Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Данилюк Владимир

admin 0

Данілюк Уладзімір нарадзіўся 19 мая 1948 г. у вёсцы Чарняны Маларыцкага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у войску, працаваў у родным калгасе трактарыстам, электрыкам, шафёрам у пажарнай ахове.

Друкаваўся ў газетах: «Голас часу», «Заря», часопісе «Вожык», альманаху «Жырандоля». Маларыцкая раённая бібліятэка ў 1996 годзе выдала яго кнігу вершаў «Сярод людзей». Гэты зборнік адкрыў серыю «Маларытчына паэтычная». Мае кнігу паэзіі «Не патдай мяне…» (2018).

Яе патрэбна берагчы

Любая мова – сродак зносін,
3 калыскі кожнаму свая.
Яе мы ў сэрцы, у думках носім,
Яна як пошчак салаўя.
У адзіноце дапаможа,
Калі разважна загучыць.
А малітоўна мова можа
Любую рану залячыць.
Без мовы шчасцю не знайсціся,
Яна і вораг, і сябрук.
Без хлеба можна абысціся,
А вось без мовы як без рук.
Бог заклікаў і людзі кажуць
На золку рана і ўначы,
Каб ёй не даць у Лету кануць,
Яе патрэбна берагчы.
Каханне як агонь

Каханне бы агонь. Калі гарыць,
Лятаюць іскры, полымя танцуе,
Цяпло, святло, прыўзнятасць, прага жыць –
Як у раі, нібыта Бог цалуе.
Перагарэўшы, астывае жар,
Камфорт зусім інакшы нават зблізку,
Кругом усё не так: і сум, і жаль,
I нешта яшчэ тлее, як у прыску.
Ці разгарыцца, будзе, як было,
Ці падтрымаць, ці, можа, адрачыся?
Каханне як агонь: святло, цяпло
I весела, і можна апячыся.
Так ва ўсе часы

А Беларусь ва ўсе часы
Любілі хвойныя лясы,
Ды і яна заўжды іх шанавала,
Каб не застацца без красы,
Каб слухаць птушак галасы,
Каб фаўна ў раскошы панавала.
Каб карцела пажывіцца
Хоць шыпулькай, хоць жывіцай,
Не губляючы надзеі на дастойны лес.
I хацелася дзівіцца, як зялёная ігліца
Утапіцца не баіцца ў глыбіні нябёс.
Будуць кроквы, будуць латы –
Хай будуюць людзі хаты,
Дбайна мэблю вырабляюць,
Множаць дабрабыт –
Той ні ў чым не вінаваты,
Хто імкнецца быць багатым
I здаровым, і вясёлым,
Не згубіўшы спрыт.
Па прызванню беларусы
Не цураюцца спакусы
Гадаваць добрасумленна
Хвойныя лясы.
Сосны садзяць, бы капусту,
Па належнасці, па густу,
Па жаданні, без прымусу –
Так было ва ўсе часы.
Калі зможаш

Намалюй, мастак, карціну 
3 морам кветак ля пасёлка, 
Над пасёлкам на карціне 
Каб смяялася вясёлка,
Па магчымасці двайная 
(Колісь бачыў я такую), 
Хай душу яна кранае – 
Буду ўдзячны, гарантую. 
Калі зможаш, каб нядрэнна 
Фарба сутнасць вызначала. 
I глядзеў я, а з шэдэўра 
Песня матчына гучала.
Яе нязмытныя сляды

У траве звіняць яе сляды:
Апроч зімы раса не пераводзіцца. 
Чыстая зіхоткая заўжды,
Расою мыла ногі Багародзіца.
Не рай пасля Вялікадня, ды ўсё ж 
Там недзе пышна расцвіталі кветкі, 
Калі яна ступала басанож,
Па ўзмежку абыходзячы палеткі.
I зразу ж адступалі халады 
Размашыстай вялізнаА паласою. 
Звіняць, як сто званоў яе сляды 
Дзесь у траве, не змытыя расою.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *