Осіпава Валянціна нарадзілася 12 кастрычніка 1959 г. у в. Абакумы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці, Магілёўскі тэхналагічны інстытут (завочна). Працавала на Бярозаўскім сыраробным камбінаце.
Аўтар чатырох паэтычных зборнікаў, у якіх разважае над балючымі праблемамі сучаснасці. Часта ладзіць творчыя сустрэчы ў навучальных установах, бібліятэках. Сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Жыве ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці.
Пра духоўнасць 1 Прэч тугу і мыш’як разважанняў! Хіба памяняеш роздумам свет? Некроз душы, банкруцтва кахання – у складзе апакаліптычных прыкмет. Тых шкада, хто з пяшчотным сэрцам з’явіўся працягваць людскі род. Як над пякельнай патэльняй смяецца з наіўных памкненняў нябесны бамонд. 2 Высокага слова саромецца сталі: «Чалавек» – не гучыць ганарова… У акулярах ружовых красуецца пафігізм… На тэлеамбоне крыўляюцца глупства, цынізм… А ўсімі забытая сівая Муза, абцасы збіўшы на бруках Млечных, з кашом дзіравым цвілога грузу брыдзе абочынай, згорбіўшы плечы.
Пра гармонію Над прорвай небыцця на кропцы апоры Л трымаецца адрэзак жыцця АБ, дзе А – гэта любоў да сябе, а Б – любоў да бліжняга. Адрэзак увесь час калыважыцца: то празмерная самааддача рызыкоўна падкідвае ўверх А, то перавага эгаізму набліжае адрэзак да прорвы. За рэдкім выключэннем значэнне А бывае роўным значэнню Б. Небяспеку выклікае і той момант, калі вышыня кропкі Л звязана з крытычна нізкімі значэннямі. Дзе знайсці мудрасць, каб максімальны час трымацца раўнавагі, балансуючы над прорвай?
Пра змену парадыгмы Калісьці гонар баранілі шпагай. Змяніў арыентацыю народ: да ўзнёслых думак неяк знікла цяга – на п’едэстал узведзены даход. Красуе ў рамах і падман, і подласць: партрэты хлусаў, злодзеяў, мянялаў… У запасніках пыліцца годнасць, а пыха ліха карагодзіць ў залах.
Пра асноўныя інстынкты Цікавы эксперымент праводзіць над homo sapiens невядомы элемент: 1. Ӏнстынкт размнажэння – у фазе разлажэння. 2. Ӏнстынкт выжывання – яшчэ той лавелас! – «папаў пад абцас» смакавых залоз. Вось такі кур’ёз… I зараз есць і п’е толькі тое, што мае атрутнае Е. 3. Ӏнстынкт захавання не есць і не п’е. Цэлымі днямі ляжыць на тапчане. Ён – прашараны геймер! Фанат «Апакаліпсіса». У яго Альцгеймер і кульгаюць аналізы…
Пра вокны Авяртона Тое, што прэла пад спудамі забаронаў і лічылася з’явай благога тону, узбіраецца на трыбуны праз акно Авяртона. Збяжыць з памьшніцы ідэя з заганай, мылам танным змые каросту, новы строй апране і айда на памосты! I глядзіш: навамодная гераіня сезона пабівае рэйтынп, ламае заслоны. Ды пры ўсёй талерантнасці да якабінства, дзівіць свет перакулены забаронай: гэта ўжо не сімволіка маветону, а амаль злачынства – зачыніць дома акно Авяртона.
Литература:
- Осипова, Валентина. Навстречу разлукам : Стихи. – Брест : Изд-во С.Лаврова, 2000. – 76 с.
- Осипова, В. Послесловие; Вербная неделя : [стихи] / Валентина Осипова // Заря. – 2017. – 1 апреля (№ 37). – С. 9.
- Осипова, В. Так век за веком…; Кто он, кто он, что он хочет…; Для неё, для неё, для одной… : [стихи] / Валентина Осипова // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 2. – С. 48–50. – Мінск, 2009