Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Асадова Валида

admin 0

Асадова Валида Рахперовна родилась 1 марта 2000 года в г. Бресте. Училась в лицее № 1 им. А. С. Пушкина.


В 2015 году заняла 2-е место в областном конкурсе поэзии среди молодежи и школьников «Мы рождены для вдохновения». Награждена Почетной грамотой и ценным подарком.
Печаталась в газетах «Народная трыбуна» и «Брестский вестник».

Цёмная ночка

Зорка далёкая дрэмле ў цiшы, 
Дрэмле, ды толькi нiяк не засне. 
Цёмная ночка кранула мяне,
 – Светла ў небе i светла ў душы.
Цёмная ночка кранула мяне
 – Хочаш спявай, хочаш вершы пiшы. 
Светла ў небе i светла ў душы… 
Хай гэты верш вашу душу кране.

* * *
У душы маёй вугольчык 
Яркiм полымeм гарыць. 
Падабаецца мне хлопчык – 
Не дае сябе забыць.
Ён прыгожыя славечкi 
Кожны дзень гаворыць мне,
– Я згараю, нiбы свечка 
У расчыненым вакне.

* * *
Люблю цябе, мой край палескi,
 Зямля цудоўная мая!
 З вачамi дзiўнымi пралескi 
I спеў над рэчкай салаўя.
Краiн аб’ездзiла нямала 
– Вялiкiх, дзiўных гарадоў,
 Але, дзе б я не вандравала, 
Заўседы хочацца дамоў.
Люблю ў начы глядзець на зоры, 
Што шлюць свой свет нам на Зямлю… 
Твае лясы, твае азёры 
Я як жыццё само люблю.

* * *
Упершыню – ды страшнавата
 – У Лунiн завітала я,
– Туды сабралася на свята 
Паэтаў дружная сям’я.
Дарога мне была вясёлай, 
I нездарма яна звяла 
Мяне з Панасюком Мiколаем – 
Паэтам вёснаў i цяпла.
У iм столькi гумару i жарту – 
Яго ж у вёсцы каранi – 
Колькi сiлы i азарту, 
Натхнення, мар i дабрынi?!
Пясняр свайго ляснога краю,
 Ён па экспромту чэмпiён! 
Я з шчырай зайдрасцю жадаю 
Такою ж светлай быць, як ён.




Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *