Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Парчук Надежда

dmitriy_s 0

Парчук Надежда Николаевна родилась 27 сентября 1951 г. в деревне Ладараж Пинского района Брестской области. Окончила Пинский учетно-кредитный техникум.

Начиная с 2001 года ее стихи, литстатьи, отзывы, рецензии, переводы печатались в «Учительской газете», газетах «Голос Родины», «ЛиМ», «Белорусская нива», «Звезда», «Республика», в журналах «Молодость», «Пламя», «Радуга», «Хозяйка», «Алеся», «Библиотечный мир», «Библиотека предлагает», в альманахе «Люстра», «Гомон», «Своя стихия» и других периодических изданиях, в коллективных сборниках «Позволь причаститься», «Беларускі ручнік», «По праву живого», «Дыханием единым», «Поэзия 2011», «Сила слабости», «Карусель», «ЛитАура» и др. Лауреат премии имени В.А. Колесника. Выпустила семь сборников поэзии, в том числе и для детей – «Венерин башмачок». Член Союза писателей Беларуси.

Мой ранак ружовы…

Мой ранак ружовы
Са мной павітаўся –
Ў абшары вясковым
Святлом разаслаўся.

Зноў еду я ў госці
Сустрэцца з радзімай,
А сэрца чагосьці
Ў сумоце адзінай.

Напэўна, дом родны
Мяне зачакаўся,
Гаворкай пяшчотнай
Даўно не натхняўся.

Дарога наперад
Бяжыць і гукае,
А ў сэрцайку верад
Шчыміць, не сціхае:

Як там, пад бярозкай,
Спяць мама і тата?..
Ці знаюць, што ў вёску
Я еду на свята?

Вунь крыж прыдарожны
Са мной павітаўся.
Ах, як ён прыгожа
Да свята прыбраўся!

… Мой ранак ружовы
Над лесам палае –
Ў абшары вясковым
Святло рассцілае…
Бульбачка

Ах, бульбачка ты наша!
3 табой не прападзем!
Бо з бульбы ў нас і каша,
I супчык на пліце.

Цябе мы варым, парым,
I смажым, і пячэм,
Перад гасцямі славім
I таўкачом таўчэм.

Не варыцца капустка
Без бульбінкі ў нас,
Бо нават хлеба лустка
Нам смаку не прыдасць.

А дранікі што значаць! –
Куды там праснакі,
I дзеці лепей скачуць
Ад гэткае смакі.

Калі ж яшчэ мачанку
Да дранікаў падаць –
Ніякіх абаранкаў
Не трэба ўжо купляць.

I пах плыве па хаце –
Смачней за каўбасу…
I госці спевам плацяць,
Калі блінцы нясуць.

Зацірачку з крухмалу
Ну хто ж не смакаваў,
Як маці падавала
Замест гарачых страў.

А галушкі з грыбамі,
Дык стравы лепш няма.
Мы будзем есці з вамі,
Не толькі я сама.

Ах, бульбачка ты наша!
Расці, радзі як след –
3 ішбе мы любім кашу
На вечар, на абед.
Радзімай багатыя мы

Не страшны нам холад, ні лівень, ні спёка, 
Ні чорнае хмары грамы – 
Няхай пражываем занадта далёка –
Радзімай багатыя мы!

Радзімай малою напоўнены сэрцы, 
Палаюць гарачым агнём.
Харошыя -людзі, прашу вас, паверце: 
Не вырваць з душы каранёў –

Тых самых, якія да нас праз стагоддзі, 
Праз безліч мінулых гадоў, 
Праз нервы, праз гены да сэрцаў даходзяць, 
Сілкуючы наглую кроў.

Яны прараслі ўжо занадта глыбока 
Праз тоўшчу зямлі за векі
I голлечкам цягнуцца ўвысі да Бога 
Скрозь плыннасць жыццёвай ракі…
Першасловы

Шануй святое слова «маці», 
Умей найродным даражыць… 
Бо ад яе ўсмешкі ў хаце 
Святлее, промніцца ў душы.

Прыветней свет, жыццё лагодзіць, 
Знікае ў сэрцы сум-разлад, 
Бы сонца, зноў надзея ўсходзіць 
Пасля матуліных парад.

Нам гэтак лёгка і прыемна
3 матуляй гутарыць сваёй.
I не спрабуй схлусіць – дарэмна: 
Ты нібы шкельца перад ёй.

Адчуе маці бездакорна 
Няшчырасць роднае душы 
I скажа ціха, памяркоўна: 
«Дзіцятка, лепей не грашы!»

Пасля матулінай замовы 
Анёлак дорыць нам спакой… 
«Матуля», «маці» – першасловы 
Гучаць спрадвечна над зямлёй.
* * *
Апранаюцца ў зелень сады,
Расквітнеліся яблыні, грушы,
I лягчэюць за спінай гады,
Маладзеюць зноў нашыя душы.
Ах, як хочацца жыць і любіць
Белы свет і чаромхавы водар!
Дык трымайся, жыццёвая ніць,
Прадаўжайся, жыцця асалода!

Литература:

1. Парчук Н.И. Жыццёвыя плыні. – Брэст: Брэсцкая друкарня, 2003
2. Парчук Н.И. Я сердце людям подарю. – Брест: Брестская типография, 2004
3. Парчук Н.И. Ладараж. – Брэст: Брэсцкая друкарня, 2006
4. Парчук Н.И. Раскрыліўся бусел над хатай… – Брэст: Альтернатива, 2009
5. Парчук Н.И. Зарунее жыта зноў… – Мінск: Кнігазбор, 2010
6. Парчук Н.И. Берагі надзеі. – Брэст: Альтернатива, 2014
7. Парчук Н.И. Венерын чаравічак. – Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015
8. Парчук Н.И. Святло няскоранай душы. – Брэст: Альтернатива, 2017

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *