Таболіч Адам нарадзіўся 20 ліпеня 1960 года у вёсцы Палосцевічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў рабочым у саўгасе «Ленінскі», затым служыў у арміі, пасля чаго працаваў на Лунінецкім заводзе электрарухавікоў. Са школы захапляўся літаратурай, цікавіўся журналістыкай.
Першыя творы з’явіліся ў Жыткавіцкай раённай газеце. Як пазаштатны аўтар супрацоўнічаў з рэгіянальным друкам, падчас службы публікаваўся ў ваенным друку. У 1986 годзе стаў журналістам рэдакцыі Лунінецкай раённай газеты «Ленінскі шлях» (цяпер «Лунінецкія навіны»). У 1993 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працаваць у абласной газеце «Заря». Быў членам Беларускага саюза журналістаў, неаднаразова перамагаў у творчых спаборніцтвах сярод журналістаў і СМӀ Брэстчыны. Пісаў вершы, малую прозу; гумарыстычныя і сатырычныя творы, публіцыстычныя артыкулы. Друкаваўся ў раённых газетах, альманаху «Лунінецкі сшытак», брэсцкіх абласных газетах «Заря» і «Народная трыбуна», рэспубліканскіх перыядычных выданнях «Звязда», «Сельская газета», «Народная газета», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Першацвет», калектыўных зборніках «Натхненне» (2004), «Брэстчына вачыма журналістаў» (2005), «Диалектика журналистской души» (2007), «Память журналистских строк» (2016). Памёр 26 чэрвеня 2016 года.
Незабыўнае Раўнадушшам і спакоем я не жыў ніколі. Сябраваў са Случ-ракою, з васількамі ў полі. Прахалоду піў уранні, як ваду з крыніцы, захапляўся на змярканні шумнай навальніцай. Першым след любіў пракласці па грыбных сцяжынках… Прамільгнула тое шчасце, як адна хвілінка. Дзе, скажы, з табой сустрэцца? Ты ж, відаць, не блізка, тое шчасце, што завецца дарагім дзяцінствам.
Цябе няма… Цябе няма, а мо і не было, прыснілася аднойчы, і не болей. Вясёлкай праплыла па-над сялом, прабегла васільком па жытнім полі. Цябе няма, а мо і не было, прыдумаў сам, намаляваў у марах, каб сэрца без кахання не жыло, каб патанула ў пачуцця пажары. Цябе няма, а мо і не было. У казцы адшукаў цябе аднойчы, там, дзе дабро перамагае зло і кветка-Папараць чаруе ноччу. Цябе няма?.. А мне – адно чакаць, як некалі, у сны і казкі верыць, вясёлку у небе дзіўную шукаць і сіукацца ў зачыненыя дзверы.
Веру Не крыўдую на лес, Што бяздушшам надломлены. Адракуся ад слёз I ад думак натомленых. Я прышпоў не адтуль, Дзе спагадай багатыя, Думаў: усё адмяту. Марыў: сэрца парадую. I пачуў у адказ: «3 плынню цяжка змагацца, Не прабіў яшчэ час Твайго светлага шчасця». Адракуся ад слёз, Ад надзеі – не здолею, 3 ёй адзінаю рос I не быў абяздоленым. Веру у гэта здаўна, Перад злом не схіляюся. Прыйдзе, прыйдзе вясна! Я яе дачакаюся!
Раніцай Звоняць косы ад рання на зялёных лугах, рос чароўнае ззянне – як слязінкі ў вачах. Травастой нікне долу – за пракосам пракос, сонца промень вясёлы да касы як прырос. Водар скошанай мяты ускружыў галаву. На радок непрымяты сяду, ціха сарву жаўтавокі рамонак. Скажа ўсё-ткі ці не, хоць ледзь чутна, хоць звонка, хто кахае мяне?.. Не дабіцца прызнання. Сум душы не суняць. О, чароўнае ранне, з чым цябе параўнаць?
* * * Нараджаецца верш, і здаецца, Разам з ім нараджаешся сам, Напаўняецца музыкай сэрца, Усміхаецца сонца радкам. Радасць працы і радасць натхнення – I жыццё, як удумлівы верш. Стане раптам бясконцым імгненне, Калі толькі яш закранеш, Ажыве, разальецца вясёлкай. Звонкай песняй напоўніць блакіт. I не верыцца нават, што столькі Прыгажосці затояць радкі. Нараджаецца верш, і здаецца, Што на вуліцы зноўку вясна, Бо сягоння маленькае сэрца Так пяшчотна сагрэла яна.