Мішчук Генадзь нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у в. Отчына Маларыцкага раёна. Скончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Пасля тэрмшовай вайсковай службы скончыў курсы мастакоў-афарміцеляў і працаваў у калгасе «Новы шлях». Амаль 20 гадоў нёс службу на пажарна-аварыйным пасту вёскі Макраны.
Друкаваўся на старонках газет «Звязда», «Знамя юности», «Народная трыбуна», «Голас часу». Першы зборнік вершаў «Чалавечы век» быў выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі ў 2003 годзе. У 2008 годзе вьйшаў у свет зборнік «Шчасце».
Афганец Ці думаў той, хто так казаў: «Я вас туды не пасылаў!» Бы куляй востраю прашыў Салдату храм яго душы. Салдат маўкліва ўдар прыняў: Ён не аднойчы паміраў Там, за хрыбтамі Гіндукуша, Дзе ён прысягу не парушыў Зірнуў, як Бог з сівых нябёс, А ў злыдня – па спіне мароз, Забыць не зможа ліхадзей Салдацкіх праведных вачэй, Што бачылі на яве пекла…
Язмінавы водар Язмінавы водар крылом ахінаў I цень наплываў вечаровы, Пад шатамі хлопец дзяўчыне шаптаў Кахання ласкавыя словы. Спяваў салавей у зацішку кустоў: Што нізка хілілі галіны, А сэрца трымцела ад хлопцавых слоў – Чуллівае сэрца дзяўчыны. Зубок месяцовы блішчаў угары, Агнём палыхалі заранкі, Шчаслівыя ночы далёкай пары, Спатканні да самага ранку. …Было то напраўду ці выдумаў я – Хай кожны сваё прыгадае, Ды водар язміну і спеў салаўя Да лет маладых павяртае.
* * * Аджывае вёсачка паціху, На хваробы журыцца, гады, А яшчэ, што напаткала ліха – Дажываць свой век без маладых. Паляцелі дзеці да выгоды, У сталіцы жыць – яно ямчэй, Ды якога племені ты, роду, Там жа забываецца хутчэй. У высотцы, што ў неба цэліць, У нябыт радзіннае сплыве… Вельмі неахвота ў гэта верыць, Што паціху вёска аджыве.
* * * Мае сэрца твая рука Грэе мяккім цяплом далоні, Як я доўга цябе шукаў – Аж ушчэнт пасівелі скроні. Затуманіўся востры зрок Ад зімовай марознай стыні, Я заўважыў яшчэ здалёк Позірк твой, як валошка, сіні. Ты прыйшла, нібыта ў гай вясна, Люты холад суняць, завею, Не ад моцы глытка віна – Я ад вуснаў тваіх п’янею…
Литература:
- Мішчук, Г. А давай памаўчым…; Рай; Першакласніца; Паўтарэнне; Бацькавыя яблыні : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 13. – С. 54–56 : партр.. – Мінск, 2021
- Мішчук, Г. Афганец; Маё сэрца твая рука…; Ажывае вёсачка паціху…; Язмінавы водар : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 12. – С. 26–27 : партр.. – Мінск, 2020
- Мішчук, Г. Камар; Варона і ліса; Вучоны заяц : [байкі] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – 2021. – № 13. – С. 177–179.
- Мішчук, Г. Кандрат і кампрамат : байка / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 212.. – Мінск, 2017
- Мішчук, Г Не саромцеся, дзеці, бацькоў…; Горкі пах палыну…; Ах, валошкавыя вочы… : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 8. – С. 12–13 : партр.. – Мінск, 2016
- Мішчук, Г. Памяці сястры; Санет на Радаўніцу; Гора спазнаўшы меру… : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 29–30 : партр.. – Мінск, 2017
- Мішчук, Г. Пачатак : апавяданне / Генадзь Мішчук // Звязда. – 2019. – 22 мая (№ 93). – С. 10.
- Мішчук, Г. Тыгр і Казёл; Гарадская любоў; Каму што… : [байка, вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 8. – С. 196–197. – Мінск, 2016
- Мішчук, Г. Яшчэ наперадзе вясна…; Апусцела хата – стала сірацінай…; Пра ката; Шчадруха : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 3. – С. 177–178 : партр.. – Мінск, 2010