
Сцяцко Ӏлона нарадзілася ў 1976 годзе ў Тбілісі (Грузія). Скончыла эканамічны факультэт і магістратуру БДУ. Вершы пачала пісаць падчас вучобы ў школе ў Ваўкавыску. Друкавалася ў мясцовай газеце. Пасля пераехала ў Мінск, а затым у Баранавічы.
3 1993 па 2005 годы друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», «Полымя», «Вясёлка», у газетах «Лім», «Чырвоная змена», «Переходный возрост» і інш. Першы зборнік «Галінка язміну» быў змешчаны на старонках часопіса «Першацвет» у 1997 годзе (№9). Выйшлі зборнікі вершаў «Нябёсныя карункі», «Мяліса» (2019).
* * * Зноў чорным пішу па чорным, Мінаючы лункі зор, I згусткамі нот мінорных Тушу залаты касцёр. У дрэвах суцішу вецер, Няхай наваколле спіць. I сонцу пашлю ў канверце Ад ну залатую ніць. Адзін залацісты локан Са срэбных валасоў, Каб сціхла ўсё навокал, А заўтра ажыло зноў.
* * * Ӏлбом прынікла да сцяны, мой розум, дотык ловяць рэха. Йдзе музыка сюды на слых з бетонных пліт праз дно паверха. Больш камянёў – дык прыгажэй! Ляціць высока, што ніжэй. Далёкай прывщнай ігры лунаюць струнныя віры. I іукаў лад, прыгожы строй прымае ўладу нада мной. Мелодыя жыве паўсюль, суіучна сэрца б’ецца ў танцы. Акорды як санар лаўлю і захапляюся мастацтвам.
* * * Язмін… Принесла зноў язмін. Мы чары падзялілі з ім. Галінкі квет раскрыўся пад рукой. На іншы лад мяняецца пакой. Як кола існавання, круглы стол язмінавым адбіткам рушыць столь. Язмін палае белазорным квеццем – і я ператвараю ўсё на свеце – і час, і рытмы, і саму мяжу з канца яе ў пачатак я гляджу.