Асадова Валида Рахперовна родилась 1 марта 2000 года в г. Бресте. Училась в лицее № 1 им. А. С. Пушкина.
В 2015 году заняла 2-е место в областном конкурсе поэзии среди молодежи и школьников «Мы рождены для вдохновения». Награждена Почетной грамотой и ценным подарком.
Печаталась в газетах «Народная трыбуна» и «Брестский вестник».
Цёмная ночка Зорка далёкая дрэмле ў цiшы, Дрэмле, ды толькi нiяк не засне. Цёмная ночка кранула мяне, – Светла ў небе i светла ў душы. Цёмная ночка кранула мяне – Хочаш спявай, хочаш вершы пiшы. Светла ў небе i светла ў душы… Хай гэты верш вашу душу кране. * * * У душы маёй вугольчык Яркiм полымeм гарыць. Падабаецца мне хлопчык – Не дае сябе забыць. Ён прыгожыя славечкi Кожны дзень гаворыць мне, – Я згараю, нiбы свечка У расчыненым вакне. * * * Люблю цябе, мой край палескi, Зямля цудоўная мая! З вачамi дзiўнымi пралескi I спеў над рэчкай салаўя. Краiн аб’ездзiла нямала – Вялiкiх, дзiўных гарадоў, Але, дзе б я не вандравала, Заўседы хочацца дамоў. Люблю ў начы глядзець на зоры, Што шлюць свой свет нам на Зямлю… Твае лясы, твае азёры Я як жыццё само люблю. * * * Упершыню – ды страшнавата – У Лунiн завітала я, – Туды сабралася на свята Паэтаў дружная сям’я. Дарога мне была вясёлай, I нездарма яна звяла Мяне з Панасюком Мiколаем – Паэтам вёснаў i цяпла. У iм столькi гумару i жарту – Яго ж у вёсцы каранi – Колькi сiлы i азарту, Натхнення, мар i дабрынi?! Пясняр свайго ляснога краю, Ён па экспромту чэмпiён! Я з шчырай зайдрасцю жадаю Такою ж светлай быць, як ён.