Грыгаровіч Яніна (1935-2018) нарадзілася ў вёсцы Відамля Камянецкага раёна. Скончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза. Працавала ў будаўнічым трэсце г. Брэста галоўным бухгалтарам генпадраднага ўпраўлення.
Аўтар сямі паэтычных зборнікаў: «Вачыма дабрыні», «Калі сэрца поўнае натхнення», «Жадаю шчасця», «Я люблю гэты свет», «У гармоніі з людзьмі і прыродай», «Высокіх пачуццяў душа поўная» (песні) і «Чатыры кіты».
Слова Нярэдка словам раняць і калечаць, Парою нават могуць і забіць. Але спрадвеку слова душы лечыць, Дапамагае жыць, тварыць, любіць. Спаткаю слова роднае такое – I заквітнею вішняю ў вясне. Мой Божа! Трызню ласкаю святою – Гаючым словам дай валодаць мне.
* * * Любяць людзі лета за цяпло, Ну а восень я люблю за тое, Што дарункам лёсу мне было Пакахаць асенняю парою. Лета восені дало ключы, Каб была ўладаркаю ў прыродзе… Добрай згадкай музыка гучыць, Пад якую лісце карагодзіць.
* * * Падмануць жыццё, ці мне здалося, Хочаш ты, мой любы… Пакрысе Лета адшуміць і прыйдзе восень, Халады на крылах прынясе. Каб адно цяпло – так не бывае. Не бывае года без зімы. Стрымгалоў ляцім і забываем, Што на свеце – толькі госці мы.
* * * Я змрочных сноў начных не бачу, Усмешкай сустракаю новы дзень. У шчасце веру – нельга жыць іначай, Я не брыду, нібыта чорны цень. На лёс – няхай няпросты – не крыўдую. Адно штодня малюся і прашу: Дай Бог не разлюбіць зямлю святую, Дай Бог ад здрады зберагчы душу!
* * * Усё пачынаецца са слоў – Жыццё, спатканне, растанне. Ёсць слова ёмкае – любоў, А ёсць пяшчотнае – каханне. Яны – не нейкі гук пусты, Яны свой сэнс і сілу маюць… «Люблю!» – матулі кажаш ты. Ласкава шэпчаш мне: «Кахаю!»
Литература:
- Григорович, Я. К. В гармонии с людьми и природой [Текст]: стихи / Я. К. Григорович. – Брест: Альтернатива, 2012. – 107с.
- Григорович, Я. К. Высоких чувств душа полна [Текст]: сборник стихов и песен / Я. К. Григорович. – Брест: Альтернатива, 2012. – 103 с.
- Григорович, Янина Константиновна. Дороги жизни под созвездием Водолея [Текст] : стихи, песни и проза / Я. К. Григорович. – Брест : Альтернатива, 2016. – 193 с.
- Григорович, Я. К. «Но все-таки верю я в счастье…» : стихи / Янина Григорович // Навіны Камянеччыны. – 2018. – 8 снежня (№ 49). – С. 21
- Григорович, Я. К. Поход в кино; Крылечко дорогое; На нашей улице Вишневой; Много есть людей прекрасных : стихи / Янина Григорович // Навіны Камянеччыны. – 2018. – 10 лютага (№ 6). – С. 20.
- Гарагляд, Н. В. «Гаючым словам адары» : [новая кніга паэзіі Яніны Грыгаровіч] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. – 2016. – 9 красавіка (№ 15). – С. 19
- Гарагляд, Н. Ля жывых вытокаў : [пра кнігу вершаў «Дарогі жыцця пад сузор’ем Вадалея» Я. Грыгаровіч] / Ніна Гарагляд // Навіны Камянеччыны. – 2017. – 27 мая (№ 21). – С. 21.
- Маліноўскі, М. «У гармоніі з людзьмі і прыродай» : [аб паэтычным зборніку Яніны Грыгаровіч] / Міхась Маліноўскі // Навіны Камянеччыны. – 2012. – 1 верасня. – С. 6.
- Нарэйка, Н. Гучалі ў Відамлі вершы : [творчая паэтычная вечарына Я. Грыгаровіч у Відамлі] / Настасся Нарэйка // Навіны Камянеччыны. – 2017. – 30 верасня (№ 39). – С. 22
- Григорович, Я. К. Камянецкі напрамак: верш / Яніна Грыгаровіч // Навіны Камянеччыны. – 2012. – 8 верасня. – С. 5.