Лазіцкая Галіна Іосіфаўна нарадзілася 11 мая 1962 года ў вёсцы Сінін Пінскага раёна Брэскай вобласці.
У 1983 г., скончыла Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці «Заатэхнік». Доўгі час працавала ў сельскай гаспадарцы.
Са студзеня 2014 г., працуе ва УАЗ «ПЦБ», малодшай медыцынскай сястрой, пенсіянер.
З 2008года пачала сур’ёзна займацца літаратурай і ў 2013годзе некалькі вершаў увайшлі ў склад калектыўнага зборніка пінскіх паэтаў «Созвездие любви». Друкавалася ў газетах «Пінскі веснік», «Полесская правда», «Заря», «Народная трыбуна», «Сельская газета», «Знамя юности», часопісе «Гаспадыня». Пазней паспрабавала свае сілы ў прозе.
І ў 2017 г., Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, у сувязі з 55-гадзем, выказала Падзяку за папулярызацыю твораў на беларускай мове.
Па выніках конкурсу «Кароткае апавяданне –2017», абвешчанага Брэсцкім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, стала пераможцам.
У 2019г., выйшла ў свет першая аўтарская кніга паэзіі і прозы «Прайсці поруч».
У другім нумары часопіса «Роднае слова» 2020 г., доктарам філалагічных навук Кулеш Ганнай Іванаўнай друкуецца рэцэнзія на кнігу.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», прымеркаванага да завяршэння Года малой радзімы у Рэспубліцы Беларусь (2018–2020года), прысуджаны дыплом у намінацыі «Краязнаўчы далягляд». 26.04.2021г.
Па выніках X адкрытага літаратурнага конкурсу клуба «Катарсіс» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў намінацыі «Проза» заняла першае месца. Быў ўручаны Дыплом пераможцы і Спецыяльны дыплом члена журы.Руслана Казлоўскага. Уручэнне адбылося 24 сакавіка 2021года.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства, 22.12 2021 года быў уручаны дыплом I ступені ў намінацыі «Мова маёй зямлі»
У 2021 годзе ў 4-ы выпуск альманаха «Берасцейская скарбніца» увайшло маё конкурснае апавяданне «Проста доктар».
Павер’е Калі ж на Грамніцы Нап’ецца певень вадзіцы, – Казалі так нашы дзяды, Здадуцца снягі і завеі, Па даху зазвоняць капелі, Адыйдуць раней халады. Аколіца скрозь ажывіцца, Крыгі ўзнімуць крыніцы, Адчуецца подых вясны. Вербачкі ўраз набрыняюць, Нібы ад сну ачуняюць. Спрабуюць на спеў галасы Птушачак хоры. Гамонка напоўніць прасторы У праводзінах доўгай зімы!
Белая Русь Сусвету карта. Ты – галубкай міру. І не знайсці другіх – такая ёсць адна. Адзначана размераным пункцірам, Усім адкрытая, чым славішся здаўна! Прыгожай Белай Руссю ты завешся Гасцінны край. Шляхі сяброў вялі. Саюзнае, славянскае братэрства Расце і доўжыцца праз многія вякі. Свядомы дар: усім жадаеш міру. Прывабны подых ворыва зямлі… Душы парыў, нібы паклічуць лірай: Каб і нашчадкі нашы так пражыць маглі!
Сяброўства Стаіць чароўнае надвор’е І не сядзіцца ў гняздзе. Уздоўж мільгае наваколле, Цягнік імчыць, у даль вязе. Узнёсла рвуся ў прастору, Блакітны вабіць небакрай. Ніяк не ўцешуся спакоем: Склікае званы каравай. Надзеі-мары аб спатканні, Іскрынкі – смешкі ў вачах. Урэшце нашы прывітанні, Знаходжу радасць ў сябрах! А сэрца лашчыць дабрынёю, Прыемны чуецца наказ: Як сэрца зойдзецца нудою, Жаданай станеш ты у нас!
Шэрань Адрэзак спатрэбіцца пэўны Ушчэнт сапсаваны настрой. Дзянёчак парушаны мерны Раптоўнай сустрэчай з табой. Навошта калісьці быў даны, Нішчымны, бясплодны герой? Сумеснаму шлюбу адданасць – Пакута, чым жыць мне адной. Пакорнай заўсёды, трывалай І вернаю жонкай была. Падспудна замучвала мара: Займець, нарадзіць бы дзіця… Ды час той патрэбны мінуўся І сам за каханкаю збег. Саюз наш пустэчай гукнуўся, Ахвярнасць узняўшы на смех! Дык хай цябе Бог выбачае І я не трымаю больш зла. Суцішна надзейка сцвярджае: Павер! Ты не будзеш адна…
Сінін Вёсачка – крынічка, мой Сінін-сінічка, У блакіце – жураўліны клін. Казкі маці над малой калыскай І дзяцінства светлы ўспамін. Вёсачка страчае. Сірацінкі-хаты Аканіцай скрушана рыпяць. Грудзі працінае тупы боль, зацяты, Бо хацінкам некага чакаць. Спеўная калыска, вёсачка-крынічка, Усё чуваць мне продкаў галасы. Думкаю няўцешнай пра цябе, сінічка, У маім ты сэрцы назаўжды. У памяці – былое. З болем і маркотай Памалюся Богу за жывых. А над вёскай роднай песняю-журботай Крык птушыны расцінае слых.
Стихи в авторском исполнении:
Литература:
- Лазіцкая, Г. І. Жыве казка : [верш] / Галіна Лазіцкая ; фатаэцюды Яны Савіцкай // Полесская правда. – 12 февраля (№ 12). – С. 12 : фат. – Пинск, 2022
- Лазіцкая, Г. І. Мова маёй зямлі / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 15 января (№ 4). – С. 10. – Пинск, 2022
- Лазіцкая, Г. І. Мова маёй зямлі / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 29 января (№ 8). – С. 10. – Пинск, 2022
- Лазіцкая, Г. І. Мова маёй зямлі / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 22 января (№ 6). – С. 10. – Пинск, 2022
- Лазіцкая, Г. І. Мова маёй зямлі / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 5 февраля (№ 10). – С. 10. – Пинск, 2022
- Лазіцкая, Г. Першы гром : [верш] / Галіна Лазіцкая // Заря. – 2021. – 30 апреля–1 мая (№ 34). – С. 15.
- Лазіцкая, Г. Я чакаю : [стихотворение] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 6 января (№ 1–2). – С. 14. – Пинск, 2021
- Рэбкавец, Л. Творчыя перамогі / Людміла Рэбкавец // Полесская правда. – 17 апреля (№ 30). – С. 10. – Пинск, 2021
- Лазіцкая, Г. Прыцягальная сіла храма / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 20 июня (№ 49). – С. 11 : фот. – Пинск, 2020
- Лазіцкая, Г. Мамачцы : [вершы] / Галіна Лазіцкая // Заря. – 2020. – 4 апреля (№ 28). – С. 14.
- Лазіцкая, Г. Аляксандр Блок на Палессі : [верш] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 12 декабря (№ 99) – С. 11. – Пинск, 2020
- Лазіцкая, Г. Знакамітай зямлячцы : [верш] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 25 апреля (№№ 33–азіцкая, Г. Прыцягальная сіла храма / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 2 июля (№№ 52–53). – С. 14 : фат. – Пинск, 2020
- Лазіцкая, Г. Паводле прытчы; Мінута слабасці : [вершы] / Галіна Лазіцкая // Заря. – 2020. – 23 мая (№ 42). – С. 15.
- Лазіцкая, Г. Прыцягальная сіла храма / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 2 июля (№№ 55). – С. 10 : фат. – Пинск, 2020
- Лазіцкая, Г. Святым благаверным Пятру і Феўроніі : [верш] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 11 января (№ 2–3). – С. 15. – Пинск, 2020
- Лазіцкая, Г. Сінін / Галіна Лазіцкая // Заря. – 2020. – 5 сентября (№ 72). – С. 17 : фат. (Прилож.: Берасцейскія далягляды).
- Лазіцкая, Г. Белая Русь : [верш] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 29 июня (№ 52). – С. 10. – Пинск : 2019
- Лазіцкая, Г. Снежаньскі матыў : верш / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 20 января (№ 6). – С. 11. – Пинск, 2018
- Урбановіч, І. У ліку пераможцаў / Іна Урбановіч ; фота аўтара // Полесская правда. – 7 марта (№19–20) – С. 12 : фот. – Пінск, 2018
- Ляшук, М. «Пінчукі»-госці «Гаспадыні» : [стихотворения авторов клуба литераторов «Пінчукі»: Дожджык; Боты; Любовь и удача; Чаму баліць?; Закрываю глаза и вижу; Всё реже в зеркало смотрю; Вясна-чараўніца] / Мария Ляшук // Гаспадыня. – 2018. – (№ 8). – С. 41.
- Лазіцкая , Г. «Восеньская рапсодыя»; «Унучцы» : [вершы] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 13 мая (№ 37–38 ). – С. 13. – Пинск, 2017
- Лазіцкая, Г. Ад роднага Палесся / Галіна Лазіцкая // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 21 красавіка (№ 16). – С. 11.
- Лазіцкая, Г. Халодная вясна : вершы / Галіна Лазіцкая // Заря. – 2017. – 1 апреля (№ 37). – С. 8.
- Уладзімірава, Г. «Мой шлях зямны» / Ганна Уладзімірава ; фота аўтара // Полесская правда. – 10 июня (№ 46). – С. 10 : фот. – Пинск, 2017
- Лазіцкая , Г. У новагоднюю ноч : [верш] / Галіна Лазіцкая // Полесская правда. – 2016. – 31 декабря (№ 105 ). – С. 10.
- Лазіцкая, Г. Белая Русь / Галіна Лазіцкая // Народная трыбуна. – 2015. – 6 сакавіка (№10). – С.11
- Лазіцкая, Г. Белая Русь : верш / Галіна Лазіцкая // Сельская газета. – 2015. – 30 апреля (№ 49). – С. 1.
- Лазіцкая, Г. Зразумець і дараваць / Галіна Лазіцкая // Народная трыбуна. – 2015. – 20 сакавіка (№12). – С.12. – (Непрыдуманыя гісторыі)
- Лазіцкая, Г. Калі?.. / Галіна Лазіцкая // Народная трыбуна. – 2015. – 22 мая (№21). – С.11
- Лазіцкая, Г. Памяць / Галіна Лазіцкая // Народная трыбуна. – 2015. – 24 красавіка (№17). – С.11
- Лазіцкая, Г. Зачыненые дзверы : непрыдуманыя гісторыі / Галіна Лазіцкая // Народная трыбуна. – 2014. – 31 кастрычніка (№ 44). – С. 12.
- Лазіцкая, Г. Зачыненыя дзверы / Галіна Лазіцкая // Народная трыбуна. – 2014. – №43 (24 кастрычніка); №44 (31 кастрычніка). – С.12. – (Непрыдуманыя гісторыі)
- Лазіцкая, Г. Перамога : верш / Галіна Лазіцкая // Пінскі веснік. – 2014. – 8 мая. – С. 10.
- Лазіцкая, Г. Раство : верш / Галіна Лазіцкая // Пінскі веснік. – 2014. – 3 студзеня. – С. 10.
- Лазіцкая, Г. Самагубства : верш / Галіна Лазіцкая // Пінскі веснік. – 2013. – 31 мая. – С. 10.
- Лазіцкая, Г. Галінка; Сінін; Чаму баліць?; Жаль; Сон : вершы / Галіна Лазіцкая // Пінскі веснік. – 2012. – 9 сакавіка. – С. 10.
У другім нумары часопіса “Роднае слова” 2020г., доктарам філалагічных навук Кулеш Ганнай Іванаўнай друкуецца рэцэнзія на кнігу.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, прымеркаванага да завяршэння Года малой радзімы у Рэспубліцы Беларусь (2018–2020года), прысуджаны дыплом у намінацыі “Краязнаўчы далягляд”. 26.04.2021г.
Па выніках X адкрытага літаратурнага конкурсу клуба “Катарсіс” Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў намінацыі “Проза” заняла першае месца. Быў ўручаны Дыплом пераможцы і Спецыяльны дыплом члена журы.Руслана Казлоўскага. Уручэнне адбылося 24 сакавіка 2021года.
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства, 22.12 2021года быў уручаны дыплом I ступені ў намінацыі “Мова маёй зямлі”
У 2021годзе ў 4-ы выпуск альманаха “Берасцейская скарбніца” увайшло маё конкурснае апавяданне “Проста доктар”.
Добрый день, Дмитрий. Досылаю дополнение к литературной биографии. Скажите пожалуйста, обезательно ли указывать публикации моих работ? Если да, то чуть позже. И видео надо подумать, как сделать, тоже чуть попозже.