Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Осипова Валентина

dmitriy_s 0

Осіпава Валянціна нарадзілася 12 кастрычніка 1959 г. у в. Абакумы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла Пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці, Магілёўскі тэхналагічны інстытут (завочна). Працавала на Бярозаўскім сыраробным камбінаце.

Аўтар чатырох паэтычных зборнікаў, у якіх разважае над балючымі праблемамі сучаснасці. Часта ладзіць творчыя сустрэчы ў навучальных установах, бібліятэках. Сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Жыве ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці.

Пра духоўнасць

1
Прэч тугу і мыш’як разважанняў!
Хіба памяняеш роздумам свет?
Некроз душы,
банкруцтва кахання –
у складзе апакаліптычных прыкмет.
Тых шкада,
хто з пяшчотным сэрцам
з’явіўся працягваць людскі род.
Як над пякельнай патэльняй смяецца
з наіўных памкненняў нябесны бамонд.

2
Высокага слова саромецца сталі:
«Чалавек» – не гучыць ганарова…
У акулярах ружовых
красуецца пафігізм…
На тэлеамбоне крыўляюцца глупства, цынізм…
А ўсімі забытая сівая Муза,
абцасы збіўшы на бруках Млечных,
з кашом дзіравым цвілога грузу
брыдзе абочынай,
згорбіўшы плечы.
Пра гармонію

Над прорвай небыцця на кропцы апоры Л
трымаецца адрэзак жыцця АБ,
дзе А – гэта любоў да сябе,
а Б – любоў да бліжняга.

Адрэзак увесь час калыважыцца:
то празмерная самааддача
рызыкоўна падкідвае ўверх А,
то перавага эгаізму набліжае адрэзак да прорвы.

За рэдкім выключэннем значэнне А бывае роўным значэнню Б.
Небяспеку выклікае і той момант,
калі вышыня кропкі Л
звязана з крытычна нізкімі значэннямі.

Дзе знайсці мудрасць,
каб максімальны час трымацца раўнавагі,
балансуючы над прорвай?
Пра змену парадыгмы

Калісьці гонар баранілі шпагай.
Змяніў арыентацыю народ:
да ўзнёслых думак неяк знікла цяга –
на п’едэстал узведзены даход.

Красуе ў рамах і падман, і подласць:
партрэты
хлусаў,
злодзеяў,
мянялаў…
У запасніках пыліцца годнасць,
а пыха ліха
карагодзіць ў залах.
Пра асноўныя інстынкты

Цікавы эксперымент праводзіць над homo sapiens 
невядомы элемент:

1. Ӏнстынкт размнажэння – у фазе разлажэння.

2. Ӏнстынкт выжывання – яшчэ той лавелас! – 
«папаў пад абцас» смакавых залоз.
Вось такі кур’ёз…
I зараз есць і п’е
толькі тое,
што мае атрутнае Е.

3. Ӏнстынкт захавання не есць і не п’е.
Цэлымі днямі ляжыць на тапчане.
Ён – прашараны геймер!
Фанат «Апакаліпсіса».
У яго Альцгеймер і кульгаюць аналізы…
Пра вокны Авяртона

Тое,
што прэла пад спудамі забаронаў 
і лічылася з’явай благога тону, 
узбіраецца на трыбуны 
праз акно Авяртона.

Збяжыць з памьшніцы 
ідэя з заганай,
мылам танным змые каросту, 
новы строй апране 
і айда на памосты!

I глядзіш:
навамодная гераіня сезона 
пабівае рэйтынп, 
ламае заслоны.

Ды пры ўсёй талерантнасці да якабінства, 
дзівіць свет перакулены забаронай: 
гэта ўжо не сімволіка маветону, 
а амаль злачынства – 
зачыніць дома 
акно Авяртона.

Литература:

  1. Осипова, Валентина.  Навстречу разлукам :  Стихи. – Брест :  Изд-во С.Лаврова, 2000. – 76 с. 
  2. Осипова, В. Послесловие; Вербная неделя : [стихи] / Валентина Осипова // Заря. – 2017. – 1 апреля (№ 37). – С. 9.
  3. Осипова, В. Так век за веком…; Кто он, кто он, что он хочет…; Для неё, для неё, для одной… : [стихи] / Валентина Осипова // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 2. – С. 48–50. – Мінск, 2009 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *