Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Пигас Валентина

dmitriy_s 0

Пігас Валянціна Васiльеўна нарадзiлася ў 1959 годзе ў вёсцы Вулька Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. У 1977 годзе з адзнакай закончыла Магiлёўскае медыцынскае вучылiшча па спецыяльнасцi – фармацыя.

Працавала ў аптэцы. Пiсаць вершы пачала яшчэ ў школьныя гады. Друкавалася ў газетах «Драгiчынскi веснiк», «Кобрынскi веснiк», а таксама – у агульным двухтомнiку сучаснай прозы i паэзii «Дыхание» (выдавецтва «Дикси Пресс», Масква, 2016) i ў двухтомнiку «Наваждение» (выдавецтва «Дикси Пресс», Масква, 2017), у альманаху «Берасцейская скарбнiца» (выпуск 1).
У 2016 годзе – фiналiст мiжнароднага лiтаратурнага конкурсу «Новые писатели», дыпламант конкурсу «Родной дом». Жыве ў горадзе Кобрыне.

* * *
В этой всеми забытой деревне
Гробовая стоит тишина.
Только ветер колышет деревья,
Ночью плещется в лужах луна.
 
Где-то скрипнет калиточка тихо
И закашляет кто-то вдали.
Это дядька Иван или Тихон
Проверяют подворья свои.
 
Их всего-то осталось здесь восемь:
Шесть старушек и два старика.
Хоть дождливая, серая осень –
Навещают друг друга пока.
 
Отшумела, отпела деревня,
Умирает в глухой стороне.
То ли плачет в своих откровеньях,
То ли это почудилось мне?
* * *
Гуляя по аллеям парка,
Встречаю множество влюблённых –
Красивых, молодых и ярких,
Хоть иногда не очень скромных.
 
Найдя укромный уголочек,
Глаза встречаются с глазами,
Во взгляде страсти огонёчек,
Чего не выразишь словами.
 
А на скамейке у фонтана
Сидит чета немолодая,
Смотрю на пару неустанно
И с восхищеньем наблюдаю.
 
В висках блестят уже седины,
И тросточки в руках обоих,
Но нежность светится невинно
В глазах уставших, но влюблённых.
 
Ведь столько лет по жизни рядом
В заботах, радости и в горе.
Один посмотрит нежным взглядом –
И встретит ласку в милом взоре.
* * *
Дзень згарэў датла, пацiху згас,
Горад весь пакрыты коўдрай сiняй.
Галасоў не чутна ў гэты час,
Толькi мне не спiцца ночкай зiмняй.
 
Думкi роем жураць галаву,
Не магу зрабiць з сабой нiчога.
Для чаго на свеце я жыву?
А ці вернай крочу я дарогай? 
 
Перажыць прыйшлося шмат чаго,
Зведала i страты, i знаходкi.
Можа, дзе пакрыуﬞдзiла каго?
Не заўжды жыццё было салодкiм.
 
Толькі як прайсці жыццёвы шлях
Без памылак i без спатыканняў?
Як пражыць у шчасці – не ў слязах,
Не спазнаць цяжкіх выпрабаванняў?
 
Памалюся шчыра ў цiшынi,
На душы адразу палягчэе.
Месяц дзесьцi знiк у вышынi.
Ночка незаўважна карацее…
Дарога ў вёску

Імчу па дарозе бясконцай.
Абапал – палі, вербалоз.
Лагодна ўсміхаецца сонца 
3 блакітна-бялёсых нябёс.

На жніве камбайны працуюць, 
Машыны вязуць ураджай, 
Буслы на іржышчы палююць.
I ўсё гэта – родны мой край.

Пярэсцяцца ў лесе хусцінкі, 
Сасоннік звініць гаманкі, 
Збіраюць чарніцы жанчынкі, 
А ў небе пяюць жаўрукі.

На ўзгорку красуецца вёска, 
Кранае пяшчотай здалёк. 
Ля хаты бацькоўскай бярозка 
Схіляецца, бы незнарок.
Не губляйце свае карані

Не губляйце свае карані!
Не забудзьце імёнаў ніколі 
Дзедаў, прадзедаў тых, што вялі 
Вас да лепшай, шчаслівае долі.

Не губляйце свае карані. 
Раскажыце аб тым сваім дзецям, 
Іх зярняты адкуль прараслі, 
Голас продкаў здалёк адгукнецца.

Не губляйце свае карані. 
Назаўжды хай застануцца ў сэрцы 
I бабулін абрус ільняны, 
I матуля ў квяцістай сукенцы.

Не губляйце свае карані, 
Беражыце, шануйце ўспаміны, 
Каб прадоўжыць жыццё на зямлі, 
Бо інакш чалавецтва загіне.

Не губляйце свае карані…

Литература:

  1. Пігас, В. «Учарашні дзень не вернецца ніколі…» ; Дарога ў вёску ; Бабуліна бяда ; «Бяжыць дарога…» ; «Закружылася ў жыццёвай кругаверці…» ; «Мой мілы рамонкавы край…» ; «Жыцця дарога…» ; «Салодкае, мядовае прызнанне…» ; «Я люблю, калі дзень пачынаецца…» ; «Чырвань каліны…» ; «Мова родная…» ; Зязюля ; «Няўжо нікому не патрэбны словы…» ; «Не губляйце свае карані…» ; «Мітусня, кожны дзень…» ; «Вечар цёплы і маўклівы…» ; Рэчанька ; «Зялёна-аксамітная кашуля…»  : [вершы] / Валянціна Пігас // Берасцейская скарбніца : альманах. Вып. 1. – Брэст : Альтернатива, 2018. – С. 99–108.
  2. Пигас, В. В парке : [стихотворение] / Валентина Пигас // Кобрин-информ. – 2020. – 16 июля (№ 29). – С. 4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *