Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Панасюк Николай

admin 0

Панасюк  Мікола нарадзіўся ў в. Галоўчыцы Драгічынскага раёна, на Брэстчыне. Закончыў БДУ імя У. Леніна па спецыяльнасці “Журналістыка”. Працаваў у раённых, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Выпусціў у свет нямала твораў пра свайго земляка з в. Дастоева Аляксея Скакуна, калі той яшчэ кіраваў СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна.

Словы да песні “Назвалі хлопца Аляксеем” Мікола Панасюк напісаў па просьбе кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Ігара Лучанка. Упершыню песня прагучала ў яго выкананні, а таксама Івана Крывадубскага і аўтара верша падчас святкавання 55-годдзя з дня нараджэння вядомага ў краіне кіраўніка-аграрніка.

Шукала песня хлебароба
 
Зноў першы дзень вясновы ў хаце
Ды голас дзеда Васіля:
- Бадай, найлепшае багацце –
У роднай хаце немаўля.
 
Яго трымала павітуха,
Нібы ад Бога шчодры дар,
Вясна шаптала ёй на вуха,
Што будзе ў доме гаспадар.
 
Ад шчасця маці аж знямела:
“Усё ж свой родненькі сынок!”.
Сказала ціха ды нясмела,
Каб сеяў жыта ды лянок…
 
Назвалі хлопца Аляксеем,
Больш стала ў вёсцы Скакуноў.
Ён з бацькам спраўна жыта сеяў,
Касіў, араў ды сеяў зноў.
 
Хадзіў у школу, статак пасвіў,
Матулін помніў запавет,
У дзень жаданы ў свята пасхі
За стол са свечкай клікаў дзед.
 
Чацвёра дзетак у Сцяпана –
Аж дзве дачкі ды два сыны…
Назваў хтось бацьку жартам панам,
Ды быў адказ: - “Мы – Скакуны”.
 
Абралі бацьку брыгадзірам,
Так стаў калгасным Скакуном,
Ды ніва больш яшчэ радзіла б,
Каб побач быў свой аграном.
 
Сказаў Алёшы бацька гэтак,
За колас поле пахваліў:
Людскім цяплом яно сагрэта
Ды сонцам над прасторам ніў.
 
Як птах, ляцеў аднойчы ранкам
Алёша з вёскі ў інстытут,
Пад сонцам, зорамі, маланкай
Там сніўся бацькаў родны кут.
 
З дыпломам будзе заатэхнік
У іх калгасе – верыў ён,
Бо з гэтай думкай неадчэпнай
Тады ўжо дбаў ён пра раён.
 
Сюды з дыпломам інстытута
Вяртаўся ў любы родны край:
- Знайду сваю дарогу тут я,
Чужы навошта людзям “рай”?..
 
Найперш дарогу да калгаса
Ён выбраў, маючы дыплом,
Яго іскрынка не пагасла,
Бо ніва веяла цяплом.
 
Іграў гармонік каля хаты,
Гасцей збіраючы за стол.
− “Ідзе сыночак у салдаты”, −
Казала маці ў вечар той.
 
Жыццё ўпрыгожыла Валюша,
Дачка суседа Ткачука:
− Турбот вясковых не баюся,
Бо я ўжо жонка “мужыка”.
 
Сам выбраў ён сабе мянушку –
Скакун без жартаў жыць не мог,
Хацеў злавіць за хвост жар-птушку
Пад звон працоўных перамог.
 
Умеў вяскоўцаў падбадзёрыць
Не толькі жартам – пахвалой!
Хоць не зрываў з нябёсаў зорак,
Ды шлях да зорак выбраў свой.
 
Так светлай зоркай стала Эма –
Дачушка з бацькавым крылом,
Ужо напісана паэма*
Паэтам, сябрам, земляком.
 
Шмат слоў удзячных ад Андрэя,
Бо сёння ў бацькі юбілей:
“Няхай ніколі не старэе,
Ды будзе чарка на стале”.
 
Унучкі ў дзеда – нібы кветкі,
Імчаць ім з нашым Скакуном
Да светлых мараў праз палеткі
З высокім жытам ды ільном.
 
Здароўя, згоды, даўгалецця
З раднёй жадаем ад душы,
Няхай ад шчасця сэрца б’ецца,
З вясной вітаюць капяжы.
 
Кладуцца ў рыфмы твае справы,
Бо лёс шчаслівы напаткаў,
Хай спее колас, звоняць травы
Пад шчырай песняй Лучанка…
 
Аж трэць стагоддзяў гаспадаркай
Скакун ля Брэста кіраваў,
З вясковым сейбітам, даяркай
Штодня меў сотні важных спраў.
 
Цяпер – вучоны, з ардэнамі,
Дацэнт, прафесар ад навук
І, як раней, ён разам з намі –
Надзейны, шчыры паляшук.
 
А мог жа ношу ён міністра
Падняць без лішняй пахвальбы.
Была б яна камусь не лішняй.
Сказаў: “Кіруюць хай сябры”.
 
Якое шчырае прызнанне –
Надзейны компас у руках!..
Трымаў яго спачатку ў тайне,
Натхняўся звонам ручайка.
 
А ў след за звонам ручайковым
Ляцела песня да нябёс.
Спявалі ўнукі Скакуновы
Пра наш шчаслівы, мірны лёс.
 
Дагэтуль славяць край Прыбужжа
“Лявоны” гуртам з Лучанком.
Квітнее край, бы тая ружа,
Апеты сонечным радком.
 
Шукала песня хлебароба
З дзяцінства аж да сівізны,
Паэма стала першай пробай
Напеваў з музыкай вясны.
 
Лятаў Пятро Клімук у космас,
Надзейны сябра ды зямляк,
Ды іх яднаў заўсёды колас,
Што спеў на ніве ў знак падзяк.
 
Заўсёды рады з караваем
Сустрэць у вёсках Скакуна,
Бо з песняй ніву засяваем,
Няхай да зор ляціць яна.
Назвалі хлопца Аляксеем
 
Назвалі хлопца Аляксеем,
Больш стала ў вёсцы Скакуноў.
Ён спраўна з бацькам жыта сеяў,
Касіў, араў і сеяў зноў.
 
Сарваўся ў свет аднойчы ранкам
З бацькоскай хаты ў інстытут,
Пад сонцам, зорамі, маланкай
Iмчаў дамоў у родны кут.
 
Прыпеў (2 разы):
 Араць мы будзем, сеяць будзем.
Жыццё – нібыты баразна.
У свята кожнае і ў будзень
Вітай наш край цяплом, вясна!
 
Твой скарб – зямля, навука, людзі
I ўзлёт імклівы Скакуна.
Няхай табе у радасць будзе
Яшчэ адна твая вясна.
 
Прымі яе ты ў падарунак,
Як самы светлы Божы дар.
Жыві, красуй зялёнай рунню,
Жыцця і шчасця гаспадар.
 
Прыпеў (2 разы):

Литература:

  1. Панасюк, М. Арыенцір — сузор’е Арыён : дакументальная аповесць / Мікола Панасюк. – Мінск : Беларусь, 1975. – 220 с.
  2. Панасюк, М Шчодрае даўгалецце / М. В. Панасюк, В. В. Татун, С. А. Літвінчук. – Мінск : Беларусь, 1980. – 173 с.
  3. Панасюк, М Світальныя зоркі / М.В.Панасюк. – Мінск : Ураджай, 1987.
  4. Панасюк, М Зоркі над Бугам / Мікола Панасюк. – Мінск : Беларусь, 1990.
  5. Панасюк, М Дыялог на мяжы стагоддзяў,1999-2000  / Мікола Панасюк. – Мінск : Тэхнапрынт, 2000. – 287 с.
  6. Панасюк, М У новы век. / Мікола Панасюк. –  Мінск : Тэхнапрынт, 2001. – 83 с.
  7. Панасюк, М Крык немаўляці : Старонкі з жыцця Пятра Клімука: Вершы. Алфавіт для дзяцей і дарослых // Мікола Панасюк. – 4-е выд., перапрац. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2003. – 69 с.
  8. Панасюк, М. “Опять дожди стучат в окно …” : [стихотворение] / Микола Панасюк // Заря. – 2018. – 13 октября (№103). – С. 16.
  9. Панасюк, М. Окно : [стихотворение] / Микола Панасюк // Заря. – 2018. – 11 августа (№ 85). – С. 14.
  10. Панасюк, М. Пад млечным шляхам : [верш] / Мікола Панасюк // Заря. – 2018. – 8 февраля (№ 6). – С. 23.
  11. Панасюк, М. Вёска з гоманам вярбы : [верш] / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. – 2015. – 6 сакавіка (№ 10). – С. 11.
  12. Панасюк, М. Верш пра дзеда : [верш] / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. – 2015. – 30 студзеня (№ 5). – С. 11.
  13. Панасюк, М. “У першы дзень сакавіка …” : [верш] / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. – 2006. – 4 сакавіка.
  14. Панасюк, М. Пад зорным небам Перамогі : [верш] / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. – 2004. – 21 жніўня.
  15. Панасюк, М. Удовін лёс : [верш] / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. – 2004. – 19 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *