Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Волкович Александр

admin 3

Валковіч Аляксандр Міхайлавіч, пісьменнік, аўтар, рэдактар і ўкладальнік альманах «Астрамечаўскі рукапіс». Нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў г. Брэсце ў сям’і вайскоўца. Яго бацька, Міхаіл Ільіч Валковіч, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, працаваў зампалітам Дамачаўскага касцёва-сухотнага санаторыя.

Маці, Лідзія Іларыёнаўна (Казлова), перажыла акупацыю ў роднай вёсцы, адкуль у 1943 г. за выратаванне яўрэйскай сям’і была адпраўлена на прымусовую працу ў Нямеччыну. Там яна працавала ў якасці прачкі нямецкага шпіталя ў розных краінах: Германіі, Аўстрыі, Італіі. Была вызвалена ў 1945 г. амерыканскімі войскамі ў г. Карціна-д-Ампеццо (Італія). Пасля вайны працавала ў розных месцах, але асноўным месцам да выхаду на пенсію была бібліятэка Дамачаўскай сярэдняй школы.
У 1956 г. сям’я Валковічаў пераехала ў г. п. Дамачава Брэсцкага раёна, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. Працоўную дзейнасць Аляксандр Валковіч пачаў стывідорам Архангельскага марскога лесаэкспартнага порта, працаваў на сплаве, лесапавале на Поўначы і ў Сібіры.
У 1975 г. скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Служыў ваенным журналістам у армейскім друку Беларускай, Маскоўскай, Закаўказскай, Прыкарпацкай ваенных акруг. Пасля звальнення ў запас працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», быў арганізатарам першай газеты нафтавай кампаніі «Лукойл» і рэдактарам газеты «Нефтяник Когалыма» (Цюменская вобласць). Вярнуўшыся на радзіму, працаваў загадчыкам аддзела прамысловасці часопіса «СЭЗ Брест», карэспандэнтам брэсцкай абласной газеты «Заря», публікаваўся ў вядучых рэспубліканскіх газетах Беларусі.
Аповесці, апавяданні, нарысы Аляксандра Міхайлавіча выходзілі ў часопісах «Советский воин», «Литературная Армения», «Няміга літаратурная», «Нёман», «Маладосць», «Полымя», інтэрнэт-часопісах «Русский переплёт», «Эрфольг», газеце «Русская Америка», у перадачах Каліфарнійскага радыё, у літаратурных альманахах Германіі і Аўстрыі, у іншых выданнях. Аўтар кніг «Зубр беловежский чугунный» (2007), «Берёза черная, берёза белая…» (2009), «Алеся. Беловежские сны» (2009),«Письма войны» (2010, 2019), «Лето красных лошадей» (2012), «И тогда спроси свою печаль…» (2017).
Аляксандр Міхайлавіч – член Беларускага Саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006). Яго прозу вылучае завостраны погляд на цяперашнія і мінулыя часы, спроба вызначыць, якія прычыны маральнага, духоўнага плана ўплываюць на няпростыя грамадскія абставіны, якіх так шмат у нашым жыцці. Героі твораў – простыя людзі, розныя па прафесіі, але аднолькава цікавыя сваім неабыякавым стаўленнем да навакольнага свету.
У 2013 г. пад кіраўніцтвам Аляксандра Міхайлавіча пабачыў свет першы нумар брэсцкага раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», які выходзіць кожны квартал на беларускай і рускай мовах. На яго старонках глыбока і паслядоўна адлюстроўваецца культурна-гістарычная, літаратурная, песенная, фальклорная спадчына Берасцейшчыны і Палесся. А. М. Валковіч з’яўляецца аўтарам, укладальнікам і рэдактарам альманаха.
Аляксандр Ваўковіч за сваю літаратурную творчасць мае шмат узнагарод. Ён пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу інтэрнэт-часопіса «Рускі пераплёт» у намінацыі «Вялікая проза» – I месца, дыплом і Вялікі прыз за аповесць «Абярэг» (2007). Лаўрэат конкурсу «Літаратурная Вена-2008»; конкурсу вайсковых пісьменнікаў імя Героя Савецкага Саюза В. Карпава (2009, Самара); абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Проза» (2010); конкурсу выдавецтва «Подмосковье» «Наша перамога. Наша гісторыя. Наша памяць» у намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» (2015). Дыпламант XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ» за праект «Астрамечаўскі рукапіс» (2017).
Аляксандр Валковіч з’яўляецца пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2013 года» ў галіне краязнаўства і ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені і бронзавай статуэткай «Залаты Купідон» (2014), дыпломам Міжнароднага фонду «Духоўная дыпламатыя» за майстэрскі паказ у сваіх творах традыцый і духоўнасці беларускага народа (ЗША, 2015).

Літаратура:

Творы А. М. Валковіча

  1. Письма войны : хрестоматия патриотизма / Александр Волкович. – Брест : Альтернатива, 2019. – 227 с.
  2. И тогда спроси свою печаль… : повести, рассказы / Александр Волкович. – Брест : Альтернатива, 2017. – 213 с.
  3. Лето красных лошадей : полесская элегия / А. М. Волкович. – Брест : Альтернатива, 2012. – 223 с.
  4. Письма войны : хрестоматия патриотизма / Александр Волкович. – Брест : Брестская типография, 2010. – 226 с.
  5. Алеся. Беловежские сны : повести и рассказы / Александр Волкович. – Брест : Брестская типография, 2009. – 236 с.
  6. Береза черная, береза белая… : повести, рассказы, очерки / Александр Волкович. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 287 с.
  7. Зубр беловежский чугунный : дилогия / Александр Волкович. – Брест : Альтернатива, 2007. – 162 с.
  8. Полесские сны : [рассказы] / Александр Волкович // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэдактар і ўкладальнік А. Валковіч. Брэст, 2015. № 3 (11). С. 44–48.
  9. Бобровая вахта : повесть / Александр Волкович // Нёман. 2013. № 3. С. 3–34.
  10. Житная баба : повесть / Александр Волкович // Наш современник. 2012. № 12. С. 22–75.
  11. Письма с войны : [переписка защитников Брестской крепости с родными и близкими / Александр Волкович // Заря. 2010. 6 февраля. С. 5.
  12. Письма с войны / Александр Волкович // Заря. 2010. 30 января. С. 7.
  13. Расстреляны над Бугом… : [рассказ о трагической судьбе воспитанников детдома в Домачево Брестского района во времена Великой Отечественной войны] / Александр Волкович // Нёман. 2006. № 5. С. 145–149.

Аб жыцці і творчасці А. М. Валковіча

  1. Валковіч Аляксандр Міхайлавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даваеднік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст : Альтернатива, 2018. С. 35–40.
  2. Домачев, М. Никто не забыт, ничто не забыто : [о работе брестского писателя А. Волковича над книгой «Письма войны»] / Михаил Домачев // Белорусская военная газета. 2019. 1 июня. С. 15.
  3. Волкович, А. Шрамы послевоенного детства / Александр Волкович // Брестский вестник. 2019. 16 мая (№ 20). С. 17.
  4. Волкович, А. М. Письма войны / Александр Михайлович Волкович ; [беседовал] Виктор Григорьев // Брестский вестник. 2019. 14 марта (№ 11). С. 17.
  5. Шляжка, Н. Шукайце, хлопцы, у жыцці свой гузік! : [аб сустрэчы А. Валковіча з вайскоўцамі пагранічнай заставы «Брэст» імя Героя Савецкага Саюза А. Кіжаватава] / Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2019. 16 января (№ 3). С. 20.
  6. Нарутовіч, Н. Раскоша быць актуальным : [сярод намінантаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі кніга А. Валковіча «И тогда спроси свою печаль»] / Наталля Нарутовіч // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 10.
  7. «И тогда спроси свою печаль…» : [вышла новая книга А. Волковича] // Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэдактар і ўкладальнік Аляксандр Валковіч. Брэст, 2017. № 3 (19). С. 62.
  8. Синявская, Е. Творческая исповедь Александра Волковича : [в центральной городской библиотеке им. А. С. Пушкина прошел творческий вечер и презентация новой книги писателя «И тогда спроси свою печаль…»] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2017. 2 ноября (№ 44). С. 17.
  9. Тураў, У. «И тогда спроси свою печаль…» : [о новой книге А. Волковича] / Уладзімір Тураў // Заря. 2017. 20 июля. С. 19.
  10. Дабравест, А. «Быць верным сабе» : [у Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з пісьменнікам А. Валковічам] / Алеся Дабравест // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 3 мая. С. 4.
  11. Крэйдзіч, А. Амерыканская прэмія — берасцейцу : [аб атрыманні прэміі амерыканскага літаратурнага часопіса «The New Review» пісьменнікам А. Валковічам] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2016. 9 июля. С. 7.
  12. Волкович, А. Америка открывает альманах… / Александр Волкович ; беседовал Владимир Туров // Заря. 2016. 1 октября. С. 8.
  13. Бурдыка, В. Зямныя таямніцы Аляксандра Валковіча : [аб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 8 ліпеня (№ 28). С. 11.
  14. «Золотой Купидон» присужден нашему земляку и коллеге : [премию за краеведческий альманах «Астрамечаўскі рукапіс» получил А. Волкович] // Брестский курьер. 2014. 18 сентября (№ 38). С. 2.
  15. Крэйдзіч, А. У Заслаўе – з золатам! : [прэмію «Залаты купідон» атрымаў пісьменнік А. Валковіч] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2014. 11 сентября. С. 2.
  16. Вайгач, А. «Астрамечаўскі рукапіс» заинтересовал Баварскую библиотеку / Александр Вайгач // Брестский курьер. 2014. 26 июня (№ 26). С.26.
  17. Апрелев, В. «Житняя Баба» в «Нашем современнике» : [рецензия на повесть А. Волковича] / Владимир Апрелев // Заря. 2013. 11 апреля. С. 19.
  18. Левчук, А. «Читаем» войну по письмам : [о новой книге брестского журналиста А. Волковича «Письма войны»] / А. Левчук // Знамя юности. 2010. 5–11 ноября (№ 45). С. 6.
  19. Шапран, Ю. З удзелам герояў нарысаў : [аб прэзентацыі кніг А. Валковіча ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Юрый Шапран // Літаратура і мастацтва. 2009. 27 лістапада (№ 45). С. 2.
  20. Шапран, Ю. Быть верным себе : [о презентации книг прозы А. Волковича в областной библиотеке им. М. Горького] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2009. 29 октября (№ 44). С. 9.
  21. Лышэўскі, В. Па следзе прасвятой Багародзіцы : [пра кнігу А. Валковіча «Алеся. Беловежские сны»] / В. Лышэўскі // Народная трыбуна. 2009. 3 кастрычніка. С. 11.
  22. Сманцар, В. Бяроза чорная, бяроза белая… : [пра аднайменную кнігу А. Валковіча] // Літаратура і мастацтва. 2009. 31 ліпеня. С. 6.
  23. Крейдич, А. Вена, мирная, литературная : [1 место в номинации «Проза» в рамках международного фестиваля «Литературная Вена – 2008» присуждено журналисту «Брестского курьера» А. Волковичу] / Анатоль Крейдич // Брестский курьер. 2008. 11 декабря (№ 50). С. 7.
  24. Валковіч, А. «Праўда краязнаўству толькі на карысць…» / Аляксандр Валковіч ; гутарыў Кастусь Ладуцька // Літаратура і мастацтва. 2008. 12 верасня. С. 13.
  1. Волкович, Александр Степанович. Национальность — русский. Родился в 1911 году; место рождения — д.Приступовишна Дзержинского р-на Минской обл «Книга памяти сотрудников органов контрразведки, погибших и пропавших без вести в годы Великой Отечественной войны» .

  2. Волкович, Александр Степанович. Национальность — русский. Родился в 1911 году; место рождения — д.Приступовишна Дзержинского р-на Минской обл

  3. Волкович, Александр Степанович. Национальность — русский. Родился в 1911 году; место рождения — д.Приступовишна Дзержинского р-на Минской обл «Книга памяти сотрудников органов контрразведки, погибших и пропавших без вести в годы Великой Отечественной войны» .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *