Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Климец София

admin 0

Клімец Сафія Іосіфаўна нарадзілася 7 студзеня 1950 года у вёсцы Клубынічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. У1967годзе закончыла сярэднюю школу N° 1 горада Талачына, затым дзяржауны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. 3 1972 года жыве у горадзе Баранавічы.

У розныя гады працавала настаўніцай роднай мовы і літаратуры, вядучым спецыялістам у вобласці турызму і культуры. Пісацъ начала студэнткай. Друкавалася ў розных рэспубліканскгх і мясцовых перыядычных выданнях і калектыўных літаратурных зборніках.

АДЫХОД3ІЦЬ ВОСЕНЬ

Бырай у паднябессі сумам поўніць,
Вабіць вока полымя гаёў,
Восень, восень, залатая восень,
Вось і зноў ты ў дарозе, зноў.

Пішуць буслы крыламі – бывайце,
Робяць над гняздом апошні круг,
Тут іх дом, радзіма, вёска, рэчка
I кармілец – пашарэўшы луг.

Над ракой, распяты буйным ветрам, 
Нахіліўся долу вербалоз.
На лугах халоднымі начамі
На траву кладзецца мора рос.

Дождж сячэ па голых вершалінах,
Мые ў лужах голае лісцё.
Як шкада, ды толькі што тут зробіш, 
Адыходзіць восень у забыццё.
ЗАВІРУХА

3імні дзень, кураць сумёты, 
Завгруха замятае,
Вецер – хлопец заліхвацкі – 
Па ваколіцы гуляе.
Пашчакоча грыву клёну,
Па патыліцы прайдзецца,
Страсяне карону дрэва – 
Іней пылам разнясецца.
А сняжынкі-балярынкі 
Вырабляюць «па»-каленцы: 
Прысядаюць у рэверансах, 
Асядаюць на акенцах
Неба да зямлі прынікла,
У пацалунку з ёй злілося.
Трэці лішні, таму сонцу
Тут і месца не знайшлося.
Дзень зляцеу, бы сон бялюткі, 
Тонуць у снезе ліхтары.
Праз сумёт сляды-карункі –
Кот гуляе па двары.
ЗБЯЛЕЎ БЕЛЫ СВЕТ

Белыя хмаркі плывуць над зямлёю, 
Белыя зорачкі з неба ляцяць.
Белыя дрэвы ў белым убранні 
Белымі копамі ў лесе стаяць.
Заяц-бяляк пад кустамі хаваецца, 
Ды выдае яго беленькі след.
Белы сняжок за каўнер засыпаецца. 
Бела наўкол, бы збялеў белы свет.
Я КАХАЮ

На нябесным стале зоркі-свечкі гараць,
Не акінуць прастору вачыма,
Што ў бяздонні ў тым, то няведама нам, 
Разглядзець, уявіць немагчыма.
На стале – асабістая справа мая,
I пакуль яе хтосьці чытае,
Распасцёр нада мной свае крылы анёл,
На зямлі мяне гэтай трымае.
Ты ж жывеш дзесьці там, у паралельных мірах, 
Ноч абрусам ухутала неба.
Я табе дасылаю сваёй зоркі святло,
Без цябе мне нічога не трэба.
I пакуль мая зорка яшчэ крыху гарыць,
I пакуль я па свету блукаю,
Ты жывеш у маім сэрцы, у думках маіх,
Я кахаю цябе, я кахаю…
КАК БУДТО БЫЛО ВСЁ ВЧЕРА

Как будто было всё вчера:
Девчушкой в платьице из ситца
Носилась босиком в лугах,
Мечтала в небе раствориться,
Расправить руки – и лететь
Над полем, лесом и домами,
Собрать в подол побольше звёзд
И сбросить их под ноги маме…

Как будто было всё вчера:
Вдвоём мы до утра бродили,
Сплетались руки, губы жгли,
А ноги в поле уводили.
Впервые были влюблены,
Спешили жить, и каждый вечер
Мы были будто бы пьяны:
Расставшись, снова ждали встречи.

Как будто было всё вчера:
Рутина будничной работы,
Семья, домашние дела,
Свои и не свои заботы.
И вот я – ветеран труда,
И день задачи мне не ставит,
Виски покрыла седина
И ноша прожитого давит.

Как будто было всё вчера…
Да, было, было, не вернётся,
А впереди лишь стёжка вьётся
И никаких больших дорог…
Девчушка, внученька родная,
Подняться с кресла помогает,
Моя принцесса, солнце, радость
И самый главный мой итог.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *