Данілюк Уладзімір нарадзіўся 19 мая 1948 г. у вёсцы Чарняны Маларыцкага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у войску, працаваў у родным калгасе трактарыстам, электрыкам, шафёрам у пажарнай ахове.
Друкаваўся ў газетах: «Голас часу», «Заря», часопісе «Вожык», альманаху «Жырандоля». Маларыцкая раённая бібліятэка ў 1996 годзе выдала яго кнігу вершаў «Сярод людзей». Гэты зборнік адкрыў серыю «Маларытчына паэтычная». Мае кнігу паэзіі «Не патдай мяне…» (2018).
Яе патрэбна берагчы Любая мова – сродак зносін, 3 калыскі кожнаму свая. Яе мы ў сэрцы, у думках носім, Яна як пошчак салаўя. У адзіноце дапаможа, Калі разважна загучыць. А малітоўна мова можа Любую рану залячыць. Без мовы шчасцю не знайсціся, Яна і вораг, і сябрук. Без хлеба можна абысціся, А вось без мовы як без рук. Бог заклікаў і людзі кажуць На золку рана і ўначы, Каб ёй не даць у Лету кануць, Яе патрэбна берагчы.
Каханне як агонь Каханне бы агонь. Калі гарыць, Лятаюць іскры, полымя танцуе, Цяпло, святло, прыўзнятасць, прага жыць – Як у раі, нібыта Бог цалуе. Перагарэўшы, астывае жар, Камфорт зусім інакшы нават зблізку, Кругом усё не так: і сум, і жаль, I нешта яшчэ тлее, як у прыску. Ці разгарыцца, будзе, як было, Ці падтрымаць, ці, можа, адрачыся? Каханне як агонь: святло, цяпло I весела, і можна апячыся.
Так ва ўсе часы А Беларусь ва ўсе часы Любілі хвойныя лясы, Ды і яна заўжды іх шанавала, Каб не застацца без красы, Каб слухаць птушак галасы, Каб фаўна ў раскошы панавала. Каб карцела пажывіцца Хоць шыпулькай, хоць жывіцай, Не губляючы надзеі на дастойны лес. I хацелася дзівіцца, як зялёная ігліца Утапіцца не баіцца ў глыбіні нябёс. Будуць кроквы, будуць латы – Хай будуюць людзі хаты, Дбайна мэблю вырабляюць, Множаць дабрабыт – Той ні ў чым не вінаваты, Хто імкнецца быць багатым I здаровым, і вясёлым, Не згубіўшы спрыт. Па прызванню беларусы Не цураюцца спакусы Гадаваць добрасумленна Хвойныя лясы. Сосны садзяць, бы капусту, Па належнасці, па густу, Па жаданні, без прымусу – Так было ва ўсе часы.
Калі зможаш Намалюй, мастак, карціну 3 морам кветак ля пасёлка, Над пасёлкам на карціне Каб смяялася вясёлка, Па магчымасці двайная (Колісь бачыў я такую), Хай душу яна кранае – Буду ўдзячны, гарантую. Калі зможаш, каб нядрэнна Фарба сутнасць вызначала. I глядзеў я, а з шэдэўра Песня матчына гучала.
Яе нязмытныя сляды У траве звіняць яе сляды: Апроч зімы раса не пераводзіцца. Чыстая зіхоткая заўжды, Расою мыла ногі Багародзіца. Не рай пасля Вялікадня, ды ўсё ж Там недзе пышна расцвіталі кветкі, Калі яна ступала басанож, Па ўзмежку абыходзячы палеткі. I зразу ж адступалі халады Размашыстай вялізнаА паласою. Звіняць, як сто званоў яе сляды Дзесь у траве, не змытыя расою.