Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Вакула Вера

admin 0

Вакула Вера Михайловна родилась в 1953 году в деревне Тонеж Гомельской области. Более 40 лет работает библиографом в библиотеке Брестского государственного технического университета.

В 2015 издала сборник стихов «Рябина под снегом». Её стихи печатались в коллективных сборниках «И физики, и лирики…», «Сила слабости», «Жырандоля», журнале «Бібліятэчны свет», многих газетах.
Автор «Гимна Брестского государственного технического университета», а также «Библиотечного вальса».
Член Союза писателей Беларуси.

Малая Радзіма

         6 студзеня 1943 года ў мясцовай царкве
         гітлераўскімі карнікамі былі спалены
         262 жыхары палескай вёскі Тонеж,
 што пад Туравам. Сярод іх было 108 дзяцей…

А ці чуеш мяне? А ці помніш?
Хто пяе твае звонкія песні?
Мая родная вёска Тонеж –
Знакаміты куточак Палесся.
 
Помню строі твае шыкоўныя,
Кабаты і ў стужках спадніцы.
І гаворку тваю непаўторную,
І Чарніцаву горку з крыніцай.
 
Працавалі да сёмага поту,
Вышыванкі насілі ў святы.
І спявалі на лаўках ля плоту,
Ручнікамі ўпрыгожвалі хаты…
 
Але кроў у маіх жылах стыне –
Ці ж была гэта воля Боскаю?
Напаткаў цябе лёс Хатыні –
Ты навек стала вогненнай вёскай.
 
Я б наогул магла не радзіцца,
Не зрабіць свае крокі першыя,
Не хадзіць у твой лес па суніцы,
Не складаць свае песні і вершы.
 
Ёсць у тым выпадковасць дзіўная…
Я ўдзячна ўспамінам матчыным –
Ганаруся маленькай Радзімай!
Засталася яна мне ў спадчыну.
 
Праз іспыт ліхалеццяў бурамі –
Ты прайшла – й Бог цябе барані!
Пад мурамі сівога Турава –
Маіх продкаў усіх карані.
 
А ці чуеш мяне? А ці помніш?
Год за годам, як пацерак нізка.
Ты ў сэрцы маім, вёска Тонеж,
Ты дзяцінства майго калыска.
Матуля
 
Кукавала зязюлечка,
Мне лічыла гады.
Ой, матуля, матулечка,
Захілі ад бяды!
 
Калі цяжка на сэрцы –
Бачу я цябе ў сне.
Як па тоненькай жэрдцы
Ты праводзіш мяне.
 
Не паклічаш у госці,
Не пагладзіш рукой…
Твая светлая постаць
Дзесьці побач са мной.
 
Жыццё рэчкаю льецца –
У радасці і журбе.
Цэлы век, мне здаецца,
Існую без цябе.
 
Час зусім не хавае
Позірк твой, твой пагляд.
Як жа мне хапае
Тваіх слушных парад!
 
Я жыву і сталею –
За гадамі гады,
А цябе разумею
Больш цяпер, чым тады.
 
Дзён мінула нямала,
Ды свядомасць прыйшла
З тых часоў, калі стала
Я матуляй сама…
 
Кукавала зязюлечка,
Мне лічыла гады.
Ой, матуля, матулечка,
Зберажы ад бяды…
Случайная встреча
 
Случайная встреча – и некуда деться,
А сердце, как маятник… Гулко – тик-так!
Закрыта давно потаенная дверца,
И чувствам наружу не выйти никак.
 
Возможно, в «той» жизни мы были похожи –
От мысли такой, как от холода дрожь.
Нас дождь разделяет и лица прохожих,
И годы, которых, увы, не вернешь.
 
Случайная встреча – зачем и откуда?..
Напротив глаза и желанье обнять.
Смотрю снизу-вверх, как на позднее чудо,
А мысли упрямо несут меня вспять.
 
Я слышу слова, как мелодии звуки,
Их смысл уплывает куда-то за край…
Над нами парит неизбежность разлуки,
А встреча – была ли? Поди угадай…
Песочные часы 

Белизна больничных стен, 
Мысли, порванные в клочья… 
Жизнь мне шанс даёт взамен 
На дефект в часах песочных.

В ночь ушёл вчерашний день. 
Звёзды словно многоточье…
Ждать чего теперь взамен 
На дефект в часах песочных?

От любви – и до измен – 
Мне судьба гримасы корчит. 
В прошлом всё. А что взамен 
На дефект в часах песочных?

Неизбежность, словно плен, 
Знать не может сроков точных… 
Лишь надежда есть взамен 
На дефект в часах песочных!
Осень 

Ещё тепло – вокруг покой и мир, 
И солнце светит ласково и ярко,
А небо, как изысканный сапфир, 
Блестит сквозь листьев золотую арку.
Уже пора. И тихо, чуть дыша
Снимает осень пышные одежды – 
Она уйдёт достойно, не спеша, 
Как женщина, лишённая надежды…

Литература:

  1. Вакула, В. М. Рябина под снегом : стихотворения на русском и белорусском языках / Вера Вакула ; [предисловие Ю. Потолкова]. – Брест : Брестская типография, 2015. – 111 с.
  2. Вакула, В. М. Роздум ; Завіруха ; Случайная встреча ; Жарт ; Культурная сталіца Еўропы – 2016 : [вершы; кароткая біяграфія] / Вера Вакула // Берасцейская скарбніца : альманах. Вып. 1. –  Брэст : Альтернатива, 2018.– С. 6–9.
  3. Вакула, В. М. «Як добра было ў дзяцінстве…» ; «Дыяменты кахання…» ; «Чароўнае лёсаў спляценне…» ; «Наша шчасце замецена…» ; «Трэба доўга ісці праз гады…» : [вершы] / Вера Вакула // Жырандоля : літаратурны альманах. № 3. – Мінск : Кнігазбор, 2010.  –  С. 147– 149.
  4. Вакула, В. М. Прысвячэнне Брэсту : [верш] / Вера Вакула // Брестский вестник. – 2019. – 5 сентября (№ 36). – С. 20.
  5. Вакула, В. М. Случайная встреча ; «За окном снегом ночь запорошена…» ; «Звёзды в небе под утро померкли …» ; «Белизна больничных стен…» : [стихи] / Вера Вакула // Новая Немига литературная : литературно-художественный журнал. – 2018. – № 1. – С. 61– 62.
  6. Вакула, В. М. Завіруха ; Зіма ў горадзе : [вершы] / Вера Вакула // Метаморфозы : литературно-художественный журнал. –  2016. –  № 4. – С. 37. 
  7. Вакула, В. «Зноў восень лашчыцца да ног маіх…» ; «Агалілі бярозкі свой гнуткі стан…» ; «Амаль ты незнаёмы мне…» : [вершы] / Вера Вакула // Народная трыбуна. – 2016. – 4 лістапада (№ 45). – С. 10.
  8. Вакула, В.  Малая Радзіма ; Розны смак : [вершы] / Вера Вакула // Народная трыбуна. – 2016. – 24 чэрвеня (№ 26).  – С. 11.
  9. Вакула, В. «Як добра было ў дзяцінстве…» ; Матуля ; «Так цяжка ад цябе ўцячы…» : [вершы] / Вера Вакула // Народная трыбуна. – 2016. – 13 мая (№ 20). – С. 11.
  10. Вакула, В. М. Малая Радзіма ; Баллада о душе : [стихи] / Вера Вакула // Метаморфозы : литературно-художественный журнал. – 2016. – № 2. – С. 76. 
  11. Вакула, В. Ноч ; Восень ; Бабуліна песня : [вершы] / Вера Вакула // Заря. – 2012. – 2 февраля.  – С. 18.
  12. Вакула, В. «Як добра было ў дзяцінстве…» ; «Трэба доўга ісці праз гады…» ; «Сярпом танюткім поўня зоркі косіць…» : [вершы] / Вера Вакула // Народная трыбуна. – 2010. – 18 верасня.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *