Клімец Сафія Іосіфаўна нарадзілася 7 студзеня 1950 года у вёсцы Клубынічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. У1967годзе закончыла сярэднюю школу N° 1 горада Талачына, затым дзяржауны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. 3 1972 года жыве у горадзе Баранавічы.
У розныя гады працавала настаўніцай роднай мовы і літаратуры, вядучым спецыялістам у вобласці турызму і культуры. Пісацъ начала студэнткай. Друкавалася ў розных рэспубліканскгх і мясцовых перыядычных выданнях і калектыўных літаратурных зборніках.
АДЫХОД3ІЦЬ ВОСЕНЬ Бырай у паднябессі сумам поўніць, Вабіць вока полымя гаёў, Восень, восень, залатая восень, Вось і зноў ты ў дарозе, зноў. Пішуць буслы крыламі – бывайце, Робяць над гняздом апошні круг, Тут іх дом, радзіма, вёска, рэчка I кармілец – пашарэўшы луг. Над ракой, распяты буйным ветрам, Нахіліўся долу вербалоз. На лугах халоднымі начамі На траву кладзецца мора рос. Дождж сячэ па голых вершалінах, Мые ў лужах голае лісцё. Як шкада, ды толькі што тут зробіш, Адыходзіць восень у забыццё.
ЗАВІРУХА 3імні дзень, кураць сумёты, Завгруха замятае, Вецер – хлопец заліхвацкі – Па ваколіцы гуляе. Пашчакоча грыву клёну, Па патыліцы прайдзецца, Страсяне карону дрэва – Іней пылам разнясецца. А сняжынкі-балярынкі Вырабляюць «па»-каленцы: Прысядаюць у рэверансах, Асядаюць на акенцах Неба да зямлі прынікла, У пацалунку з ёй злілося. Трэці лішні, таму сонцу Тут і месца не знайшлося. Дзень зляцеу, бы сон бялюткі, Тонуць у снезе ліхтары. Праз сумёт сляды-карункі – Кот гуляе па двары.
ЗБЯЛЕЎ БЕЛЫ СВЕТ Белыя хмаркі плывуць над зямлёю, Белыя зорачкі з неба ляцяць. Белыя дрэвы ў белым убранні Белымі копамі ў лесе стаяць. Заяц-бяляк пад кустамі хаваецца, Ды выдае яго беленькі след. Белы сняжок за каўнер засыпаецца. Бела наўкол, бы збялеў белы свет.
Я КАХАЮ На нябесным стале зоркі-свечкі гараць, Не акінуць прастору вачыма, Што ў бяздонні ў тым, то няведама нам, Разглядзець, уявіць немагчыма. На стале – асабістая справа мая, I пакуль яе хтосьці чытае, Распасцёр нада мной свае крылы анёл, На зямлі мяне гэтай трымае. Ты ж жывеш дзесьці там, у паралельных мірах, Ноч абрусам ухутала неба. Я табе дасылаю сваёй зоркі святло, Без цябе мне нічога не трэба. I пакуль мая зорка яшчэ крыху гарыць, I пакуль я па свету блукаю, Ты жывеш у маім сэрцы, у думках маіх, Я кахаю цябе, я кахаю…
КАК БУДТО БЫЛО ВСЁ ВЧЕРА Как будто было всё вчера: Девчушкой в платьице из ситца Носилась босиком в лугах, Мечтала в небе раствориться, Расправить руки – и лететь Над полем, лесом и домами, Собрать в подол побольше звёзд И сбросить их под ноги маме… Как будто было всё вчера: Вдвоём мы до утра бродили, Сплетались руки, губы жгли, А ноги в поле уводили. Впервые были влюблены, Спешили жить, и каждый вечер Мы были будто бы пьяны: Расставшись, снова ждали встречи. Как будто было всё вчера: Рутина будничной работы, Семья, домашние дела, Свои и не свои заботы. И вот я – ветеран труда, И день задачи мне не ставит, Виски покрыла седина И ноша прожитого давит. Как будто было всё вчера… Да, было, было, не вернётся, А впереди лишь стёжка вьётся И никаких больших дорог… Девчушка, внученька родная, Подняться с кресла помогает, Моя принцесса, солнце, радость И самый главный мой итог.