Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Григорович Янина

admin 0

Грыгаровіч Яніна (1935-2018) нарадзілася ў вёсцы Відамля Камянецкага раёна. Скончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза. Працавала ў будаўнічым трэсце г. Брэста галоўным бухгалтарам генпадраднага ўпраўлення.

Аўтар сямі паэтычных зборнікаў: «Вачыма дабрыні», «Калі сэрца поўнае натхнення», «Жадаю шчасця», «Я люблю гэты свет», «У гармоніі з людзьмі і прыродай», «Высокіх пачуццяў душа поўная» (песні) і «Чатыры кіты».

Слова

Нярэдка словам раняць і калечаць, 
Парою нават могуць і забіць.
Але спрадвеку слова душы лечыць, 
Дапамагае жыць, тварыць, любіць.

Спаткаю слова роднае такое –
I заквітнею вішняю ў вясне.
Мой Божа! Трызню ласкаю святою – 
Гаючым словам дай валодаць мне.
* * *

Любяць людзі лета за цяпло,
Ну а восень я люблю за тое,
Што дарункам лёсу мне было
Пакахаць асенняю парою.

Лета восені дало ключы,
Каб была ўладаркаю ў прыродзе…
Добрай згадкай музыка гучыць, 
Пад якую лісце карагодзіць.
* * *

Падмануць жыццё, ці мне здалося,
Хочаш ты, мой любы… Пакрысе
Лета адшуміць і прыйдзе восень,
Халады на крылах прынясе.

Каб адно цяпло – так не бывае.
Не бывае года без зімы.
Стрымгалоў ляцім і забываем,
Што на свеце – толькі госці мы.
* * *

Я змрочных сноў начных не бачу, 
Усмешкай сустракаю новы дзень.
У шчасце веру – нельга жыць іначай,
Я не брыду, нібыта чорны цень.

На лёс – няхай няпросты – не крыўдую. 
Адно штодня малюся і прашу:
Дай Бог не разлюбіць зямлю святую,
Дай Бог ад здрады зберагчы душу!
* * *

Усё пачынаецца са слоў – 
Жыццё, спатканне, растанне. 
Ёсць слова ёмкае – любоў,
А ёсць пяшчотнае – каханне.

Яны – не нейкі гук пусты,
Яны свой сэнс і сілу маюць… 
«Люблю!» – матулі кажаш ты. 
Ласкава шэпчаш мне: «Кахаю!»

Литература:

  1. Григорович, Я. К. В гармонии с людьми и природой [Текст]: стихи / Я. К. Григорович. – Брест: Альтернатива, 2012. – 107с.
  2. Григорович, Я. К. Высоких чувств душа полна [Текст]: сборник стихов и песен / Я. К. Григорович. – Брест: Альтернатива, 2012. – 103 с.
  3. Григорович, Янина Константиновна. Дороги жизни под созвездием Водолея [Текст] : стихи, песни и проза / Я. К. Григорович. – Брест : Альтернатива, 2016. – 193 с.
  4. Григорович, Я. К. «Но все-таки верю я в счастье…» : стихи / Янина Григорович // Навіны Камянеччыны. – 2018. – 8 снежня (№ 49). – С. 21
  5. Григорович, Я. К. Поход в кино; Крылечко дорогое; На нашей улице Вишневой; Много есть людей прекрасных : стихи / Янина Григорович // Навіны Камянеччыны. – 2018. – 10 лютага (№ 6). – С. 20.
  6. Гарагляд, Н. В. «Гаючым словам адары» : [новая кніга паэзіі Яніны Грыгаровіч] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. – 2016. – 9 красавіка (№ 15). – С. 19
  7. Гарагляд, Н. Ля жывых вытокаў : [пра кнігу вершаў «Дарогі жыцця пад сузор’ем Вадалея» Я. Грыгаровіч] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. – 2017. – 27 мая (№ 21). – С. 21.
  8. Маліноўскі, М. «У гармоніі з людзьмі і прыродай» : [аб паэтычным зборніку Яніны Грыгаровіч] / Міхась Маліноўскі // Навіны Камянеччыны. – 2012. – 1 верасня. – С. 6.
  9. Нарэйка, Н. Гучалі ў Відамлі вершы : [творчая паэтычная вечарына Я. Грыгаровіч у Відамлі] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. – 2017. – 30 верасня (№ 39). – С. 22
  10. Григорович, Я. К. Камянецкі напрамак: верш / Яніна Грыгаровіч // Навіны Камянеччыны. – 2012. – 8 верасня. – С. 5.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *