Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Беласин Евгений

dmitriy_s 0

Нарадзіўся на памежжы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і Белавежскай ды Ружанскай пушчаў, ля рэчкі Зяльвянка. Германіст і перакладчык (Мінскі інстытут замежных моў, 1975).

Аўтар шматлікіх перакладаў і 5 аўтарскіх кніг паэзіі і кароткай прозы. З апошніх: «Подземелья Бреста. Крепости», «… Журналистское исследование с элементами литературы существования» (2014), «На пераломе», «Кніга 5 моў, 35 гадоў» (2015), «Шчупакабра. Рыбацкія гісторыі» (2016).

Самыя значныя пераклады: Зігмунд Фрэйд «Дыскамфорт ад культуры» (Sigmund Freud. «Unbehagen in der Kultur») (2001); Себасцьян Хафнер «Гісторыя аднаго немца.  Успаміны 1914-1933» (Sebastian Haffner. Geschichte eines Deutschen. Erinnerungen 1914 – 1933); Чарльз Дыкенс «Олівер Твіст» (Сharles Dickens. Oliver Twist) (2010). З’яўляецца суаўтарам (з Л. Баршчэўскім) «Кароткай граматыкі нямецкай мовы» (2012).
Памёр 10 сакавіка 2022 года.

АЦАЛУНАК 

Я       
          П’ю цябе,
Ты   
          П’еш мяне –
Мы    цалуемся,
Мы    ацаляемся,
Мыстановімсяцэлым.
* * *
ПАН?
Панылых панэляў пан,
Прыехаў з глыбінь ты Палесся,
А ў вёсцы грамадзіш бур’ян.
Ці хоць напалову пан?
ПАЭТ?

Плыве па рацэ ацурбалак.
Многа вады нацягнуў.
Пагойдваецца ў хвалях,
Часам хаваецца пад імі –
 
Зусім як адзін
Мясцовы аўтар
Вершаў.
 
Паэт-не-паэт,
Паэт – непаэт...
Паэт?
Цяжка

Вось ты ходзіш па сваім
  Пакоі,
Спакойны, рахманы,
                                      Шчасьлівы,
А ў гэты самы час
У шафе для вопраткі,
Страшна напятая,
Нясе трое штаноў
Вешалка з драцяным
Фіксатарам.
Надоечы ты яшчэ навесіў
На яе
Важкія бранебойныя аўстрыйскія джынсы,
Якія адны важаць як двое айчынных.
І гэта ўсё вісіць
Зацятае
Тры дні ўжо
Цяжка.
ФРАЗЫ

* * *
Штамп торговых точек и учреждений по оказанию услуг «К сведению посетителей» звучит как «к сведению счётов с посетителями».

* * *
Збольшага пішу на беларускай, дык тут некалькі, каб не так канфрантатыўна ёршык яршыўся:

* * *
Шлюб робатаў можа быць толькі з разліку. Каханне робатаў можа быць... ня можа быць. 

* * *
Любяць за тое, што нехта робіць шчаслівым. Любяць таго, хто робіць шчаслівым. Кахаюць таго, хто робіць шчаслівым або нешчаслівым. Кахаюць не за... Кахаюць працяг. Калі кахаюць, хочуць мець дзяцей. 

* * *
Калі табе ўдалося падмануць кагосці, гэта не значыць, што ён дурань, – гэта значыць толькі, што ён давяраў табе больш, чым ты на гэта заслугоўваеш. 

* * *
У кожнага ёсць свая «планка», звыш якой ён падняцца ня можа. Але і ніжэй коўзацца навошта.

* * *
Усім вядомая фраза-суперлатыў-на-шкале  «пабачыць Парыж і памерці». На беларускую яна перакладаецца «падняваць у лесе і на здароўе». 

Литература:

  1. Бяласін, Я. А. На пераломе : вершы, карацелькі, пераклады / Яўген Бяласін. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 155 с. 
  2. Беласин, Е.Подземные ходы Бреста, крепости и … : журналистское исследование с элементами литературы существования / [Е. Беласин]. – Брест : Полиграфика, 2014. – 63 с.
  3. Бяласін, Я. Расказкі дзядзькі Жам-жамяровіча У-носе-закалупай-дзірку / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. № 10. –  Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 106–112 .
  4. Бяласін, Я. Карацелькі : [апавяданні; біяграфічныя звесткі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах.  № 10. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 87–90.
  5. Бяласін, Я. Расказкі дзядзькі Жам-жамяровіча У-носе-закалупай-дзірку / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах.  № 9. – Мінск : Кнігазбор, 2018. – С. 192–196.
  6. Бяласін, Я. Лазенная вайсковая : [апавяданні; кароткія біяграфічныя звесткі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах.  № 8. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – С. 49–56.
  7. Бяласін, Я. Пад пяском, над якім плыве рыба : [апавяданне, біяграфічныя звесткі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах.  № 6. – Мінск : Кнігазбор, 2015. – С. 50–52.
  8. Бяласін, Я. Дзве былі : [апавяданні] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах.  № 4. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – С. 141–148.
  9. Бяласін, Я. Зорка: Монаверш; Здымак : [вершы] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах.  № 3. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 144–146.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *