Паплаўскі Алесь нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна. Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў ў лясгасах Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.
Аўтар трох паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» (1997 г.) , «Незваротнасць» (2001 г.) і «Скрыжалі душы» (2013 г.), а таксама кніжак прозы «Тэрыторыя скразнякоў» (2004 г.) і «Пастка для рэха» (2009 г.). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы «Дзеяслоў» «Маладосць», «Тэрмапілы». Адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай бард-студыі «Вежа». Піша песні на свае вершы і вершы беларускіх паэтаў. Жыве і працуе ў Брэсце.
Стихи в авторском исполнении:
На плошчы св. Марка ў Венецыі Шчымлівую веліч дзён выдрапвае з чорнай медзі на плошчы хрыпаты звон, і ў арках бруістых недзе шалее натоўп людскі, а я, нібы той Петрарка. кармлю цішыню з рукі на плошчы святога Марка. Чужы прымяраю сон прысутнасцю блізарукай. За рэхам ляту ўздагон. Губляюся ў тле завулкаў. Здаюся красе ў палон… Дапіты, пусты мой келіх. І гоніць ладдзю Харон Да вострава Сан-Мікеле. І вецер гартае стынь апошняй глумлівай мілі. Ладдзя не ладдзя, пры тым, ні Дантэ я, ні Вергілій. Знікае сівы стары, І згадкі, і перазовы.. Я зноў у людскім віры. Вяртаюцца гукі, словы… Кармлю галубоў з рукі, і цешуся небарака, як гэтыя мінакі смяюся, каб не заплакаць…
Шалом, Іерусалім! Спазнаць Цябе ў сабе. Адчуць Тваю прысутнасць у шэрых камянях, у шолахах аліў… Шалом, Іерусалім!.. Здымаю з ног абутак, кранаюся ступнёй тваёй Святой Зямлі. З трывогай і нудой гляджуся ў тваю самасць, цалую далягляд, Іі прымяраю дні нікчэмнасцю людской пад заклікі імама, пад сціплы перазоў тваіх святых званніц. Спускаюся з гары маршчыністай, той самай, адкуль глядзеў прарок І плакаў па табе…. Шалом, Іерусалім, – сакральны Храм без Храма!.. Ты велічны ў сваёй прытоенай журбе. Чужога сонца цень, расколінай бварвовай, паўзе да ног маіх, цяплом да шыі льне… Мой вечны боль… Тваё жывое Слова, як повязь ад Адама да мяне…
Жоўтая рака Бяздоннасці вачэй жывы разлом – Пагардлівая жоўтая рака. Струменіцца лампаднае святло Святлом выратавальным маяка. Дрыжыць рука, і прагны б’ецца пульс. Дыханнем разварушаны паўзмрок. Яго густы, нахабны, жоўты гнюс Спустошвае па кропельцы нутро. Улада рухаў. Мроіва. Імгла. Адценнямі разгойданая столь… Адчэпленая лодка без вясла. На ёй ужо не выплыве ніхто.
* * * Дабрынёю тваёй неспазнанай I чужой мітуснёй безгалосай Нечакана апусціцца ранак Праз дзіравую наледзь нябёсаў. I святло варухнецца на нітцы – Дзвюх фіранак крануцца далоні. Твар маўклівы Хрыста ля бажніцы 3 цемры выхапяць золкія промні. Сціхнуць крокі далёка ў прасторы. Сэрца вымкнецца ў скрусе і жалю. I жанчына цнатлівая ў чорным Тры грамнічныя свечкі запаліць. Прамільгне перажытае ночы Раскудлачаны сполах адценняў, I шчасліва засвецяцца вочы Недзе ў іншых зусім вымярэннях.
* * * Вар'яцтва мрояў… Холад небыцця… Туга – не лекар. Страх – не абаронца. Дзве сгрэлкі на гадзінніку Быцця Разматваюць маўклівую бясконцасць. Сапраўднасць адкрывае галізну Сапраўднасці нязбытных абяцанняў. Дзве лініі сыходзяцца ў адну – Размытую адлегласцю чакання. Жыццё, як шал, як звычка спакушаць, Як марнасці наіў, як грэх адхлання… Ахрыплым рэхам выпырхне душа 3 пустэльні цесных, душных памяшканняў. Паломніцтва ў суладдзе, дзе Сусвет Вартуе сум нявыплаканай Моўчы, Дзе слёз маіх застыг нябачны след Усмешкай тых, хто здрадзіць мне аднойчы…
Литература:
- Паплаўскі, А. Спынены лістапад : вершы / Алесь Паплаўскі. – Берасьце : Выдавецтва рэдакцыі газеты «Шлях», 1997. – 61 с. – (Берасьцейскае вогнішча).
- Паплаўскі, А. Незваротнасць : вершы / Алесь Паплаўскі. – Брест : Лаўроў, 2001. – 58 с.
- Паплаўскі, А. Тэрыторыя скразнякоў : аповесці / Алесь Паплаўскі. – Брэст : Издательство Академия, 2004. – 320 с.
- Паплаўскі, А. Пастка для рэха : аповесці / Алесь Паплаўскі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 221 c. – (Лімаўскі фальварак).
- Паплаўскі, А. Скрыжалі душы : лірыка / Алесь Паплаўскі. – Мінск : Звязда, 2013. – 109 с.
- Паплаўскі, А. На плошчы Св. Марка ў Венецыі ; «Губляю сутнасць разумення быць…» ; «Вар’яцтва мрояў…» : [вершы] / Алесь Паплаўскі // Лірычны настрой : літаратурны альманах. Вып. 1. – Кобрын : Выдавец Ефціфеева Н. П., 2017.– С. 58–60.
- Паплаўскі, А. Багацце жыцця і прастата смерці : паэтыка прыгажосці / Алесь Паплаўскі // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. № 2. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – С. 241–245.
- Паплаўскі, А. «Пакорлівасцю атрутнай…» ; «Упэўненасць мінае, як і ўсё…» ; «Ля падмуркаў былой сінагогі…»; «Вар’яцтва мрояў…» ; «Непазбежнасць воляю багоў…» ; «Святло ў нераспрамененым святле…» : [вершы] / Алесь Паплаўскі // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. № 1. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – С. 58–62.
- Паплаўскі, А. «Упэўненасць мінае, як і усё …» : [верш] / Алесь Паплаўскі // Заря. – 2006. – 12 октября.
- Паплаўскі, А. «Развітальнай, пякельнаю вехай…» ; «У далягляда напавер…» ; «Прыгрэецца пакорлівасць змяя…» : [вершы] / Алесь Паплаўскі // Народная трыбуна. – 2006. – 7 кастрычніка.
- Паплаўскі, А. «Цыгарэтнага чаду …» : [верш] / Алесь Паплаўскі // Народная трыбуна. – 2000. – 30 верасня.
- Паплаўскі, А. Міжсезонне : [верш] / Алесь Паплаўскі // Народная трыбуна. – 1999. – 15 лістапада.
- Паплаўскі, А. У садзе сумлення : [верш] / Алесь Паплаўскі // Народная трыбуна. – 1999. – 2 кастрычніка.
- Паплаўскі, А. Жоўтая рака : [верш] / Алесь Паплаўскі // Народная трыбуна. – 1999. – 6 сакавіка.
- Паплаўскі, А. Сустрэча з сабой ; У кляштары св. Бернардзінак у Берасці : [вершы] / Алесь Паплаўскі // Заря. – 1998. – 3 ноября.