Васіленка Ганна Іванаўна нарадзілася ў невялічкай вёсцы Пантусевічы Навагрудскага раёна, Гродненскай вобласці 16.10.1939 года. У 1958 скончыла дзесяцігодку ў гарадскім пасёлку Любча, а потым паехала працаваць на новабудоўлі Сібіры. Было цяжка, але маладосць – гэта рамантыка.
У 1961 годзе паступіла вучыцца ў Гродна ў культпрасветвучылішча, якое і скончыла ў 1963 годзе. Выйшла замуж, нарадзіліся дзеці: сын і дачка.
Працавала ва ўстановах культуры. Затым паехала працаваць у горад Нароўля Гомельскай вобласці.
Вучылася ў Мінску ў інстытуце культуры на бібліятэчным факультэце. Закончыла добра і ўсё жыццё аддала кнігам і дзецям.
Паэзію палюбіла з дзяцінства, дзякуючы свайму дзядзьку Шоцкаму Аляксею Сцяпанавічу. Ён працаваў настаўнікам і ў хаце заўсёды былі цікавыя кнігі. Дзядзька скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, дзе вучыўся Я. Колас, быў знаёмы з пісьменнікам.
У г. Нароўлі працавала інспектарам аддзела культуры, а потым загадчыцай партыйнай бібліятэкі Нараўлянскага райкома партыі і супрацоўнічала ў газеце «Прыпяцкая праўда». Чарнобыльская аварыя заставіла пакінуць дарагі край і пераехаць у г. Брэст.
Наша мова Наша мова – чараўніца, Невычэрпная крыніца. Мова родная мая, Размаўляю на ёй я. Я вяночкі заплятаю, У Багдановіча пытаю: «Як нам мову шанаваць, Вершы добрыя пісаць?» На Купалу пагляджу І ў яго для ўсіх прашу: «Слоў цудоўных дай нам, Янка, Каб звінела мова звонка! І плыла шырокай песняй Па-над Мінскам, над Арэсай, Над Сянно і Магілёвам, І над Брэсцкаю зямлёю». Мы завемся беларусы І жывём на Белай Русі, Будзем мову вывучаць, Каб умелі размаўляць.
Боль души маёй Мяккаю травою Параслі палеткі Не кранаюць больш іх Трактары ўлетку. Не хаціны ў вёсцы Проста так, хібары. А чаму так стала, Што над вёскай хмары? Больш няма там кветак, Параслі былінкі, Што так разрасліся Навокал хацінкі. Гляну я на рэчку Б’ецца, плача хваля, Што няма збаўлення І няма больш рая. Пакінуты бераг Парос асакою, А пясок гарачы Не крануць нагою. Выйду я ў поле, Дзе жыта шумела, Цяпер Зямля стогне, Чакае збаўлення.
* * * Першы подых зімы Сёння з вамі адчулі, Сняжынкі ляцяць да Зямлі, Як да роднай матулі. Зноў засцеле яна Дываном белым гоні, Ціха ляжа сняжынка-краса На твае на далоні. Стала белай зямля! Пакрыліся інеем скроні, У душы чысціня, Нібы там пабывалі анёлы.
* * * Чароўны краў, дзе сінь нябёс, Палі, азёры, сенажаці, Багацце дзіўнае лясоў Для сталага і для дзіцяці. Тут возера цудоўнага блакіт Нас лашчыць цёплаю вадою, Сонейка ў небе гарыць, Цалуе, цешыць цеплынёю. Мая краіна – Беларусь, Мой край благаслаўлёны, Як радуеш ты хараством Наш добры люд працоўны.
Литература:
- Васіленка, Г. «Вераснўскі цёплы вечар…» ; «Нехта ссек бярозку…» : [вершы] / Ганна Васіленка // Брестский вестник. – 2016. – 4 лістапада (№ 45). – С. 10.
- Васіленка, Г. К 500-летию книгопечатания ; «Чароўны край…» ; Яўгеніі Янішчыц : [стихотворение, вершы] / Ганна Васіленка // Брестский вестник. – 2017. – 9 февраля (№ 6). – С. 23.
- Васіленка, Г. «Семіон Полацкі…» ; Князёўне Рагнедзе : [вершы] / Ганна Васіленка // Брестский вестник. – 2017. – 7 сентября (№ 36). – С. 23.