Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Корнев Алексей

admin 0

Корнеў Алесь нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у Магілёве. Скончыў Малахоўскую СШ, што ў Баранавіцкім раёне, а у 1960 годзе – Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў урачом у Мазыры і ў Баранавічах. Вершы піша на рускай і беларускай мовах.

Аўтар кніг «Услед за ластаўкай» (2001), «Грае раніца зару» (2002), «Крыжы зямелькі нашае», «Вішнёвы прысмак» (2004), «Любите, женщины» (2007), «Жаночыя напевы», «Пад зоркай Мтавщай», «Мядовы полюс» (2008), «Неўтаймоўны сексафон» (2009), «Як песня, год мінае» (2010), «Крыжы зямелъкі роднае» (2012), «Спарышы для дуты» (2012), «Валошкавы край» (2013), «Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш» (2014), «Мы з-пад Новай Мыши» (2016), «Баранавічы – мой горад любімы» (2018), «Курлы-курлы-курлы» (2019) і інш. Сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Лаўрэат Берасцейскай літаратурнай Мядовай прэміі за 2009 год. Жыве ў Баранавічах.

А тут калісь быў страшны бой

     Бароняць гісторыю, быццам салдаты,
     праслаўленыя гераічныя даты!

Пенсіянеркі ўселіся на лаўках
I нетаропка дзеляцца былым.
Маленькі мопсік тоненька загаўкаў,
Але не здольны паказацца злым.
     А маладзіцы з дзеткамі каляскі
     Ўрачыста вывезлі на тратуар,
I ў кожнай у вачах – жывыя яскі,
I ўсмешкай свеціцца шчаслівы твар.
Хаця магло ўсё скласціся іначай,
Што разумеецца само сабой..,
Паблізу, за спартшколаю дзіцячай 
Калісь ішоў кровапралітны бой.
     За родны край змагаліся славяне.
     Часцей, сябры, успамінайма тых,
Хто кроў і гнеў свой заціскаў у ране,
Каго прабіла куля альбо штых.
Бо з тых часоў на змучанай старонцы – 
Крыжы, магілы, абеліскі спрэс!
Ляглі навекі нашы абаронцы,
А вольны дух іх ува мне ўваскрэс!

Хай супакоіцца хітрэц замежны, 
Хай прагнасць утаймоувае сваю.
За любы край мой незалежны,
Як і дзяды, адважна пастаю!

Пад сонцам ярка расквітнела лета.
Шчабеча верабей, пчала гудзе. 
Прыгожы лебедзь, балярун балета,
Па возеры свой карагод вядзе.
Ружы на стале

За калючым дротам –
Воля і прасцяг!
Эх, пралезці б кротам
На прастор жыцця!
Як бы мне на волю?!
Каб хутчэй адсюль!..
Ды такая доля:
Не ўцячы з-пад куль.
Але вось на дроце 
Нечы цень узнік…
На апошняй ноце 
Сціх апошні ўскрык! 
I… адно застаўся 
Трапяткі шматок…
Я паўзком прабраўся, 
Выпадкова ўцёк.
За гады свабоды
Знік той дрот, але
У мяне заўсёды – 
Ружы на стале,
Быццам дрот калючы
I ў крыві шматок – 
Успамін балючы
Пра рашучы крок.
Раз белы свет у нас адзіны…

Ӏду, спяваю я ў суквецці
Яшчэ няскошанага луга,
А ўжо паўсюль у белым свеце 
Гуляе злая завіруха,
Аднак я рад, што дол гасцінны,
Што травы, кветачкі ў лагодзе.
Раз белы свет у нас адзіны,
То хай бы жыў заўсёды ў згодзе.

Планета плача ад агрэсій
I ад жахлівага наступства,
А я ўдыхаю шчасце ў лесе,
Бо дрэвы – прыклад міралюбства. 
Я рад, што лес такі гасцінны,
Што дрэвы ў еднасці, лагодзе.
Раз белы свет у нас адзіны,
То хай бы жыў заўсёды ў згодзе.

Ды дзесьці людзі зноў камзолы 
Ўжо памянялі на мундзіры…
А я шчаслівы і вясёлы,
Бо родны край пакуль што ў міры.
Я рад, што горад мой гасцінны
I што жыву ў ім у лагодзе…
Раз белы свет у нас адзіны,
То хай бы жыў заўсёды ў згодзе!

Табе, наш родны край, любімы,
Мы славу шчырую пяём!
У кожнага з нас – дух Радзімы,
Яе душа, яе аб’ём!
Учора было, ды не знікла былое

Няма той бяды, што была
                       У наваколлі, 
Забылася, бы не было аніколі;
Сягоння няма яе і мо не будзе,
Хіба толькі ўспомніцца
                      У фейкавым брудзе; 
Хіба толькі у сэрца мінулае уколе,
Ды ужо так балюча не будзе ніколі.

Што ўчора было ці кіпела калісьці, 
Здаецца, згніло, як асеннія лісці,
Ды толькі ж у часе, ды толькі
                              У прасторы 
Заўсёды ўзнікаюць калі не паўторы,
То нешта падобнае, з болем,
                          З крывёю,
I хай сабе з нечай, пакуль не з маёю…

Учора было, ды не знікла былое.
I зараз мы добрае бачым і злое.
То зноў пад зялёнай прывабнай
                             Лістотай
Кахаюць адкрыта, а часам і употай;
То лялька ў дзіцяці, то жабка
                            Тарціла,
То добрая фея ў кашсьці гасціла.

Будуецца шчасце, але к яму з тылу 
Завезена надта ўжо многа тратылу… 
Баюся, чым скончыцца наша сягоння. 
Няўжо ацалелым прайду скрозь
                           Агонь я?
Няўжо ў свеце нашым, што робіцца
                               Страшным,
Я, сённяшні, стану раптоўна
                          Учарашнім?
На брацкіх могілках на станцыі Лясная*

Быў жах, адчай, страшэнны стрэс…
Чыгунка ўрэзалася у лес,
Як рана свежая, скразная.
А паўз яе – і яр, і роў…
Палонныя… расстрэлы… кроу…
Стагнала станцыя Лясная!

Пад покрывам густой травы 
Ужо зруйнаваныя равы.
Нябачна і крутога яру…
Ды там, у глыбіні зямлі.
Спакой апошні свой знашплі 
Вайны мінулае ахвяры.

Паверыўшыя (ды не ўсе!).
Што цуд ім Захад прынясе 
I што палон іх будзе зносны…
«Не вер, гаротнік, і не сні –
Дабра не ўзнікла з той хлусніж, –
У скрусе ціха шэпчуць сосны.

Замест нябожчыцкіх вачэй 
Наверсе ружы ўсе ярчэй 
Гараць усведамленнем ясным!
I ўсё, што ўбачаць, аба ўсім 
Паведамляюць пэўна ім.
Засыпаным у рове вязням!

Нясе і ветрык, божы сын.
Нямала ім зямных навін.
Ракіта галаву схіляе.
I песні салавей свае 
Так заліхвацкі ім пяе,
Жыццё і сонейка ўсхваляе.

Пачуўся шлас маладых,
Вясёлы смех, шчаслівы ўздых 
Тут недалёка, ля таполяў.
Каханне існуе яшчэ…
I добра, што жыццё цячэ 
Без жаху, роспачы і болю.

Вось толькі ўздых чырвоных руж… 
А можа, гэта голас душ,
Якія паўстаюць над ровам?
Каб не спазнаць ізноў пакут, 
Людская памяць, стань жа тут 
Навечна строем ганаровым!

(*На ст. Лясная Баранавіцкага раёна у часы «йиы нямецкія захопнікі расстралялі больш за 35 тысяч савешгіх ваеннапазонных. засыпаўшы іх у равы, якія знаходзіліся ля чыгункі.)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *