Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Мищук Геннадий

admin 0

Мішчук Генадзь нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у в. Отчына Маларыцкага раёна. Скончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Пасля тэрмшовай вайсковай службы скончыў курсы мастакоў-афарміцеляў і працаваў у калгасе «Новы шлях». Амаль 20 гадоў нёс службу на пажарна-аварыйным пасту вёскі Макраны.

Друкаваўся на старонках газет «Звязда», «Знамя юности», «Народная трыбуна», «Голас часу». Першы зборнік вершаў «Чалавечы век» быў выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі ў 2003 годзе. У 2008 годзе вьйшаў у свет зборнік «Шчасце».

Афганец

Ці думаў той, хто так казаў: 
«Я вас туды не пасылаў!»
Бы куляй востраю прашыў 
Салдату храм яго душы. 
Салдат маўкліва ўдар прыняў:
Ён не аднойчы паміраў
Там, за хрыбтамі Гіндукуша, 
Дзе ён прысягу не парушыў 
Зірнуў, як Бог з сівых нябёс,
А ў злыдня – па спіне мароз, 
Забыць не зможа ліхадзей 
Салдацкіх праведных вачэй, 
Што бачылі на яве пекла…
Язмінавы водар

Язмінавы водар крылом ахінаў
I цень наплываў вечаровы,
Пад шатамі хлопец дзяўчыне шаптаў 
Кахання ласкавыя словы.

Спяваў салавей у зацішку кустоў:
Што нізка хілілі галіны,
А сэрца трымцела ад хлопцавых слоў –
Чуллівае сэрца дзяўчыны.

Зубок месяцовы блішчаў угары,
Агнём палыхалі заранкі,
Шчаслівыя ночы далёкай пары, 
Спатканні да самага ранку.

…Было то напраўду ці выдумаў я – 
Хай кожны сваё прыгадае,
Ды водар язміну і спеў салаўя
Да лет маладых павяртае.
* * *

Аджывае вёсачка паціху,
На хваробы журыцца, гады,
А яшчэ, што напаткала ліха – 
Дажываць свой век без маладых.

Паляцелі дзеці да выгоды,
У сталіцы жыць – яно ямчэй,
Ды якога племені ты, роду,
Там жа забываецца хутчэй.

У высотцы, што ў неба цэліць,
У нябыт радзіннае сплыве…
Вельмі неахвота ў гэта верыць,
Што паціху вёска аджыве.
* * *

Мае сэрца твая рука
Грэе мяккім цяплом далоні, 
Як я доўга цябе шукаў –
Аж ушчэнт пасівелі скроні.

Затуманіўся востры зрок 
Ад зімовай марознай стыні,
Я заўважыў яшчэ здалёк 
Позірк твой, як валошка, сіні.

Ты прыйшла, нібыта ў гай вясна, 
Люты холад суняць, завею,
Не ад моцы глытка віна –
Я ад вуснаў тваіх п’янею…

Литература:

  1. Мішчук, Г. А давай памаўчым…; Рай; Першакласніца; Паўтарэнне; Бацькавыя яблыні : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 13. – С. 54–56 : партр.. – Мінск, 2021
  2. Мішчук, Г. Афганец; Маё сэрца твая рука…; Ажывае вёсачка паціху…; Язмінавы водар : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 12. – С. 26–27 : партр.. – Мінск, 2020
  3. Мішчук, Г. Камар; Варона і ліса; Вучоны заяц : [байкі] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – 2021. – № 13. – С. 177–179.
  4. Мішчук, Г. Кандрат і кампрамат : байка / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 212.. – Мінск, 2017
  5. Мішчук, Г Не саромцеся, дзеці, бацькоў…; Горкі пах палыну…; Ах, валошкавыя вочы… : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 8. – С. 12–13 : партр.. – Мінск, 2016
  6. Мішчук, Г. Памяці сястры; Санет на Радаўніцу; Гора спазнаўшы меру… : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 9. – С. 29–30 : партр.. – Мінск, 2017
  7. Мішчук, Г. Пачатак : апавяданне / Генадзь Мішчук // Звязда. – 2019. – 22 мая (№ 93). – С. 10.
  8. Мішчук, Г. Тыгр і Казёл; Гарадская любоў; Каму што… : [байка, вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах. – № 8. – С. 196–197. – Мінск, 2016
  9. Мішчук, Г. Яшчэ наперадзе вясна…; Апусцела хата – стала сірацінай…; Пра ката; Шчадруха : [вершы] / Генадзь Мішчук // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. – № 3. – С. 177–178 : партр.. – Мінск, 2010

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *