Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Лебедев Владимир

admin 0

Лебедзеў Уладзімір нарадзіўся у 1938 г. у в. Зарой Клімавіцкага раёна Магшёускай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультета БДУ (1966) працаваў у Борка9скай СШ Бярозаўскага раёна,
з 1971 г. – у Брэсцкім дзяржаўным універсітеце
імя А. С. Пушкіна.

Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-практычных артыкулаў, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў, праграм для школы і ВНУ, паасобных раздзелаў падручнікаў для агульнаадукацыйных школ. Адзін з аўтараў і складальнікаў калектыўных выданняў «3 прыродай зліўшыся душой» (2000), «Радаводнае дрэва Прыпяці» (2002), «Белавежская пушча ў духоўь^ і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Выдаў некалькі вершаваных зборнікаў, апошнія з якіх «Несціханае рэха» (2013), «Час вечаровы» (2015), «Росная трава» (2018). Уклаў анталогію трыялета пісьменнікаў Берасцейшчыны «Яго вялікасць трыялет» (2019). Член ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Часы дзяцінства

Усё незвычайна 
Зімоваіі парой.
Часы дзяцінства
У вёсцы малой.

Мароз скрозь на вокнах,
I вецер шалеў,
Стагналі бярозы,
А снег вар’яцеў.

Гулі бамбавозы
Рыкам благім.
Год набліжаўся
Сорак другі.

Часцей увесь двор 
Віхуры займалі,
Гады чамусьці 
Марудна міналі.

Доўга па вёсцы 
Гудзелі маторы,
Машыны паволі 
Знікалі у прасторы.

Ды ўжо пара ў школе 
Садзіцца за парты.
Часы вучнёўства –
Год сорак пяты.
Летнім днём

Сонца у вокнах. Цішыня.
Лета. Неба вышыня.
Вуліца. Юнацкі смех.
Гукі музыкі. Кафэ.
Забываеш аб усім –
Пра горыч страт,
Пра безліч спраў,
Нібы часу ў твар глядзіш,
Хочаш рух яго спазнаць.
I не мае
Вуліца свайго канца.
А навокал горад, горад
Грае рытмамі жыцця.
На Новы год

На Новы год скрозь пры сустрэчах
Ёсць звычай добры ўсіх вітаць.
I словы шчырыя гучаць
На Новы год скрозь пры сустрэчах.

Упэўніўся: свет будзе вечным,
Калі ўсе будуць так дарэчы 
Словы добрыя казаць,
Як на год Новы пры сустрэчах.
Заўжды на ўроку

Заўжды на уроку ставяць мэту,
I ён гучыць як той канцэрт,
Ёсць дырыжор, ёсць хор дзяцей. 
Заўжды на уроку ставяць мэту,
I вучняў па жыцці вядзе 
Ужо паэзія прадмета.
Заўжды на ўроку ставяць мэту,
I ён гучыць як той канцэрт.
Паўстанак

Нам не было яшчэ па дваццаць, 
I невялікі стыў паўстанак.
Мы расставаліся ў тумане,
Нам не было яшчэ па дваццаць.

Калі часамі ўспамінаю,
Той холад праяўляецца.
Нам не было яшчэ па дваццаць, 
I невялікі стыў паўстанак.

Литература:

  1. Лебедзеў, У.  Народнасць літаратуры як вызначальная праблема паэмы «Тарас на Парнасе»//  Беларуская мова і літаратура. –  2003. – №6. – С.35–42 
  2. Лебедзеў, Уладзiмiр  Верасовы разлог :  Вершы. – Брэст :  «Академия», 2005. – 52 с. 
  3. Лебедзеў, Уладзiмiр.  Несцiханае рэха :  зборнiк паэзii. – Брэст :  Альтернатива, 2013. – 73 с. 
  4. Лебедзеў, Уладзiмiр.  Нязводныя прысады :  вершы. – Брэст :  Альтернатива, 2008. – 52с. 
  5. Лебедзеў, Уладзімір.  Восеньская ралля :  Вершы. – Брэст :  Выдавецтва Акадэмія, 2004. – 57 с.
  6. Лебедзеў, У. А. Ад вопыту бацькоў; Лаўрын : [вершы] / Уладзімір Лебедзеў // Заря. – 2021. – 18 сентября (№ 74). – С. 16
  7. Лебедзеў, У. А. Ах, сонца…; Летнім днём; Пятрок (з народнага) : [вершы] / Уладзімір Лебедзеў // Заря. – 2019. – 20 июля (№ 57). – С. 16
  8. Лебедзеў, У. А. Без цябе несуцешна сумую … / Уладзімір Лебедзеў // Народная трыбуна. – 1998. – 8 жніўня.
  9. Лебедзеў, У. А. Вершы Генадзя Праневіча (1950–2017) / Уладзімір Лебедзеў // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 164–165 : партр.. – Мінск, 2017
  10. Лебедзеў, У. А. Веснавы матыў; Пра вядомае; Я іду адвячоркам са службы…; Дарога; Пра зязюлю; Шукае хмара дажджавая…; Знікае музыка ў душы…; Час адыходзіць незваротна…; Пішу аб тым, што перажыў… : [вершы] / Уладзімір Лебедзеў // Народная трыбуна. – 2015. – 22 мая (№ 21). – С. 11

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *