцёнак знайшла на дарозе…”; “Калі сэрца замірае ў неспакоі…”; “Не говорите слово “Прощай”…”; “Ни о чем себя не спрашивай…”; “Дни туманным молоком…”; Часы : [вершы, стихи] / Татьяна Демидович // Созвучье слов живых, 2021 : альманах. – Брест, 2021. – С. 45–49.
  7. Дземідовіч, Т. А. А як на вайне?.. : [апавяданне] / Таццяна Дземідовіч // Берасцейская скарбніца : альманах. – Вып. 4. – Брэст, 2021. – С. 108–113.
  8. Демидович, Т. А. Место встречи изменить нельзя ; Брестский фургон : [рассказы] / Татьяна Демидович // Берасцейская скарбніца : альманах / [рэдактар-укладальнік С. С. Мартынюк]. – Вып. 3. – Брэст, 2020. – С. 178–186.
  9. Демидович, Т. А. Возрастное ; Шестнадцатый : [рассказы] / Татьяна Демидович // Брест — Барнаул : международный литературный альманах / [составители: С. С. Мартынюк, А. А. Самойлова]. – Вып. 2. – Брест, 2020. – С. 20–24.
  10. Демидович, Т. А. В нашем парке летом жарко… ; Необычная встреча ; У каждого своя церковь… : [рассказы] / Татьяна Демидович // Брест — Барнаул : международный литературный сборник / [составители: С. С. Мартынюк, А. А. Самойлова]. – С. 35–39. – Брест, 2019.
  11. Дземідовіч, Т. А. Брэсцкія жырафы ; Паветраныя шары ; Першыя кветкі : [апавяданні] / Таццяна Дземідовіч // Берасцейская скарбніца : альманах. – Вып. 2. – Брэст, 2019. – С. 8–11.
  12. Дземідовіч, Т. А. Верны сябар ; Лепшая выдумка : [апавяданні] / Таццяна Дземідовіч // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / гл. ред. Т. М. Гагакова. – Брест, 2018. – С. 95–99.
  13. Дземідовіч, Т. А. Зоркі ў вушах; Цеплыня : [апавяданні] / Таццяна Дземідовіч // Берасцейская скарбніца : альманах. – Вып. 1. – Брэст, 2018. – С. 134–137.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *