Дэбіш Анатоль Іосіфавіч нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шэмятоўка Свіслачскага р-на Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Дэбіш Марыя Захараўна, працавала паляводам у калгасе «Вялікасельскі» Свіслачскага р-на. Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе.
Вучыўся ў Мсціслаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе «Гнезно». З 1980 па1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменія).
З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцскага завода бытавой хіміі. Жыве ў Брэсце.
Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай мове. Яшчэ ў школе друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце. На беларускай мове пачаў пісаць будучы студэнтам Мінскага інстытута культуры. Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры інстытута культуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц, якую ён лічыць духоўнай маці ў яго літаратурнай творчасці. Нямалае ўздзеянне на творчасць Анатоля Дэбіша аказала акружэнне. У тыя гады, і ў тым жа інстытуце, вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім Анатоль сябраваў. Да яго ў госці часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары: Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.
У 1992 годзе, у серыі бібліятэка часопіса «Маладосць», сумесна з братам выйшаў зборнік яго вершаў «Калядная вячэра».
Значную падтрымку аказалі берасцейскія паэты Алесь Каско і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Анатоля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе, Анатоль Дэбіш адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Ужо першыя вершы А. Дэбіша вылучаліся ў маладой вершаванай плыні сваёй арыгінальнасцю, тэматыкай і вобразным ладам. Пра што б ні пісаў – пра далёкі цяжкі час, ці пра трагедыю Курапатаў, пра сваё маленства, ці пра каханне – за кожным радком паўстае жывая душа, не па ўзросту спакутаваная. Анатоль Дэбіш схільны да паяднання гісторыі з сучаснасцю.
Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Полымя», «Крыніца», «Дзеяслоў», альманахах «Дзядзінец», «Дзень паэзіі», «Жырандоля», зборніках «Берасцейскія карані», «Белай Вежы свет», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях.
Аўтар зборнікаў вершаў «Калядная вячэра»(1992), «Стодзівы» (1995).
Прызнанне Я не забыў Вас… Помню, пані: I позірк сонечны, і смех. Кахаў вас, і мае каханне Было як споведзь і як грэх. У ім – шукаў выратаванне Хоць на хвіліначку, на час. Я вас не раз падманваў, пані, I быў падмануты не раз. Было. Было. Але дазвання Час раскалоўся, як арэх… Якое светлае каханне! Які цяжкі кахання грэх!
Паводле Пастэрнака Ты спала соладка. Не спалі: Люстэрка, грабянец-красун. I зор зіхоткія каралі Ў тваю ўплятала ноч касу. Маладзіка не меркла ззянне, Заснулі шушкі у сховах траў. Ды я не спаў. Тваё дыхание, Як вернік Біблію, чытаў. У ім і жарсць была, і цнота, I ім бруіла маладосць, У ім чытаў кахання ноты – I быў шчаслівы, што ты ёсць. Што побач ты, што мы спазналі Кахання слодыч і красу, Што ночка зорныя каралі Ўплятае ў цяжкую касу. Што месяца не згасла ззянне I што не звоніць тэлефон. Што мне пашчасціла да рання Твой сцерагчы салодкі сон.
Твой смех Твой смех крыштальнаю крынщай, Што з сэрца нетраў усплыла, Зіхцеў між цемры блікавіцай, Праменнем зыркага святла. Гарэў ён знічак пазалотай, Што стромка падалі на плёс. Ён атуляў мяне пяшчотай, Як рукі сонца – сінь нябёс. Ён быў – як музыка аргана, Нібы асмяглай жарсці грэх. Мае гаіў на сэрцы раны… I зброяй пометы быў твой смех.
Накцюрн Цёплыя фарбы вясны. Звонка спявае салоўка. Бацька на градцы з рыдлёўкай. Сцелецца пах смаляны Дошак сасновых. За плотам Дзеці ганяюць футбол. Сад, поўны восаў і пчол, Поўніцца сонцам, як соты. Радасць, здзіўленне, спакой – Бэз палымнее ружовы. Шчасна цурчыць малако 3 цёплага вымя каровы…
Агмень Як прывід, на акне фіранкі цень Прыблізіцца ціхутка і знікае. Патрэсквае паленне, і агмень Гарыць трывожна. Вецер завывае. Наяве гэта або толькі сню: Яе кіёк і торбачка пустая. Я маму бачу. Села ля агню. Маўчыць. I толькі сумна пазірае. I ноч ужо не ноч, а ясны дзень. А мама ў белай сукні, маладая… Гудзе ў каміне памяці агмень Сівой завеяй і не патухае.
Літаратура:
Творы А. Дэбіша
- Дебиш, А. В мастерской художника. «И мудрость дел, и мыслей чистота…». Твой голос : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 98-99.
- Дебиш, А.: В мастерской художника. «И мудрость дел, и мыслей чистота…» Твой голос. Языческая танцовщица. : [стихи] / Анатоль Дебиш // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 106 – 107.
- Дэбіш, А. І. Калядная вячэра : [вершы] / Анатоль Дэбіш Белыя птахі : [вершы] / Васіль Дэбіш. Мінск, 48 с. (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Дэбіш, А. Стодзівы : [вершы] / Анатоль Дэбіш. Мінск, 1995. 110 с. (Першая кніга паэта).
- Дэбіш, А. Збіраю лёсу камяні : [верш] // Жырандоля – 2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. С. 61.
- Дэбіш, А. «А мы жывыя…» Пакута. : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2005. 29 марта (№35). С.(Зараніца).
- Дэбіш, А. Бязмежжа Айчыны : [вершы] / Анатоль Дэбіш // ЛІМ. 2001. 13 ліп. (№28). С. 5. – Змест. «Што я не варона даказваць не стану…» «Над целам маім крумкачыная зграя…» Бубен. Перад урачыстасцю. «Так проста ўсё пакунуў свет…» Чакайце зімы. Шлях. Пошук радзімы.
- Дэбіш, А. Вяртанне : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2010. 29 июля (№84). С. 18. (Зараніца).
- Дэбіш, А. Два чарнобыльскія вершы : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2001. 6 янв. (№2 ). С.(Зараніца). – Змест. «Зачараваныя музыкай Баха…» «Вуснаў прагнулі вусны, а цела…»
- Дэбіш, А. «З сябе зрываю скуру, як вярыгі…» «Каго мой сум і боль кранае…» «І нехта скажа : «Пэўна – быў…» : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря. 2008. 24 янв. (№8). С. 17. (Творчество).
- Дэбіш, А. Ілюзія. «Злуецеся, што вам я з іншай здрадзіў…» : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Заря.6 апр. (№39). С. 6. (Зараніца).
- Дэбіш, А. «Красавік недзе збег за двары…» «Зноўку не спіцца…» «Засталіся толькі рэчы…» «Музыка ў храме гучала…» «Дождж маркотна грукоча аб дах…» «Крочу вулкай начной ад Бярэця да Млечнага шляху…» «Я ведаю, мне не сустрэцца з табою…» Восенскія эцюды. : [вершы] / Анатоль Дэбіш // Маладосць. 2005. №6. С. 9-11.
- Дэбіш, А. Храм : [верш] / Анатоль Дэбіш // Заря.18 декабря (№143). С. 8. (Зараніца).
- Дэбіш, А. «Я ведаю, на гэтай шыйцы белай…» : [верш] / Анатоль Дэбіш / Падрыхт. М. Сянкевіч // Заря.23 сент. (№148). С. 5. (Зараніца).
Аб жыцці і творчасці паэта - Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 36-37.
- Жыбуль, В. Толькі адзін радок : Манаверш як мініяцюрная паэтычная