Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Лебедев Владимир

dmitriy_s 0

Лебедзеў Уладзімір нарадзіўся ў 1938 годзе ў в. Зарой Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультета БДУ (1966) працаваў у Боркаўскай СШ Бярозаўскага раёна,
з 1971 года – у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце
імя А. С. Пушкіна.

Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-практычных артыкулаў, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў, праграм для школы і ВНУ, падсобных раздзелаў падручнікаў для агульнаадукацыйных школ. Адзін з аўтараў і складальнікаў калектыўных выданняў «3 прыродай зліўшыся душой» (2000), «Радаводнае дрэва Прыпяці» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Выдаў некалькі вершаваных зборнікаў, апошнія з якіх «Несціханае рэха» (2013), «Час вечаровы» (2015), «Росная трава» (2018). Уклаў анталогію трыялета пісьменнікаў Берасцейшчыны – «Яго вялікасць трыялет» (2019).

Часы дзяцінства

Усё незвычайна 
Зімоваіі парой.
Часы дзяцінства
У вёсцы малой.

Мароз скрозь на вокнах,
I вецер шалеў,
Стагналі бярозы,
А снег вар’яцеў.

Гулі бамбавозы
Рыкам благім.
Год набліжаўся
Сорак другі.

Часцей увесь двор 
Віхуры займалі,
Гады чамусьці 
Марудна міналі.

Доўга па вёсцы 
Гудзелі маторы,
Машыны паволі 
Знікалі у прасторы.

Ды ўжо пара ў школе 
Садзіцца за парты.
Часы вучнёўства –
Год сорак пяты.
Летнім днём

Сонца у вокнах. Цішыня.
Лета. Неба вышыня.
Вуліца. Юнацкі смех.
Гукі музыкі. Кафэ.
Забываеш аб усім –
Пра горыч страт,
Пра безліч спраў,
Нібы часу ў твар глядзіш,
Хочаш рух яго спазнаць.
I не мае
Вуліца свайго канца.
А навокал горад, горад
Грае рытмамі жыцця.
На Новы год

На Новы год скрозь пры сустрэчах
Ёсць звычай добры ўсіх вітаць.
I словы шчырыя гучаць
На Новы год скрозь пры сустрэчах.

Упэўніўся: свет будзе вечным,
Калі ўсе будуць так дарэчы 
Словы добрыя казаць,
Як на год Новы пры сустрэчах.
Заўжды на ўроку

Заўжды на уроку ставяць мэту,
I ён гучыць як той канцэрт,
Ёсць дырыжор, ёсць хор дзяцей. 
Заўжды на уроку ставяць мэту,
I вучняў па жыцці вядзе 
Ужо паэзія прадмета.
Заўжды на ўроку ставяць мэту,
I ён гучыць як той канцэрт.
Паўстанак

Нам не было яшчэ па дваццаць, 
I невялікі стыў паўстанак.
Мы расставаліся ў тумане,
Нам не было яшчэ па дваццаць.

Калі часамі ўспамінаю,
Той холад праяўляецца.
Нам не было яшчэ па дваццаць, 
I невялікі стыў паўстанак.

Литература:

  1. Лебедзеў, У.  Народнасць літаратуры як вызначальная праблема паэмы «Тарас на Парнасе»//  Беларуская мова і літаратура. –  2003. – №6. – С.35–42 
  2. Лебедзеў, Уладзiмiр  Верасовы разлог :  Вершы. – Брэст :  «Академия», 2005. – 52 с. 
  3. Лебедзеў, Уладзiмiр.  Несцiханае рэха :  зборнiк паэзii. – Брэст :  Альтернатива, 2013. – 73 с. 
  4. Лебедзеў, Уладзiмiр.  Нязводныя прысады :  вершы. – Брэст :  Альтернатива, 2008. – 52с. 
  5. Лебедзеў, Уладзімір.  Восеньская ралля :  Вершы. – Брэст :  Выдавецтва Акадэмія, 2004. – 57 с.
  6. Лебедзеў, У. А. Ад вопыту бацькоў; Лаўрын : [вершы] / Уладзімір Лебедзеў // Заря. – 2021. – 18 сентября (№ 74). – С. 16
  7. Лебедзеў, У. А. Ах, сонца…; Летнім днём; Пятрок (з народнага) : [вершы] / Уладзімір Лебедзеў // Заря. – 2019. – 20 июля (№ 57). – С. 16
  8. Лебедзеў, У. А. Без цябе несуцешна сумую … / Уладзімір Лебедзеў // Народная трыбуна. – 1998. – 8 жніўня.
  9. Лебедзеў, У. А. Вершы Генадзя Праневіча (1950–2017) / Уладзімір Лебедзеў // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 164–165 : партр.. – Мінск, 2017
  10. Лебедзеў, У. А. Веснавы матыў; Пра вядомае; Я іду адвячоркам са службы…; Дарога; Пра зязюлю; Шукае хмара дажджавая…; Знікае музыка ў душы…; Час адыходзіць незваротна…; Пішу аб тым, што перажыў… : [вершы] / Уладзімір Лебедзеў // Народная трыбуна. – 2015. – 22 мая (№ 21). – С. 11

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *