Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Лапковская Бронислава

admin 0

Лапкоўская (Прушынская) Браніслава Міхайлауна нарадзілася 24 лістапада 1937 г. у вёсцы Пастарынне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыла Пастарынскую сямігодку, потым Гальшанскую сельскагаспадарчую школу пчаляроў. Доўгі час працавала на чыгунцы стрэлачніцай, а потым у аўтобусным парку № 2, адкулъ выйшла на пенсію.

Удзельнічала ў літаратурных аб’яднаннях «Плынь» i “Святліца» г. Баранавічы. Мае публікацыі ў часопісах «Першацвет», «Байрам», альманахах «Святліца», “Вечнасць… А там?Што там?..», «Яго велічны свет», “Крыніца дабрыні», газетах «Наш край», «Заря», «Беларускі час», «Беларуская лясная», «Літаратура і мастацтва», «Культура». Аўтар трох кніжак вершаў: «Вяртанне ў лета» (2002), «Пастукалася галінка нараджэння» (2007), «Чырвоны чаравічак» (2009).

МАМА СУСТРАКАЕ РАНӀЦУ

Дзіўна раніца спіць,
Туманамі ахутана.
Ціха спіць наваколле ўсё.
Мама раніцу будзіць
Маленысімі ціхімі крокамі,
Будзіць раніцу рыпам старэнькіх дзвярэй.
Апускае ў студню
На жэрдцы вядзерца.
Спатыкаецца ў зрубе яно,
I паціху нырае на дно.
3 падпавецці яна
Выбірае сухія паленцы,
Каб яешня ў печы пяклася хутчэй.
Ціха дзверы штурхае,
Заходзіць у сенцы.
На руках нясе дровы,
Бы маленькіх дзяцей.
Выганяе на пашу кароўку,
Распускае курэй па падворку.
Сёння маму прысніла я зноўку –
Пэўна, зменіцца хутка надвор'е.
РАБӀНА

Каля хаткі, сэрцу мілай,
Вецце дрэва, быццам крылы. 
Вецер дзьмуў у комін-вуха – 
Ён чужых парад не слухаў.

А з галінак той рабіны
Ліўся голас салаўіны
Так спявалі птахі шчыра –
Ӏм яшчэ не хутка у вырай…

Разляцяцца зноў па свеце 
Салаўіхі – маці, дзеці…
Каб сабраць крыху зярнятак
I вярнуцца зноў да хатак.
А рабіна ўсё прылёт чакала. 
Каля хаткі, сэрцу мілай,
Вецце дрэўца, быццам крылы.
Вецер дзьмуў у комін-вуха, 
Птушак ён ужо не слухаў.
МОВА

Мова наша не згіне,
Карані – у зямлі
Мову мы не пакінем,
Мову продкі далі.
3 мовай нас нарадзілі,
3 мовай мы падраслі… 
Людзі! Што ж нарабілі
Мы на роднай зямлі?!
Мова наша, як колас.
Мова будзе гучаць.
Мова – гэта наш голас,
Дык не будзем маўчаць!
УСПАМӀН

Мая вёсачка дрэмле бы ў сне, 
Снег ахутаў лясы і даліны…
Ды не спаць гэтай ночкаю мне – 
Да акна падышлі ўспаміны.

Час дзяцінства. I сонца ўгары,
I спыняліся раптам імгненні. 
Прачыналіся ціха бары,
Рыба білася ў свеце і ценях.

Як прыгожа было ўсё кругом! 
Павукі свае ладзілі кросны,
I да рэчкі мы беглі бягом!
I ляцелі да елак і соснаў.

Дзе па ўзлеску паўзла дзераза.. 
Мы спляталі вяночкі на свята!
I вада ў рацэ – бы сляза,
I грыбоў у барах так багата.

Праляцеді, расталі гады…
Ўсё змянілася моцна ў прыродзе 
Не было б толькі ў свеце бяды,
А да рэчкі калі-небудзь сходзім…
* * *

Была на тым месцы вёсачка
I ранак там быў, і поўдзень.
А сёння там травы шумяць,
I помняць аб тых, хто загінуў!
Была б на тым месцы вёсачка
I людзі шчасліва жылі б,
Спраўлялі б вяселлі, радзіны
I дзетак у школу вялі б…
Была б на тым месцы вёсачка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *