Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Алехнович Николай

dmitriy_s 0

Аляхновіч Мікола (Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч), нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў в. Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Кандыдат філалагічных навук, сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Першая паэтычная публікацыя – часопіс «Маладосць» (1976).

Вершы друкаваліся на старонках рэспубліканскіх перыядычных выданняў, у тэматычных зборніках, школьных хрэстаматыях, кнізе паэзіі «Дзядзінец», часопісе «Дзеяслоў», альманаху «Жырандоля» і інш.
Зборнікі паэзіі «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010). Кніга паэтычных перакладаў з польскай, венгерскай, украінскай і рускай моў – «Такая тонкая размовы ніць» (2013).

СВЯТЫ МІКОЛА

Хай беражэ цябе Святы Мікола… 
Малітвы гукі ўсё цішэй…
Я чую мамы ціхі голас –
Ён з усяго мне даражэй!

Хай беражэ цябе Святы Мікола… 
Нібыта рэха, стуль, здаля:
Ці то з нябёсаў, ці то з долу-
Аднекуль мовіла Зямля.

Хай беражэ цябе Святы Мікола… 
Хай адвядзе ад зла-бяды,
Нашчадкам выспеліцца колас-
Пачуў ад вечнае Вады.

Хай беражэ цябе Святы Мікола… 
Святое ў слове бараню.
Святлом Купалавага кола
Я адгукаюся Агню.

Святлом Купалавага кола 
Нашчадкам выспеліцца колас;
Ці то з нябёсаў, ці то з долу- 
Праб'ецца роднай мовы голас…

Хай беражэ ўсіх нас Святы Мікола…
СЭРЦА МАЁ

Не ў жалобе я і не ў скрусе:
Проста ў сэрцьгначуе боль…
Не ўяўляю, што не прачнуся,
Не пачуюся больш з табой.

Ах, як цісне, сціскае грудзі,
І плывуць у вачах кругі… 
Патрымайся, дурное, на людзях, 
Не выходзъ за свае берагі.

Можа быў не такі, як усе я,
І не тое, што трэба, цаніў.
Не цярпеў па жыцці фарысеяў,
Не гадаў на чужой далані.

Не прасіў, не стаяў на каленях,
Хаця можна было б прасцей…
Не дазволіла ты сумленню 
Абярнуцца ў бязважкі цень.

Не баяўся ні спёкі, ні сцюжы,
Ні марозу, ні нуднай слаты.
Горды быў што нягоды адужаў…
I не цяміў што ўсё гэта – ты…

…Нешта цісне, сціскае грудзі,
I плывуць у вачах кругі… 
Патрымайся, дурное, на людзях,
Не выходзъ за свае берагі.
ПЕРАДНАВАГОДНЯЕ

Сваю заканчвае дарогу
Няетешным крокам год чарговы,
I ў шэрых, змрочных днях трывогі,
Чакаем: а які ж ён – новы?!

Яны былі, трывогі тыя,
Дзе з горкім смуткам, дзе з адчаем.
Мы ж проста людзі – не святыя,
За ўсе трывогі выбачаем.

Жывём на сподзіве надзеі,
Хоць веры ў заўтра малавата.
А што хамут на нас надзелі –
Няўжо ж мы самі вінаваты?

Хацелі ж так дайсці да веры,
Каб сваю хату знаць не госцем.
А лёс аднолькава адмерыць
Для ўсіх нас месца на пагосце.
* * * 

Так скрутна адчуваю:
Не хапае мне
Вітальнае жывое песні,
Якую маці светла на прадвесні
Мне падарыпа, калі быў пры сне.
Я помню песню,
Помню голас мамы...
Да дня майго апошняга –
Той самы...
Прыйдзі адтуль, матуля, прытулі!
Цябе так не хапае на Зямлі...

* * *

Схіліся да пляча майго.
Мы памаўчым, згадаўшы ўчора, 
Якога болей не паўторым, – 
Схіліся да пляча майго.
Хай сэрцы нашыя гавораць, 
Кахання праўдзіцца агонь.
Схіліся да пляча майго: 
Мы памаўчым, згадаўшы ўчора.

Литература:

  1. Аляхновіч, М. М. Золата; Дарога да лета; Постаці : [вершы] / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 3. – С. 125–126 : партр.. – Мінск, 2010
  2. Аляхновіч, М. М. Недаравальна ахвярую ўсім… : [верш] / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 2. – С. 117.. – Мінск, 2009 
  3. Аляхновіч, М. М. «Паралелі і антыномы» сімволікі моўнага знака : («Тварэнне легенды» У. Калесніка – 30 гадоў з дня выхаду ў свет) / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 180–181.. – Мінск, 2017
  4. Аляхновіч, М. М. Святы Мікола; Шлях; Два кілішкі; Абранніца; Сэрца маё; Роздум дарогі : [вершы] / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 5. – С. 75–79 : партр.. – Мінск, 2013
  5. Аляхновіч, М. М. Цісканіна; Асенняе; Магчымасць; Жывём у доўг : [вершы] / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 1. – С. 69–71 : партр.. – Мінск, 2008

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *