Нарадзіўся 20 снежня 1952 годзе ў в. Міхнавічы Ӏвацэвіцкага раёна. Да гэтай невялікай вёсачкі, якой ужо больш за 500 гадоў, у часы дзяцінства літаратара вясной заўсёды падступала вада. I дзятва вандравала па гэтых «выжджарах» спачатку на льдзінах, а потым на плытах з дошак ці бярвён.
Кніжкі пра марскія падарожжы паўплывалі на выбар прафесіі аўтарам – пасля дзесяцігодкі Аляксей апынуўся на Поўначы. Марское вучылішча, практыка на параходзе «Ерафей Хабараў» у якасці рулявога. Карэлія, Салавецкія астравы, Запаляр’е. Потым – служба ў войску ў Венгрыі, праца на рачным флоце на пасадах ад матарыста да першага памочніка капітана. Больш за трыццаць год Аляксей Белы, жывучы ўжо ў Баранавічах, прысвяціў журналістыцы – працаваў у асноўным на пасадах рэдактара. Вандроўкі па свеце, рэпартажы з Чарнобыльскай зоны, журналісцкія расследаванні… I заўсёды – вершы. З’яўляўся членам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
* * * Сцежка. Трава, быццам дрот, Недзе між голля – сініца. Сонца ўчапілася за чарот, Пэўна, баіцца ўтапіцца. I залаціцца вада, I чырванее прастора. Лесу старога града Чымсьці нагадвае горы. …Вырві з душы сваёй цвік Без спадзявання на стрэчу. Бачыш – прыйшоу Са-ка-вік, Светлы, як сённяшні вечар!
* * * …Трошачкі былі у жыцці прагаліны, Як не стала тлумнага Саюза… Уяўляеце, я жыў пры Сталіне, Пры Хрушчове гакаў кукурузу! А было няцяжка і павесіцца – Усё калгаснае за шчыльным плотам! Мамка у мае ўсяго тры месяцы Выйшла ў УЖ-15 на работу. Рознаю была занята працаю, Дома ўздымалася з зарою. Хоць без адпаведнай адукацыі – У турме была той медсястрою. …То нахамутана, то навалена (Шмат заўжды ва ўладароў щэй). Вось якраз, калі не стала Сталіна, I мяне пазбавілі грудзей. Мне бутэлечку давала лоўка Бабка, нгго ўжо пажыла на свеце… Добра, што ў нас была кароўка I што малака хапала дзецям. …Блізкім не было у той час да вершаў. Быў я ў бацькоў сыночкам першым.
* * * Косцік без гульні не можа й дня, На дзвярных ён гушкаецца ручках, I яго палохае радня, Што ад цацак зноў яго адлучаць. Не, яго не давялі да слёз, Але ж ён прамовіць з лёгкім сумам: – Дзед, ты мне нічога не прынёс? – Ну а той пра хлопца ўжо падумаў. Да «маланкі» цягнецца рука, У размовах хатніх – перапынак… Дзед ізноў дастане з рукзака Пару «гонных», лёгенькіх машынак…
* * * Няхай сабе і жыў я так, патрошку, Хто скажа, пгго не зведаў я удачу – Усход чырвоны і жанчыну у ложку – Я гэта цалкам адчуваў і бачыў. I без патрэбы не рабіў прывалы, I, гэта значыць, мне пашанцавала…
* * * Хто праз столькі гадоў паверыць, Што Сусвет сапраўды бясконцы. Бацька знаў, пгго такое «зеро»* Для яго – гэта ў небе Сонца. Гэта ўсход і цяжкія росы, Калі ўздымешся да зары. I сыны, што кладуць пакосы, Цэлых тры! (*Зеро — нулявое ачко у рулетцы.)