Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Новосад Зинаида

admin 0

Навасад Зінаіда Іванаўна нарадзілася ў вёсцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла філалагічнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта г. Мінска. Служыла ў радах МУС Рэспублікі Беларусь і закончыла службу старшым інспектарам выканаўча-ўгалоўнай інспекцыі ў званні капітана міліцыі.  

Упершыню вершы былі надрукаваны ў 1995 годзе ў газеце МУС «На страже», затым іх пачалі друкаваць раённыя газеты «Драгічынскі веснік», «Кобрынскі веснік», абласныя «Заря» і «Народная трыбуна», рэспубліканскія – «Літаратура і мастацтва», «Трудовой путь», «Преображение», дзіцячы часопіс «Крынічка», альманах «Берасцейская скарбніца» і іншыя выданні.
Падборкі вершаў увайшлі ў калектыўныя зборнікі «Вдохновение», «Рифмы веры», «За всё Создателю спасибо». У лютым 2014 года выдала ўласны зборнік паэзіі «Благослови»,  у якім уключана 220 вершаў для дарослых і дзяцей. 
Па выніках Міжнароднага конкурсу, праведзенага літаратурным агенствам Расіі «Новые писатели», апублікаваны дзесяць вершаў у другім томе калектыўнага зборніка прозы і паэзіі «Наваждение» (Масква, «Дикси Пресс», 2017).

Здраднікам
 
За дабро па карку 
Часам б’юць людзей.
На гняўлівасць шпаркі –
Той, чый дух слабей.
 
Крывадушны ўпотай
Павуціну ўе
І не ў грудзі ботам –
Здрадна ў спіну б’е.
 
Паўстае над светам
Цемра ўсё гусцей.
І прычына ў гэтым
Зайздрасць найчасцей.
 
Свой кірунак, Божа,
Ты адкрый такім.
Больш людзей харошых
На шляху маім.
Наадварот
(гумар)
 
Аднойчы бачыла такое,
Нібы сюжэт наадварот:
Ішоў павольнаю хадою
Па нейкіх важных справах кот.
 
Напэўна, між братоў кацячых
Ён быў па бегу чымпіён,
Ды пралічыўся: лап сабачых
Амаль не стаў ахвярай ён.
 
Бо ў гэты час (адкуль і ўзяўся?)
Сабака злосны за катом
Са страшным лямантам пагнаўся.
Той сігануць хацеў пад дом.
 
Ды не паспеў. Тут я з трасцінай 
Бягу малога ўратаваць,
Узняў ён хвост і выгнуў спіну –
Не стаў ад ворага ўцякаць.
 
Ён павялічыўся ў памеры –
Шэрсць натапырыў, зашыпеў,
Раптоўна стаў пагрозай зверу –
Той ледзь убок адбегчы ўспеў.
 
Цяпер ужо ўцякаў сабака
(Усё пайшло наадварот),
Ён бег, скуголіў, быццам плакаў,
За ім шалёна нёсся кот.
Наймілейшы куток
 
Па зямлi, дзе азёраў багата,
Я iду сярод водару траў.
Людзі тут запрашаюць у хату –
Сябар той, хто з дабром завітаў.
 
Бачу: поле цудоўнай карцiнкай,
Лес вiтае зялёнай каймой,
На травiнцы маленькай расiнка,
Быццам пацеркай ззяе жывой.
        
Пад жытнёваю шапкай калоссяў –
Васiлькова-рамонкавы рай.
І, здаецца мне, кветачкі просяць:
Нахіліся і нас прывітай.
 
Каласкi шапацяць – не змаўкаюць,
Лёгкі ветрык прыслужвае ім.
Нада мной дзiўна птушкi спяваюць,
Усміхаецца сонейка ўсім.
        
Тут мая дарагая зямліца,
Дзе зрабіла я першы свой крок.
За цябе не стамлюся малiцца,
Родны мой, наймiлейшы куток.
Радзіму нельга не любіць 

Радзіму нельга не любіць: 
Яе зямелька нам святая, 
Адсюль жыццёвы шлях бяжыць, 
3 чужых краёў назад вяртае.

Радзіму трэба шанаваць. 
Няхай яна мацнее ў свеце, 
Каб вораг нас не змог зламаць, 
Не сірацелі нашы дзеці.

Мой дружа, памятай, што нам 
Надзейна там, дзе Бог кіруе. 
Нясе адказнасць кожны сам, 
Каму ў жыцці сваім шчыруе.

Калі па волі лёсу ты 
Ў другой краіне пражываеш, 
Душа не стане дном пустым, 
Калі Радзіму ў сэрцы маеш.

Радзімай трэба даражыць, 
Яна заўсёды промнем будзе, 
Які ніколі не згасіць.
Бацькоўскі дом любіце, людзі!
…А мова родная – адна 

Калі не любіш роднай мовы – 
Свае губляеш карані.
Чужыя фільмы, песні, словы – 
Замежжа скрозь, дзе ні зірні.

Чужыя шыльды ўсюды бачу, 
Чужы імпэт па зроку б'е.
3 адчайнай горыччу зазначу, 
Што ёсць не горшыя – свае!

Зламыснік лезе ў нашы сэрцы, 
Каб светапогляд паламаць
I адчыніць у цемру дзверцы.
Не трэба нам сваё губляць!

Праменьчык, сонейка, сцяжынка… 
Нябёс таемных прыгажосць 
I мілагучнасці іскрынка 
Ў беларускіх словах ёсць.

Яны бы кветачкі ў букеце 
Ці як у полі збажына.
Нямала розных моў на свеце, 
А мова родная – адна!

Литература:

  1. Новосад, З. И. Благослови… : сборник поэзии / Зинаида Новосад. – Брест : Альтернатива, 2014. – 163 с.
  2. Навасад, З. І. Дзве мовы ; Стань, дружа, за мір ; Вясной лягчэй жывецца мне : [вершы]  / Зінаіда Навасад] // Брестский вестник. – 2020. – 19 марта (№ 12). – С. 19.
  3. Навасад, З. І. Віншую вас… : [верш] / Зінаіда Навасад // Заря. – 2020. – 4 января (№ 1–2). – С. 37. 
  4. Навасад, З. І. Радзіму нельга не любіць; Мне пустэча ў душы, як нарыў… : [вершы] / Зінаіда Навасад // Заря. – 2019. – 28 сентября (№ 77). – С. 15.
  5. Навасад, З. І. Наадварот : [верш] / Зінаіда Навасад // Літаратура і мастацтва. – 2019. – 29 сакавіка (№ 13). – С. 14.
  6. Навасад, З. І. Любімы край; Усе народы на зямлі…; Калі табе лёс пасылае… : [вершы] / Зінаіда Навасад // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 13. – С. 57–59 : партр. – Мінск, 2021
  7. Новосад, З. И. Мая Беларусь; Радзіма; Жытні каласочак; Беларусь дорогая; Залесье дорогое; Иду в унынии своём…; И радуют взор…; Лето; И это радует меня…; Ночь; На крыльях ночи опустилась тишина…; Цветок умирал на асфальте…; Две души; И есть, и было… : [стихи] / Зинаида Новосад // Берасцейская скарбніца : альманах. – Вып. 1. – С. 54–63 : портр. – Брэст, 2018
  8. Новосад, З. И. Несётся вирус…; Давно пора… : [стихи] / Зинаида Новосад // Берасцейская скарбніца : альманах. – Вып. 4. – С. 313–314. – Брэст, 2021

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *