Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Василенко Анна Ивановна

dmitriy_s 0

Васіленка Ганна Іванаўна нарадзілася ў невялічкай вёсцы Пантусевічы Навагрудскага раёна, Гродненскай вобласці 16.10.1939 года. У 1958 скончыла дзесяцігодку ў гарадскім пасёлку Любча, а потым паехала працаваць на новабудоўлі Сібіры. Было цяжка, але маладосць – гэта рамантыка.

У 1961 годзе паступіла вучыцца ў Гродна ў культпрасветвучылішча, якое і скончыла ў 1963 годзе. Выйшла замуж, нарадзіліся дзеці: сын і дачка.
Працавала ва ўстановах культуры. Затым паехала працаваць у горад Нароўля Гомельскай вобласці.
Вучылася ў Мінску ў інстытуце культуры на бібліятэчным факультэце. Закончыла добра і ўсё жыццё аддала кнігам і дзецям.
Паэзію палюбіла з дзяцінства, дзякуючы свайму дзядзьку Шоцкаму Аляксею Сцяпанавічу. Ён працаваў настаўнікам і ў хаце заўсёды былі цікавыя кнігі. Дзядзька скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, дзе вучыўся Я. Колас, быў знаёмы з пісьменнікам.
У г. Нароўлі працавала інспектарам аддзела культуры, а потым загадчыцай партыйнай бібліятэкі Нараўлянскага райкома партыі і супрацоўнічала ў газеце «Прыпяцкая праўда». Чарнобыльская аварыя заставіла пакінуць дарагі край і пераехаць у г. Брэст.

Наша мова
 
Наша мова – чараўніца,
Невычэрпная крыніца.
Мова родная мая,
Размаўляю на ёй я.
 
Я вяночкі заплятаю,
У Багдановіча пытаю:
«Як нам мову шанаваць,
Вершы добрыя пісаць?»
 
На Купалу пагляджу
І ў яго для ўсіх прашу:
«Слоў цудоўных дай нам, Янка,
Каб звінела  мова звонка!
 
І плыла шырокай песняй
Па-над Мінскам, над Арэсай,
Над Сянно і Магілёвам,
І над Брэсцкаю зямлёю».
 
Мы завемся беларусы
І жывём на Белай Русі,
Будзем мову вывучаць,
Каб умелі размаўляць.
Боль души маёй
 
Мяккаю  травою
Параслі палеткі
Не кранаюць больш іх
Трактары  ўлетку.
Не хаціны ў вёсцы
Проста так, хібары.
А чаму так стала,
Што над вёскай хмары?
Больш няма там кветак,
Параслі былінкі,
Што так разрасліся
Навокал хацінкі.
Гляну я на рэчку
Б’ецца, плача хваля,
Што няма збаўлення
І няма больш рая. 
Пакінуты бераг
Парос асакою,
А пясок гарачы
Не крануць нагою.
 
Выйду я ў поле,
Дзе жыта шумела,
Цяпер Зямля стогне,
Чакае збаўлення.
* * *
Першы подых зімы
Сёння з вамі адчулі,
Сняжынкі ляцяць да Зямлі,
Як да роднай матулі.
 
Зноў засцеле яна
Дываном белым гоні,
Ціха ляжа сняжынка-краса
На твае на далоні.
 
Стала белай зямля!
Пакрыліся інеем скроні,
У душы чысціня,
Нібы  там пабывалі анёлы.
* * *
Чароўны краў, дзе сінь нябёс,
Палі, азёры, сенажаці,
Багацце дзіўнае лясоў
Для сталага і для дзіцяці.
 
Тут возера цудоўнага блакіт
Нас лашчыць цёплаю вадою,
Сонейка ў небе гарыць,
Цалуе, цешыць цеплынёю.
 
Мая краіна – Беларусь,
Мой край благаслаўлёны,
Як радуеш ты хараством
Наш добры люд працоўны.

Литература:

  1. Васіленка, Г. «Вераснўскі цёплы вечар…» ; «Нехта ссек бярозку…» : [вершы] / Ганна Васіленка // Брестский вестник. – 2016. – 4 лістапада (№ 45). – С. 10.
  2. Васіленка, Г. К 500-летию книгопечатания ; «Чароўны край…» ; Яўгеніі Янішчыц : [стихотворение, вершы] / Ганна Васіленка // Брестский вестник. – 2017. – 9 февраля (№ 6). – С. 23.
  3. Васіленка, Г. «Семіон Полацкі…» ; Князёўне Рагнедзе : [вершы] / Ганна Васіленка // Брестский вестник. – 2017. – 7 сентября (№ 36). – С. 23.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *