Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Патеюк Николай

admin 0

Пацяюк Мікола нарадзіўся 24 снежня 1938 г. у в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна. Бацька не вярнуўся з вайны. Гадаваўталенавітага хлопца дзед – разумны, паважаны ў сяле чалавек.

Меўза плячыма дзесяцігодку, музычнае вучылішча, педагагічны інстытут, тры гады бадзяння па марах і актнахтэрмшовай службы і паўвека слугавання школе, дзецям, роднаму краю, Беларусі. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Выдаў паэтычныя зборнікі «Пад бусліным крылом» і «Душой не пакрывіць». Член ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Памёр у 2020 г. Жыў у вёсцы Ляхаўцы Маларыцкага раёна.

Жыццё – дарога

Шляхі, што лесам у жыцці 
Наканаваны мне пад небам,
Хацеў бы з годнасцю прайсці,
I больш нічога мне не трэба.
Мы усе у дарозе – час бяжыць,
Няхай сустрэчны вецер вее –
Пакуль жывецца, трэба жыць,
Памерці мы заўсёды ўспеем. 
Перахрышчуся ля капліцы:
За вас, сябры, што ў лепшы свет 
Пашылі, не мог не памаліцца 
Асірацелы ваш паэт.
Вы за мяжой, я – ля мяжы – 
Умоўная ўсяго граніца,
Бо час няўмольны, час бяжыць – 
Hi прыпыніць, ні адкупіцца.
Хай Бог даруе мне грахі,
Калі з дарогі часам збочыў
Ці ад працягнутай рукі,
Здаралася, адводзіў вочы.
Няма былой ужо хады,
I спрыт, і сілы ўжо не тыя;
А за спіною ўсцяж – гады, 
Нібыта вехі верставыя:
Даўжэзны шлях, каб зразумець,
Што ты на гэтым свеце здаўся,
Каб некага ў жыцці прыгрэць… 
Прайсці свой шлях, каб след застаўся.
Пара

Не так даўно і я не быў стары,
I ты была нядаўна маладзіцай,
Ды ўсё нЬкэй згінаюць нас вятры:
Стапталіся – даволі маладзіцца.
У жураўліным кліне ўжо здаля 
Я бачу месца наша ў паднябессі.
Каб толькі ж разам, бо як першым – я,
То з кім ты без мяне тут застанешся?
Родны кут

Тут зусім няма чаму дзівіцца,
Бо ўсё да дробязі знаёма:
Вузкая сцяжынка да крыніцы,
Рэдкі вербалоз ля вадаёма.
А надоўга з’едзеш – будзе сніцца 
Гэты вербалоз ля вадаёма,
Сцежка, што пятляе да крыніцы – 
Вось такая, бачыш, аксіёма.
* * *

Мяркуеш, каб найлепш,
А будзе – як заўжды.
Ці ж гэтак пражывеш,
Каб не было бяды?
То паглядзеў не так,
То не адтуль зайшоу 
То у словах не мастак –
Патрэбных не знайшоу.
А то, наадварот,
Дзе трэба прамаўчаць,
Разявіў-такі рот 
Ды секануў з пляча,
А ноччу, на пасцель 
Схіліўшы галаву,
Я ў думках гэты дзень 
Нанова пражыву.
Там, дзе не змог – змагу,
Зняважыў – замалю.
Растраціў – зберагу,
Абразілі – сцярплю.
Як прад сабой самім 
Душой не пакрывіць,
Так і перад людзьмі 
Хацеў бы чыстым быць.
Губляю думак ніць,
Губляю і лаўлю…
Усё навокал спіць…
Ці гэта я ўжо сплю?
* * *

Каюся, бо й праўда – награшыў.
Дзе ўжо ў іншым мне разлічваць свеце 
На асаблівы статус для душы,
Ды і нашто ёй соннае бяссмерце?

Без сяброў, без клопатаў, трывог, 
Без скупой слязы на раздарожжах, 
Без якіх я тут пражыць не змог,
I яна там існаваць не зможа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *