Пракаповіч Мікола – паэт, журналіст. Нарадзіўся 1 лістапада 1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) у сям’і рабочага.
У 1955 г. Мiкалай Пракаповіч стаў вучнем Пугачоўскай васьмігодкі, а сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ № 4 Брэста.
У школе захапляўся гісторыяй, фізікай, ахвотна пісаў сачыненні. Пачаў пісаць вершы пад уплывам суседа – самадзейнага паэта, ветэрана вайны Дзмiтрыя Васільева. Паказваў вершы Міхасю Рудкоўскаму, які іх адзначыў станоўча.
У 1966 г. М. Пракаповіч паступае на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагiчнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вучыўся разам з будучымi паэтамi Алесем Разанавым i Алесем Каско. Iх талент заўважыў выдатны педагог, літаратуразнавец Уладзімір Андрэевіч Калеснік.
У 1966 г. абласная газета «Заря» ўпершыню надрукавала верш Міколы Пракаповіча «Ранак». З’явіліся публікацыі ў рэспубліканскай газеце «Чырвоная змена». Пасля заканчэння інстытута год настаўнічаў у вёсцы Асабовічы Пінскага раёна.
У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1972).
Адслужыўшы ў Савецкай армii (1971–1972), Мікалай Мiкалаевiч пачаў працаваць на Брэсцкім абласным радыё, потым на студыі тэлебачання. З 1972 г. – рэдактар Берасцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасцейскай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984–1990) сакратар Берасцейскага абласнога аддзялення СП БССР. З 1975 г. – старшы рэдактар, пазней загадчык аддзела мастацкіх праграм Брэсцкага тэлерадыёаб’яднання. Стваральнік, аўтар і вядучы перадач «Творчыя сустрэчы», «Перазовы», «Далягляды», «Гэта было з намі», мастацка-публіцыстычных праграм «Берасце», «Край». Дыпламант міжнародных тэлефестываляў.
У 2015 г. на ХІ Нацыянальным конкурсе «Тэлевяршыня» Пракаповіч прызнаны лепшым вядучым рэгіянальных праграм.
У 1981 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР, цяпер у Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У 1984–1990 гг. з’яўляўся сакратаром абласной арганізацыі СП.
Першая кніга паэта «Белая вежа» была надрукавана ў калектыўным зборніку «Нашчадкі» (1979). Затым наступныя зборнікі: «Неад’емнае» (1982) і «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеi» (1993).
Вершы Міколы Пракаповіча перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы, многія сталі тэкстамі песень.
За зборнік вершаў «Мяжа надзеі» выдавецтва «Мастацкая літаратура» прысудзіла М. Пракаповічу прэмію імя
М. Багдановіча (1993). Паэт і тэлежурналіст таксама лаўрэат звання «Берасцейская зорка» (1999), Літаратурнай прэміі
імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008), узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама (2008).
Берасцейцам Днее… І над бязлюдным асфальтам, нібы над ракою туман. Там, за стралою праспекта, у злкім тумане –здані.
Там, у разломе стагоддзяў, карэняцца вулкі. Кладзецца каменне ў падмуркі – на ўзмежжыўздымаецца Вежа.
І майстар Алекса сцілом выразае абрысы зубчатых байніцаў. Над Бугамкрыляцца стругі –
то Вітаўт у пушчу, на ловы, кіруе дружыну выгульваць: наперадзе Грунвальд. Ды сонца праненьчык у брацкую школку загляне – там роднаму слову дзяцей берасцейскіх яшчэ навучае Зізаній. Сплывае туман – і вызвоньвае, як цуглямі рыцар, сталёвую песню тралейбус. … Мой горад, мае землякі, не забудзьце: пачатак шырокіх праспектаў – з тых колішніх вулак, што лініямі жыцця праразаюць далоні зямлі.
Верш пра Брэст Прашу вас – мой горад, мае землякі, не забудзьце: пачатак шырокіх праспектаў – з тых колішніх вулак, што лініямі жыцця Праразаюць далоні зямлі. Там – нястомна будуе Вежу мудры майстар Алекса… Воск сцякае са свечкі на аркуш паперы – не спіць Філіповіч…
Литература:
- Літары на літоўцы : [вершы] / М. Пракаповіч ; [уступ. артыкул Г. Праневіча] // Трохперсце : вершы / М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч, А. Каско. Мінск. 2008. С. 55–104.
- Мяжа надзеі : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч. Мінск. 1993. 142 с.
- На кругi свае : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч ; [уступ. арт. А. Кабаковіча]. Мінск . 1986. 86 с.
- Неад’емнае : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч. Мінск. 1982. 54 с.
- Белая вежа : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Нашчадкі : зборнік паэзіі. Мінск. 1979. С. 207–228.
- Галасы берасцейскага дзядзінца : [вершы] / Мікола Пракаповіч // …І нараджалася Слова : зборнік літаратурных твораў супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі «Брэст», 1961–2011 гг. / уклад. і аўтар прадмовы М. Пракаповіч. Брэст. 2012. С. 73–92.
- На Миколу ; «Остался только голос твой…» ; «Она спустилась вдруг незваной гостьей…» ; «По полю, по белому полю…» ; «Где-то здесь задворки февраля…» ; «Строгая графика древ…» ; «Лампу погашу. Присяду» : [стихи] / Микола Прокопович // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск. 2010. С. 61–64.
- «У галаве, бы ў веснім небе – чыста…» ; «Пера- / ступаю парог…» ; На Міколу ; «Недзе за гэтым светам…» ; «Сярод шматлікіх надпісаў…» ; Час : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Маладосць. 2008. № 11. С. 7–8.
- Што чакае за крутой гарой… : [успаміны пра У. А. Калесніка] / Мікола Пракаповіч // Пасланец Праметэя : кніга пра Уладзіміра Калесніка. Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2007. С. 226–229.
- Бліжэй да сонца : згадкі пра сябра-мастака : [пра Міколу Маеўскага] / Мікола Пракаповіч // Новы Час. 2018. 26 студзеня (№ 2). С. 16 (дадатак: Літаратурная Беларусь ; № 1).
- «Новая зямля» па-ўкраінску : [пра вечарыну ўкраінскай і беларускай паэзіі ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 30 ноября. С. 8.
- Сем палёсткаў памяцi : [аб прэзентацыi кнiгi «Пасланец Праметэя», прысвечанай памяцi У. А. Калеснiка] / Мiкола Пракаповiч // Вечерний Брест. 2007. 21 сентября. С. 7.
- «Па зямлі я хадзіў не госцем…» : [пра вечарыну памяцi мастака Генадзя Сурмы (1946–2002) у Мастацкім музеі г. Брэста] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 19 сентября. С. 4.
- Яд акцёрства – у кожным з нас : [да 60-годдзя народнага тэатра Брэсцкага ДК чыгуначнiкаў] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 2 февраля. С. 8.
- Што пажнеш, калі пасееш страх? : мастак Эдуард Куфко – у творах і згадках / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 19 января. С. 8.
- Вяртанне праз творчасць : [пра выставу твораў жывапісу Ф. I. Дарашэвiча i I. Хоміча ў Мастацкім музеі г. Брэста] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 29 декабря. С. 3.
- Беларуская Атлантыда Янкі Рамановіча : [пра жывапісца з в. Моталь Іванаўскага раёна і яго выставу ў брэсцкай галерэі «БелАрт»] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 29 ноября. С. 18.
- «Душа мая на Палессі…» : [пра мастака М. Кебеца да гадавіны з дня смерці] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 20 октября. С. 8.