Пацяюк Мікола нарадзіўся 24 снежня 1938 г. у в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна. Бацька не вярнуўся з вайны. Гадаваўталенавітага хлопца дзед – разумны, паважаны ў сяле чалавек.
Меўза плячыма дзесяцігодку, музычнае вучылішча, педагагічны інстытут, тры гады бадзяння па марах і актнахтэрмшовай службы і паўвека слугавання школе, дзецям, роднаму краю, Беларусі. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Выдаў паэтычныя зборнікі «Пад бусліным крылом» і «Душой не пакрывіць». Член ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Памёр у 2020 г. Жыў у вёсцы Ляхаўцы Маларыцкага раёна.
Жыццё – дарога Шляхі, што лесам у жыцці Наканаваны мне пад небам, Хацеў бы з годнасцю прайсці, I больш нічога мне не трэба. Мы усе у дарозе – час бяжыць, Няхай сустрэчны вецер вее – Пакуль жывецца, трэба жыць, Памерці мы заўсёды ўспеем. Перахрышчуся ля капліцы: За вас, сябры, што ў лепшы свет Пашылі, не мог не памаліцца Асірацелы ваш паэт. Вы за мяжой, я – ля мяжы – Умоўная ўсяго граніца, Бо час няўмольны, час бяжыць – Hi прыпыніць, ні адкупіцца. Хай Бог даруе мне грахі, Калі з дарогі часам збочыў Ці ад працягнутай рукі, Здаралася, адводзіў вочы. Няма былой ужо хады, I спрыт, і сілы ўжо не тыя; А за спіною ўсцяж – гады, Нібыта вехі верставыя: Даўжэзны шлях, каб зразумець, Што ты на гэтым свеце здаўся, Каб некага ў жыцці прыгрэць… Прайсці свой шлях, каб след застаўся.
Пара Не так даўно і я не быў стары, I ты была нядаўна маладзіцай, Ды ўсё нЬкэй згінаюць нас вятры: Стапталіся – даволі маладзіцца. У жураўліным кліне ўжо здаля Я бачу месца наша ў паднябессі. Каб толькі ж разам, бо як першым – я, То з кім ты без мяне тут застанешся?
Родны кут Тут зусім няма чаму дзівіцца, Бо ўсё да дробязі знаёма: Вузкая сцяжынка да крыніцы, Рэдкі вербалоз ля вадаёма. А надоўга з’едзеш – будзе сніцца Гэты вербалоз ля вадаёма, Сцежка, што пятляе да крыніцы – Вось такая, бачыш, аксіёма.
* * * Мяркуеш, каб найлепш, А будзе – як заўжды. Ці ж гэтак пражывеш, Каб не было бяды? То паглядзеў не так, То не адтуль зайшоу То у словах не мастак – Патрэбных не знайшоу. А то, наадварот, Дзе трэба прамаўчаць, Разявіў-такі рот Ды секануў з пляча, А ноччу, на пасцель Схіліўшы галаву, Я ў думках гэты дзень Нанова пражыву. Там, дзе не змог – змагу, Зняважыў – замалю. Растраціў – зберагу, Абразілі – сцярплю. Як прад сабой самім Душой не пакрывіць, Так і перад людзьмі Хацеў бы чыстым быць. Губляю думак ніць, Губляю і лаўлю… Усё навокал спіць… Ці гэта я ўжо сплю?
* * * Каюся, бо й праўда – награшыў. Дзе ўжо ў іншым мне разлічваць свеце На асаблівы статус для душы, Ды і нашто ёй соннае бяссмерце? Без сяброў, без клопатаў, трывог, Без скупой слязы на раздарожжах, Без якіх я тут пражыць не змог, I яна там існаваць не зможа.