Шынкарэнка (Салагуб) Аляксандра Ӏосіфаўна нарадзілася 17 мая 1937 года ў вёсцы Ванелевічы Капыльскага раёна Мінскам вобласці ў сям’і чыгуначніка. 3 1955 года пражывае ў горадзе Баранавічы.
Працавала рэтушорам у фотапартрэтным цэху, старэйшай піянерважатай, метадыстам Дома піянераў, настаўніцай пачатковых класаў, намеснікам дырэктара пачатковых класаў у СШ №17.
Загадим міністра асветы «Аб прысваенні звания «Настаўнік-метадыст» па выніках атэстацыі 1983 г. за № 285-к ад 6 снежня 1983 г. узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік народной асветы» за № 96-к ад 30 красавіка 1987 года.
Друкавалася ў газетах «Знамя коммунизма», «Наш край», «Слава працы», на малой радзіме, у газеце «Друг пенсионера», «Суперово», у літаратурна-мастацкім альманаху «Ветразъ», у паэтычных зборніках «Крыніца дабрыні», «Баранавіцкая ліра».
РОЗДУМ Крочыць па планеце чарговы год. Упэўнена шыбуе без упынку. Пільна ўглядаецца ў народ, Чаму ваюе без прыпынку. Зоркам цяжка разгадаць Чаго хвалююцца зямляне. Трасуць краіны, дзе сядзяць, Не паспяваючы залечваць раны. Кармільца ж наша не маўчыць, Часам выказвае нязгоду: То з нетраў лаваю бурліць, То выклікае непагоду. Вось там засыпала людзей, А дзесь паводкаю ўсё змыла. Шмат на зямлі такіх падзей – Жывое жудасць ахапіла. Адходзяць гарады ў небыццё. Затаена гінуць пакаленні. I так кароткае жыццё, Меркамі галактыкі – імгненне. Не думае насельніцтва Зямлі, Што госці мы на гэтым свеце. Ганебны шлях жыцця ўзялі, Патрэбна згода на планеце.
СКАРГӀ ДЗЕДА МАРОЗА Ну які ж я Дзед Мароз?!.. (Дзядуля енчыць усур'ёз) Цячэ з вусоў і барады, Каля ног лужына вады. Адзенне ўсё маё паблякла, А навокал як тое пекла: Цемната і макрата, Зусім знікла мерзлата. Неяк нават мне няёмка – Ну якая ж дзецям ёлка! Мусіць, я ўжо пастарэў, Цёплы ветрык падагрэў. Мяцеліца заленавала, Палеткі снегам не прыбрала. А гэты снежань-абармот Усё рабіў наадварот. Не слухала мяне прырода, Год Каня – вось невыгода! Год Казы мо лепшы будзе, Падфарціць зіме-прыблудзе.
У СКЛЕПЕ Што за шум і валтузня У склепе адбываюцца? Гэта зноўку агурок 3 памідорам лаюцца. Вось дык гора, вось дык гора – Жыцця няма ад памідора. У сваёй бочцы не маўчыць, Усё пакрэхтвае, бурчыць: «Я смачнейшы, я смачнейшы, На стаде я буду першы. У мяне шмат вітамінаў – Усе мяне хваліць павінны I калі я на палетку – Мной любуюцца ўлетку». Тут на нейкае імгненне Ад вугла пайшло шыпенне. Гэта ў бочцы з аіуркамі Угару падняўся камень: «Усе нас любяць і шануюць, Дзеці нават нас малююць». Забубнелі буракі: «Усё ж такі вы дзівакі. Людзі вельмі нам удзячны – 3 буракамі боршчык смачны. I карысці ад нас многа – Страўніку заўжды падмога». Тут завохкала капуста: «Без мяне ў гародзе пуста». Бульба з морквай у закутку Прашапталі хутка-хутка: «Усе патрэбны ў гаршку. Разам ехалі ў мяшку. Непрыгожа зазнавацца. Варта ўсім нам тут прызнацца: Агародніна патрэбна I да хлеба і без хлеба».
ПРИХОД ЗІМЫ Достали нудные дожди. Зима украдчиво ступает. Хороших дней уже не жди. Ночами почва промерзает. Терзает ветер облака, Бывает, солнышко проглянет. Как будто кто-то свысока Вещает, что она нагрянет. Но не спешит зима, бредет… Как изменилась всё ж природа! Снежинок-вестников не шлет. Пришел декабрь – последыш года. Тяжелых снежных облаков Не собирает, не хлопочет. Увидеть разницу веков В глобальном потепленье хочет.
ОСЕНЬ Улыбнулась осень бабьим летом, Все окрасив в золотистый цвет. Надо ли грустить об этом, Что она последний шлет привет?.. Мелкий дождик сеет, как сквозь сито, Все окутал надоедливый туман. Не жалей того, что пережито, А улыбки осени – обман. В оцепененье сонном все деревья Крепко спят, им это нипочем. Значит, уж пришло такое время, Чтобы поразмыслить о былом. Не беда, что годы пролетели. Были в жизни радость и тепло. Пусть не получилось, что хотели, Но не все ж хорошее ушло. В поздней осени и зимних буднях Не найдешь того, что не пришло. Не пеняю на судьбу, не хмурюсь, Что назначено – меня нашло.