Нажмите "Enter" для перехода к содержанию

Яцук Татьяна

admin 0

Яцук Таццяна Мікалаеуна нарадзілася 19 сакавіка 1963 года ў вёсцы Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 годзе закончыла Валеўскую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які закончила ў 1985 годзе. Працавала на Барысаўшчыне. 3 1988 года жыве ў горадзе Баранавічы, працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Друкавалася ў калектыўных зборніках «Вусны», «Ліра», «Крыніца дабрыні», «Память храним», літаратурных альманахах «Жырандоля», «Новы замак»; «Настаўніцкай газеце», у раённых перыядычных выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў «Груша над абрывам» (2017), «Маладосць на выданні» (2017), «Валошкавыя сны» (2018), «Поэма блукання і веры» (2019), «Бліскавіцы над Свіцяззю» (2019).
Сябра Союза беларускіх пісьменнікаў. Член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (МАӀШ). Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» пры Баранавіцкай цэнтралънай бібліятэцы.

СПАДЗЯВАННӀ

Спавіты думкі маладой уцехай,
Спавіты дзень завоблачнай маной,
Дзе вечар, бы разбэшчаны каубой,
Змагаецца за ціш з няўлоўным рэхам.

А ціш сваволіць зданию безгалосай,
А ціш крычыць маўклівым дзіваком,
У сэрцы гоман. Гучны метраном
Маланкаю ўпіваецца ў пракосы.

I звар'яцела немая ралля,
Згубіўшы залатыя пасмы жыта.
Зыркае лета промнямі нябыту,
Дзе замаўчала ў роспачы зямля.

Мана, і цішыня, і рогат поўні
З'яднаны блізнюковаю зарой.
У полымі нязбытнасці спакой.
I спадзяванні існасці не роўня.
РАЗБЕЖНАСЦЬ ДЗЁН

А можа зоркі проста ашалелі,
Стаміўшыся масціць брады няўдач.
Анёла ў паднябессі стыне плач.
А паміж небам і зямлёй – арэлі.

Навыперадкі дні бягуць і ночы.
Лёс перастаў разбег іх таймаваць.
Не супыніць разбежнасць, не стрымаць.
Гараць надзеяй стомленыя вочы.
Я АДРАКУСЯ…

Я адракуся ад твайго цяпла,
Не грэюцца ля штучнага каміна.
А незабыўны голас лебядзіны
Гарыць і душу спальвае датла.

Дзень безнадзейна моліцца вясне,
Маланка – нечаканая навала –
Па сэрцы паласне лязом кінжала
I ў сховах, нібы ў памяці, засне,

Перацярэбіць пакрысе шляхі,
I будзе саграваць на раздарожжы.
Я думкі аб табе на шлях памножу
I дзень зайграе болем трапяткім.
ПЫТАННӀ

Недасказанасць. Недамысленне.
Карамыслы жыцця людскога.
Я пытальна запітана высямі
I разумнасцю мудрага слова.

Нечаканасць шляхоў развенчаных,
Выпадковасць, абрыў і вечнасць…
Спадзяванне маё сустрэчнае,
Ды надрыўнасць – страт недарэчнасць.

А жыццё стракаціць успамінамі,
Сее яснасць і шэрую мутнасць –
Не магу звязаць у адзінае,
Не маіу растлумачыць сутнасць.

А сусвет шчыруе пытаннямі,
I лютуе зіма маразамі.
Я блукаю дарогай-тайнаю,
Што кіpye людскімі шляхамі.
МУЗЫКА ВАЧЭЙ

Я зразумела ўсё. Невыпадкова
I першы погляд, і святло вачэй.
Вячэрні спеў і водар вечаровы
I светлячковых музыка вачэй.

Загаманіла рэчка аб далёкім,
Шапнулі клёны полю аб красе.
Упалі мне пад ногі ўсе аблокі,
I бусел адазваўся на страсе.

Аднекуль голас твой зляцеў у росы,
Сышоў з нябёсаў казачны пагляд,
А над ракою плыў і славіў вечар
Туман бялёсы. Гойдаў зоркі сад.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *