Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Кульбеда-Бакун Валентина

admin 0

Кульбеда- Бакун Валянціна нарадзілася 2 траўня 1959 г. у в. Моталь Ӏванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1976 годзе закончила Мотальскую СШ № 1,
а ў 1977 – курсы прадаўцоў пры Ӏванаўскім раііспажыўсаюзе, пасля якіх працавала спачатку прадаўцом у фірменным магазіне роднай вёскі, а затым узначаліла калектыў.

Друкавалася ў рэспубліканскіх газетах «ЛіМ», «Преображение», «Вместе!»; у абласных «Заря» і «Народная трыбуна»; раённых «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край»), «Навіны Камянеччыны»; у часопісе «Акно»; альманахах «Жырандоля», «Гоман літаратурны», «Талент», «Берасцейская скарбніца»; у калектыўных зборніках «За всё тебя благодарю», «Убачыць сэрцамі», «Подыхам адзіным», «Дазволь прычасціцца…», «Сіла слабасці», «Паэзія 2011», «Гаманлівае дрэва любові», «ЛітАўра». Выдала зборнікі вершаў «Гарыць над Ясельдай заранак» (2008), «I поўніцца сэрца малітвай» (2016).

То мой край

То мой край, дзе бярозы і сосны 
П’юць спрадвеку вадзіцу з азёр, 
Дзе вітаюць бусльгсвае вёсны, 
Абдымаючы крыллем прастор.

Рэчка Ясельда плешчацца ціха – 
Прахалодай у спёку зіхціць…
А якія грыбныя мясціны!
Хіба ж можна ўсё гэта забыць?

Сэрца поўніць мне спеў салаўіны,
Тут – жыцця і натхнення выток. 
Я ніколі цябе не пакіну, 
Спаконвечны бацькоўскі куток!
Лёс

Сонейка устала, і мне не да сну, 
Хочацца бачыць, а зроку няма.
Праца чакае, зраблю ўсё сама,
Дзень прабяжыць за хвілінку адну.

Сонца высока, а мне ўсё імгла, 
Хочацца бачыць, а зроку няма.
Ўсё парабіла, пляценне ўзяла, 
Пальчыкі – вочы, жыву нездарма.

Плакаць няма калі, ноч на двары, 
Сніцца мне вёска і дом наш стары, 
Сонейка яснае, рэчка, сады,
Сцежкі, якімі хадзіла тады.

Ўбачыла ўсё – адпачыла душой… 
Вочы адкрыла – пакрыта ўсё мглой.
Лёс мой такі… Не мой грэх, не віна…
Бог памагае, і я не одна…
Пакорна крыж нясу

Блукала ў цемры сцежкай вузкаю, 
Амаль на краі бездані была.
Я шчасце сваё кволае не іузала,
Ад цемры шлях шукала да святла.

I рыфмай новы выгукала лёс
Ды загаіла ў сэрцы песняй сум, 
Шпурнула гора з ліхам пад адкос
I з той пары пакорна крыж нясу.

Литература:

  1. Бакун-Кульбеда, В. Калі парою апануе сум…; Гарыць над Ясельдай заранак…; Абразок; Святое месца : [вершы] / Валянціна Бакун-Кульбеда // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 3. – С. 133–134 : партр.. – Мінск : Кнігазбор, 2010
  2. Бакун-Кульбеда, В. Моталь мілы; Беларусь – мая песня : [вершы] / Валянціна Бакун-Кульбеда // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 5. – С. 148–149.. – Мінск : Кнігазбор, 2013
  3. Кульбеда-Бакун, В. В. Палатно жыцця / Валянціна Бакун // Заря. – 1997. – 11 декабря.
  4. Кульбеда-Бакун, В. В. Сам сабе доктар; Важныя госці : гумарэскі / Валянціна Кульбеда-Бакун // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 12. – С. 131–134.. – Мінск, 2020
  5. Кульбеда-Бакун, В. В. Сяброўка; Я не шкадую; Надзеі Парчук; Боль страты; Лебединая верность; Обелиск : [вершы] / Валянціна Кульбеда-Бакун // Берасцейская скарбніца : альманах. – Вып. 1. – С. 94–98 : партр.. – Брэст, 2018
  6. Кульбеда-Бакун, В. В. То мой край; Лёс; Пакорна крыж нясу : [вершы] / Валянціна Кульбеда-Баку // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 12. – С. 20–21 : партр.. – Мінск, 2020
  7. Кульбеда-Бакун, В. В. «Тчэ палатно жыцця мой лёс на кроснах» / Валянціна Бакун // Народная трыбуна. – 2000. – 14 кастрычніка.
  8. Кульбеда-Бакун, В. В. Ушла любовь, умчалась без возврата …; Одинокая калина : [стихотворения] / Валентина Бакун // Народная трыбуна. – 2007. – 26 мая.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *