Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Белый Алексей

admin 0

Нарадзіўся 20 снежня 1952 годзе ў в. Міхнавічы Ӏвацэвіцкага раёна. Да гэтай невялікай вёсачкі, якой ужо больш за 500 гадоў, у часы дзяцінства літаратара вясной заўсёды падступала вада. I дзятва вандравала па гэтых «выжджарах» спачатку на льдзінах, а потым на плытах з дошак ці бярвён.

Кніжкі пра марскія падарожжы паўплывалі на выбар прафесіі аўтарам – пасля дзесяцігодкі Аляксей апынуўся на Поўначы. Марское вучылішча, практыка на параходзе «Ерафей Хабараў» у якасці рулявога. Карэлія, Салавецкія астравы, Запаляр’е. Потым – служба ў войску ў Венгрыі, праца на рачным флоце на пасадах ад матарыста да першага памочніка капітана. Больш за трыццаць год Аляксей Белы, жывучы ўжо ў Баранавічах, прысвяціў журналістыцы – працаваў у асноўным на пасадах рэдактара. Вандроўкі па свеце, рэпартажы з Чарнобыльскай зоны, журналісцкія расследаванні… I заўсёды – вершы. З’яўляўся членам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

* * *

Сцежка. Трава, быццам дрот,
Недзе між голля – сініца.
Сонца ўчапілася за чарот,
Пэўна, баіцца ўтапіцца.

I залаціцца вада,
I чырванее прастора.
Лесу старога града
Чымсьці нагадвае горы.

…Вырві з душы сваёй цвік
Без спадзявання на стрэчу.
Бачыш – прыйшоу Са-ка-вік,
Светлы, як сённяшні вечар!
* * *

…Трошачкі былі у жыцці прагаліны,
Як не стала тлумнага Саюза…
Уяўляеце, я жыў пры Сталіне,
Пры Хрушчове гакаў кукурузу!

А было няцяжка і павесіцца –
Усё калгаснае за шчыльным плотам!
Мамка у мае ўсяго тры месяцы
Выйшла ў УЖ-15 на работу.

Рознаю была занята працаю,
Дома ўздымалася з зарою.
Хоць без адпаведнай адукацыі –
У турме была той медсястрою.

…То нахамутана, то навалена
(Шмат заўжды ва ўладароў щэй).
Вось якраз, калі не стала Сталіна,
I мяне пазбавілі грудзей.

Мне бутэлечку давала лоўка
Бабка, нгго ўжо пажыла на свеце…
Добра, што ў нас была кароўка
I што малака хапала дзецям.

…Блізкім не было у той час да вершаў.
Быў я ў бацькоў сыночкам першым.
* * *

Косцік без гульні не можа й дня,
На дзвярных ён гушкаецца ручках,
I яго палохае радня,
Што ад цацак зноў яго адлучаць.

Не, яго не давялі да слёз,
Але ж ён прамовіць з лёгкім сумам: 
– Дзед, ты мне нічога не прынёс? –
Ну а той пра хлопца ўжо падумаў.

Да «маланкі» цягнецца рука,
У размовах хатніх – перапынак…
Дзед ізноў дастане з рукзака
Пару «гонных», лёгенькіх машынак…
* * *

Няхай сабе і жыў я так, патрошку,
Хто скажа, пгго не зведаў я удачу – 
Усход чырвоны і жанчыну у ложку – 
Я гэта цалкам адчуваў і бачыў.
I без патрэбы не рабіў прывалы,
I, гэта значыць, мне пашанцавала…
* * *

Хто праз столькі гадоў паверыць,
Што Сусвет сапраўды бясконцы. 
Бацька знаў, пгго такое «зеро»*
Для яго – гэта ў небе Сонца.

Гэта ўсход і цяжкія росы,
Калі ўздымешся да зары.
I сыны, што кладуць пакосы,
Цэлых тры!

(*Зеро — нулявое ачко у рулетцы.)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *