Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Беражанка Ольга

admin 0

Беражанка Вольга (Лебедзева-Смірнова Вольга) нарадзілася ў 1951 г. у г. Ташкенце. Жыве ў г. Брэсце. Піша лірычныя вершы і вершы для дзяцей. Друкавалася ў рэгіяналънай і рэспубліканскай перыёдыцы, у калектыўным зборніку «Дзядзінец».

ЖЫЦЬ МОЖНА

Жыць можна са смуткам,
У сэрца ўвабраным,
3 заплямленым сонцам,
3 няверным каханым,
Зусім без сумлення, без Бога
I з Богам,
Насуперак лёсу, пагардзе, 
Знямогам.
Жыць можна і ў самай 
Ганебнай галечы,
3 хваробай смяротнай
Жыць па-чалавечы.
Жыць можна. Ды толькі 
Жыццё – пакаранне,
Калі роднай мовы не чую 
Гучання.
ВӀКТОРЫӀ

Дачка напіша мне з радзімы Ейтса,
Я ліст хутчэй адпраўлю у адказ.
Ӏрландыя, бясспрэчна, дзіва-месца,
А ўсё ж улетку прылятай да нас.
Дамоў цябе чакаем, а не ў госці.
Згадай, які буяе тут чабор!
Хто водар чуў, той сам сабе зайздросціць. 
Пчала ў мядунках ледзьве не да зор. 
Дачушка, чулым сэрцам зноў краніся 
Валошкавых палеткаў і бароў.
Сярод чужых людзей не развучыся
Любіць зямлю бацькоў, зямлю сяброў.
ВЯСНА Ў ӀРЛАНДЫӀ

Уздоўж дарог квітнее жоўты горе.
Вясна ў Ӏрландыі шыбуе ўгору,
I крыллем белым хрысцячы прастору,
Тут ветракі – пачэснай вартай гор. 
Шматколерныя выбухі штодня
Вясёлак звонкіх, таямніцы нетраў,
Прыбою пах, вільготны подых ветру,
Атлантыкі бязмежнай глыбіня.
Зялёны востраў, шчодрая зямля
3 адвечнымі авечкамі па схілах.
За ўмоўнаю мяжой вясновы Скілан,
Якім так шчыра счаравана я.
У свеце Уайльда святкаваць вясну,
Дзе коміны ў камінах пахнуць горка,
Дзе ценем-аблачынкай хлопчык-зорка,
Дзе ў хвалях джыгі удалай патану!
НЕ ТЫ

Навошта нам восень са смуткам нязводным?
Мне любыя лета віры і затокі,
Дзе бусел жыве паляўнічым заўсёдным, 
Аблётваюць ластаўкі бераг высокі.
А ты, неразумны, зусім спахмурнелы, 
Бязлітасна восень імкнешся паскорыць. 
Будзь з ёю сам-насам, калі гэткі смелы.
Не ты мяне кветкамі – поплаў адорыць!
РОДНАЕ

Адшукваючы ў сэрцах словы,
Ӏх называл! не богі, –
Дуброўна з водарам дубровы
I Беражнога берагі.
Што шчэглікам маленькім бура? 
Засіупнік-птах жыве ў жытах!
Ён спеліць спевамі лазурак,
Бароніць кожны ў вёсцы дах.
Ад назваў вёсачак і вёсак
Так светла сэрца зашчыміць!..
Не зломак той з нас, той не зносак,
Каму радзіннае баліць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *